Літаратурная віктарына, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча
«Мы ўсе ляцім да зор…»
Правіла гульні:
2. Чырвоны колер абазначае, што адказ памылковы,
Зялёны колер - адказ верны.
Жадаем поспеху!
Дзе і калі нарадзіўся Максім Багдановіч?�
9 снежня 1981 г. у Мінску
9 ліпеня 1886 г. у Мінску
20 жніўня 1890 г. у Магілеве
20 жніўня 1879 г. у Магілеве
Якую кветку Максім Багдановіч лічыў сімвалам нашай Беларусі?
Рамонак
Васілёк
Ружа
Бэз
У якім вершы паэт узгадвае «цвяток радзімы»?
«Слуцкія ткачыхі»
«Пахне чабор»
«Пагоня»
«Лявоніха»
У якім вершы Максіма Багдановіча, што гучыць як гімн роднай Беларусі, ёсць наступныя радкі:
Маці родная, Маці-Краіна!
Не усцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач. Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь…
«Возера»
«Песьняру»
«Вадзянік»
«Пагоня»
Дзе і калі быў надрукаваны першы твор М.Багдановіча?
У 1907 годзе ў газеце
«Наша Ніва»
твор «Музыка»
У 1951 годзе ў газеце «Зорка»
твор «Ручаёк»
У 1915 годзе ў часопісе «Роднае слова» твор «Возера»
У 1890 годзе ў часопісе «Радзіма» твор «Васілёк»
Пад якім псеўданімам быў напісаны верш М.Багдановіча «Ноч»?
Максім Капліца
Максім Крыніца
Цётка
Цішка Гартны
Каму быў прысвечаны зборнік вершаў М.Багдановіча
«Вянок»?
Нюце Гапановіч
Івану Замоціну
Васілю Мачульскаму
Сяргею Палуяну
Сяргей Палуян - беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч
Дзе створаны літаратурны музей паэта?
У Мінску і ў Гродне
У Гродне і ў Магілеве
У Мінску і ў Брэсце
У Яраслаўлі і ў Мінску
Галоўныя героі апавядання Максіма Багдановіча «Музыка» і паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» граюць на адным музычным інструменце. Якім?
Гармонь
Балалайка
Скрыпка
Гітара
Прыгадайце апошні верш паэта
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Пралятайце вы, дні,
Залатымі агнямі.
Скончу век малады, - Аблятайце цвятамі…
Ўсе праходзе – і радасць, і мукі.
Але будзеш мне помніцца ты, - Броўкі цёмныя, вузкія рукі
І галоўкі радок залаты.
Ты не згаснеш, ясная зараначка,
Ты яшчэ асвеціш родны край.
Беларусь мая! Краіна-браначка!
Ўстань, свабодны шлях сабе шукай.
Хто напісаў біяграфію М.Багдановіча?
Адам Багдановіч
Уладзімір Караткевіч
Аляксандар Уласаў
Змітрок Бядуля
Пры жыцці паэта выйшаў толькі адзін зборнік вершаў. Прыгадайце назву гэтага зборніка.
«Рамонак»
«Вянок»
«Крыжачок»
«Вяселка»
Назавіце горад, дзе пахаваны
Максім Багдановіч?
Мінск
Ялта
Яраслаўль
Вільня
Якую казку для дзяцей напісаў Багдановіч?
«Лягушка-зелянушка i жучок-чорны бачок»
«Мушка-зелянушка i камарык-насаты тварык»
«Мушка-чырванушка i камарык-насаты тварык»
«Камарык – яркі ліхтарык»
Максім Багдановіч аднойчы напісаў Змітраку Бядулю: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс». Пра якую паэму ідзе гутарка?
«Раяль цалуе тонкая рука»
«Страцім-лебедзь»
«Песьняру»
«Маладыя гады»
Які старажытны твор, на думку Максіма, «роўна належыць тром славянскім культурам?»
«Аповесць мінулых гадоў»
«Казанне аб Барысе і Глебе»
«Слова пра паход Ігараў»
«Песня пра князя Ізяслава Полацкага»
Які твор паэт напісаў з-за няшчаснага кахання?
«Сон-трава»
«Марына»
«Зорка Венера»
«Вясной»
Ганна Какуева была музай і, мабыць, самым моцным пачуццём у жыцці пісьменніка. Лічаць, што паэт не мог ажаніцца з Ганнай з-за розніцы статусу іх сем’яў. Гэтая асабістая трагедыя апісана ў творы «Марына».
Якая хвароба загубіла паэта?
Грып
Халера
Сухоты
Брушны тыф
Паэт доўгі час змагаўся з сухотамі. Сябры сабралі для Багдановіча грошы на лячэнне ў Крыме, аднак гэта не дапамагло. Пісьменнік памёр ва ўзросце 25 гадоў.
Ад каго Максім у маленстве пераняў любоў да беларускай мовы і літаратуры?
Ад маці
Ад таты
Ад дзеда
Ад бабулі
Бабуля Максіма была выдатнай апавядальніцай народных казак і захавальніцай народнай даўніны: абрадаў, песень, загадак і паданняў. Менавіта дзякуючы ёй Максім палюбіў родную мову.
З якого твора М. Багдановіча такія радкі:
Чым болей сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй…
«Маладыя гады»
«Першая любоў»
«Вераніка»
«Мая душа»
Iзноў пабачыў я сялiбы,
Дзе леты першыя прайшлi:
Там сьцены мохам параслi,
Вясёлкай адлiвалi шыбы,
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цiшыне.
Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзiка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькi надпiс "Веранiка",
На лiпе урэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расьцi, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай,
I к небу надпiс падымай.
Хай нерухомы словы сьпева:
Чым болi сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй
Як называецца верш, дзе сустракаюцца такія радкі:
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
«Уся ў слязах дзяўчына»
«Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...»
«Мне доўгае расстанне з Вамі»
«Зорка Венера ўзышла над зямлёю...»
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
Дзякуй за ўвагу!
ГУО «Средняя школа № 162 г. Минска»