Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю аб выбарах. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у арганізацыі выбараў у КР трэцяга склікання.Аргкамітэт фарміруецца з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія выказалі намер на ўдзел у выбарах у КР і/ці арганізацыі выбараў у КР. Далучэнне да аргкамітэта аўтаматычна азначае прыняцце на сябе абавязацельстваў па арганізацыі выбараў у КР і/або ўдзелу ў іх.
У працэдуры прыняцця рашэнняў улічваюцца толькі галасы арганізацый і аб'яднанняў, якія выказалі намер удзельнічаць у выбарах у КР.Да Аргкамітэту могуць далучацца эксперты, прадстаўнікі медыяў, вядомыя прадстаўнікі грамадскасці з правам дарадчага голасу, альбо як назіральнікі.
Для падачы заяўкі на ўдзел просім усіх зацікаўленых звязацца з Сакратарыятам Каардынацыйнай рады да 27 снежня 2023 г. праз форму зваротнай сувязіВажна: пры запаўненні формы вам неабходна пакінуць свае кантактныя дадзеныя