1 of 16

Зычныя

гукі і літары

2 of 16

Звонкія зычныя на канцы

і ў сярэдзіне слова перад глухімі пры вымаўленні аглушаюцца, а глухія перад звонкімі азванчаюцца:

​

сця[г’]і – сця[х],

ка[з]аць – ка[с]ка

​

3 of 16

​

​

​

​

​

​

Для праверкі напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова так, каб зычны гук стаў перад галосным:

​

год – гады,

просьба – прасіць

4 of 16

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

Цвёрдым зычным гукам [д], [т] адпавядаюць мяккія гукі [дз’], [ц’], якія на пісьме перадаюцца літарамі дз, ц:

​

[д] – [дз’],

[т] – [ц’]

5 of 16

Пасля літар дз, ц [ц’] пішуцца галосныя е, ё, і, ю, я і ь, пасля літар д, т – галосныя а, о, у, э, ы:

​

дні – дзень,

вада – у вадзе,

хата – у хаце

6 of 16

Зычныя гукі [з’], [с’], [дз’],

[ц’], [л’], [н’], [ж], [ч], [ш] паміж галоснымі могуць вымаўляцца падоўжана, што на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем літар:

​

палоззе, калоссе,

жыццё, збожжа,

ноччу

7 of 16

Падоўжаны гук [дз’] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз:

​

​

стагоддзе,

асяроддзе,

бязлюддзе

​

​

8 of 16

Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца падвоенымі зычнымі на пісьме гук [л’] у некаторых уласных імёнах:

​

​

Ілья, Ульяна,

Ільічоўка

​

​

9 of 16

Літара ў (у нескладовае) пішацца пасля галосных літар у сярэдзіне і ў канцы слова:

​

​

​

​

аўтобус, воўк,

настаўніца, быў,

дзяўчынка, чытаў

​

10 of 16

Літара ў (у нескладовае) пішацца ў пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосную літару:

​

​

цікавы ўрок,

увайсці ў клас,

багаты ўраджай

​

11 of 16

Літара ў (у нескладовае) ніколі не бывае вялікай:

​

​

​

​

Ульяна

Уладзіміраўна,

вуліца Узлётная

​

12 of 16

Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккасці зычных гукаў у канцы і ў cярэдзіне слова:

​

​

конь, агонь,

дзень, жнівень,

бацька, дзянькі,

канькі, бульба

​

​

13 of 16

Для абазначэння раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і выкарыстоўваецца мяккі знак і апостраф:

​

​

ь (мяккі знак),

’ (апостраф)

14 of 16

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля літары л перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі – [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]:

​

​

паштальён,

мільён, льеш

​

​

​

15 of 16

Апостраф пішацца пасля зычных перад галоснымі е, ё, ю, я, і:

​

​

пер’е, сузор’е,

бар’ер, сям’я,

аб’ява, вераб’і

​

​

16 of 16

​

​

Жадаю поспехаў!

​

​

​

Малайчына!