Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці (ПРАГРАМА)
 Share
The version of the browser you are using is no longer supported. Please upgrade to a supported browser.Dismiss

 
View only
 
 
ABCDEF
1
Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно
2
«ПОЛЬСКІ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ НА БЕЛАРУСІ — ГЛЫБІНЯ РЭЗКАСЦІ»
3
03.10.2017 ― 07.10.2017
4
Прэс-клуб, г. Мінск (вул. В. Харужай, 3)
5
6
ДзеньЧасМерапрыемстваУдзельнікіАпісанннеКарысныя спасылкі
7
3.10.2017 (аўторак)17.00Прэзентацыя альманаха «pARTtisan № 33» і падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі, выкладчыцы PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) Гражыны КэндзеляўскайІаланта Кільян — культуразнаўца, працавала ў некалькіх альтэрнатыўных тэатрах у Польшчы і іншых краінах, піша кінасцэнары і тэатральныя п’есы. Польская рэдактарка альманаха «pARTisan №30», прысвечанага 250-годдзю польскага тэатра. Ініцыятарка праекта «15 хвілін: Беларусь!», рэжысёрка і прадзюсарка дакументальных фільмаў.«pARTtisan № 33» цалкам прысвечаны з'яве дакументальнага польскага кіно. Аўтарамі і аўтаркамі тэкстаў выступілі знакамітыя польскія крытыкі і рэжысёры (Мікалай Яздан, Кшыштаф Кесьлёўскі, Марцэль Лазіньскі, Уршуля Тэс і інш.) Акрамя агляду гісторыі школы дакументальнага кіно, альманах прэзентуе выбітных асобаў і знакавыя стужкі польскай школы, а таксама кранае шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма.http://partisanmag.by/
8
Артур Клінаў — мастак, літаратар, галоўны рэдактар альманаха pARTisan.
9
Антон Сідарэнка — журналіст, аглядальнік у сферы кіно. Аўтар і вядучы праекта «Сваё кіно» ў мінскім «Арткінатэатры». Аўтар і вядучы праграмы «Час кіно» на тэлеканале «Беларусь 3».
10
Святлана Курс — пісьменніца, аўтарка, радыё- і тэлежурналістка, перакладчыца польскай літаратуры на беларускую мову, найперш Густава Герлінга-Грудзінскага, тэкстаў пра культуру, тэатр, кіно для часопіса «pARTisan» і іншых перыёдыкаў. Перакладае на беларускую і рускую мовы. З 2011 г. звязаная з праектам «15 хвілін: Беларусь!». Аўтарка перакладу кнігі «Дапаможнік кінадакументаліста» Гражыны Кэндзеляўскай."...Друкаваныя дапаможнікі па рэжысуры кіно, тым больш такой спецыфічнай яе часткі, як дакументалістыка, — толькі дадатак да таленту, інтуіцыі, узроўню агульнага культурнага развіцця студэнта. Падручнікі тут могуць быць, хутчэй, добрым стымулам да самаразвіцця студэнта і арыенцірам для пабудовы вучэбнага курса. «Дапаможнік кінадакументаліста. Асновы майстэрства» Гражыны Кэндзяляўскай менавіта з разраду апошніх. Ён пабудаваны на аснове курса, які Гражына Кэндзяляўска выкладае ў Лодзі з 1988 года..." Антон Сідарэнкаhttp://www.15minutesbelarus.net/assets/files/dapomoznik_internet.pdf
11
18.00Ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (ЧАСТКА І)Іаланта Кільян Святлана Курс Відэапрэзентацыя фрагментаў фільмаў: «Паводка» (1947, Ежы Босак), «Музыканты» (1960, Казімеж Карабаш), «Сталяр» (1976, Войцех Вішнеўскі), «З пункту гледжання начнога вахцёра» (1977, Кшыштаф Кесьлёўскі), «Сем жанчын у розным веку» (1977, Кшыштаф Кесьлёўскі), «Некалькі аповесцяў пра чалавека» (1983, Богдан Дзіворскі), «Усе ведаюць, хто за кім стаіць» (1983, Марыя Змаж-Качановіч), «Дзень за днём» (1988, Ірэна Каменска), «Pro toto» (1987, Анджэй Ціткаў), «Сёстры» (1999, Павел Лазіньскі).
12
4.10.2017 (серада)17.00Ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (ЧАСТКА ІІ)Іаланта Кільян Святлана Курс Відэапрэзентацыя фрагментаў фільмаў: «Першы дзень» (2007, Марцін Саўтэр), «Там, дзе сонца не спяшаецца» (2009, Матэй Бобрык), «Poste restante» (2008, Марцэль Лазінскі), «Рагалік» (2012, Павел Земільскі), «Чалавек з пакетам» (2012, Якуб Палякоўскі), «Васямнаццатка» (2012, Марта Прус), «Наш праклён» (2013, Томаш Слівінскі), «Суперблок» (2014, Тэрэса Чэпец), «Адпраўная кропка» (2014, Міхал Шчэсняк), «Аб’ект» (2015, Паўліна Скібінска), «Повязі» (2016, Зоф’я Кавалеўская).
13
5 — 7.10.2017 (чацвер — субота)10.00 — 19.00Закрыты майстар-клас «15 хвілін: Беларусь!» для прафесіяналаў і аматараў — стваральнікаў кіно, зацікаўленых дакументальным фільмамГражына Кэндзеляўская — прафесарка, выкладчыцы PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі), рэжысёрка дакументальных фільмаў, аўтарка падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста».Дакументальнае кароткаметражнае кіно — гэта найперш сіла вобразу і сіла свядомага мастацкага выказвання. Адказваючы на пытанні: Навошта я раблю фільм? Пра каго і пра што я раблю фільм? Якім чынам яго зрабіць? — удзельнікі майстар-класаў прэзентуюць на пітчынгу свае кінапраекты, над якімі будуць працаваць далей падчас заняткаў. Індывідуальна і ў групах.https://goo.gl/CLGj6r
14
Славамір Кальвінк — выкладчык PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі), рэжысёр дакументальных фільмаў.Падчас трохдзённых майстар-класаў будзе прэзентаваны метад навучання і практыкавання ў рэалізацыі свайго дакументальнага фільма, выкладзены ў кнізе «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай. Кніга выкладзеная на старонцы www.docmajstrounia.com.
15
Удзельнікі майстар-класа абавязаныя азнаёміцца з «Дапаможнікам», а таксама падрыхтаваць свой кінапраект для пітчынгу.
16
17
Прэзентацыі фільмаў з субтытрамі па-беларуску! Лекцыі і майстар-класы будуць таксама перакладзеныя на беларускую мову!
18
Мы ў Facebook:https://www.facebook.com/events/271071450075379/
19
Сайт «15 хвілін: Беларусь!» http://www.15minutesbelarus.net
20
Медыяпраект «pARTisan» http://partisanmag.by/
21
22
Кантакты:15minutesfilms@gmail.com
23
lizavieta.n@gmail.com
24
(44)7424832
Loading...
 
 
 
Аркуш1