�ДАДАНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА
ПЫТАННІ:
1. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, іх выражэнне.
2. Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.
3. Прыдатак як асобы від дапасаванага азначэння. Тыпы прыдаткаў.
4. Акалічнасць, іх семантычныя групы, выражэнне акалічнасцей.
ДАДАНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА
— гэта лагічна-сінтаксічныя кампаненты, якія выконваюць дапаможную залежную функцыю пры фарміраванні сказаў, удакладняюць значэнне таго ці іншага галоўнага члена, разгортваюць структуру сказа, пашыраюць яго семантыку.
Даданымі членамі сказа з’яўляюцца: дапаўненне, азначэнне (яго разнавіднасць – прыдатак), акалічнасць.
ГРАМАТЫЧНАЕ ЗНАЧЭННЕ ДАДАНЫХ ЧЛЕНАЎ СКАЗА
— гэта агульнае, абстрагаванае ў найвышэйшай ступені значэнне, якое набывае словаформа ў сказе незалежна ад таго, чым выражана.
У сказах выконваюць семантычную функцыю не толькі словы, але і сінтаксічныя пазіцыі. У гэтай сувязі важнае значэнне мае аналіз сумешчаных даданых членаў, да якіх можна паставіць і склонавае пытанне, і сэнсавае:
Бярозка ў люстры возера любуецца зялёнай кронаю, распушчанай касой.
Даданыя члены, як і галоўныя, могуць быць выражаны адным словам, фразеалагізмам ці спалучэннем слоў.
Даданыя члены, якія выражаны спалучэннем слоў, называюцца РАЗВІТЫМІ.
Іх можна чляніць і кожную словаформу разбіраць як самастойны член сказа:
У вячэрнім паветры, крыху вільготным ад блізкай ракі, прыемна пахне шыпшынай.
ДАПАЎНЕННЕ
— гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет, што залежыць ад дзеяння, прыметы ці другога прадмета, названых кіруючым словам.
Функцыю гэтага даданага члена выконваюць назоўнікі, займеннікі, субстантыўныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, інфінітывы і інш.
Агульным для ўсіх дапаўненняў з’яўляецца значэнне прадметнасці: прама ці ўскосна абазначаюць прадмет.
ДАПАЎНЕННЕ
МОЖА ВЫРАЖАЦЦА НАЗОЎНІКАМ І ІНШЫМІ ЧАСЦІНАМІ МОВЫ, КАЛІ ЯНЫ ЎЖЫВАЮЦЦА Ў ЗНАЧЭННІ НАЗОЎНІКА:
ДАПАЎНЕННЕ МОЖА ТАКСАМА ВЫРАЖАЦЦА:
У залежнасці ад таго, якое слова кіруе дапаўненнем, выдзяляюць наступныя групы:
Прыдзеяслоўныя дапаўненні дзеляцца на:
Прамое дапаўненне — залежыць ад пераходных дзеясловаў і абазначае прадметы, што з’яўляюцца аб’ектам непасрэдна накіраванага на іх дзеяння.
Выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі і інш. іменнымі часцінамі ў наступных формах:
Ускоснае дапаўненне — залежыць ад пераходных або непераходных дзеясловаў і абазначае прадметы, што выступаюць як аб’екты ўскосна накіраванага на іх дзеяння.
Выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі і інш. іменнымі часцінамі мовы ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх:
Факультэт рыхтуецца да свята, вецер махае крылом, у ім пазнаў ён сына і г.д.
АЗНАЧЭННЕ — даданы член, які паясняе дзейнік або іншы член у сказе, выражаны назоўнікам.
Значэнне прыметы — агульнае граматычнае значэнне азначэння.
АЛЕ!!! Азначэннем нельга лічыць прыметнікі, якія ўваходзяць у састаў устойлівых іменных спалучэнняў:
Новы год, Чорнае мора, белы грыб і пад.
Азначэнні дапасуюцца да азначаемага слова ў ліку і склоне, а ў адзіночным ліку – і ў родзе:
Кожная (адз.л., ж.р., Н.скл.) праца, кожная (адз.л., ж.р., Н.скл.) справа мае свой (адз.л., м.р., В.скл.) пачатак і свой (адз.л., м.р., В.скл.) канец.
Першыя (мн.л., Н.скл.) замаразкі ўбралі інеем астуджаную (адз.л., ж.р., В.скл.) зямлю.
Па характары сінтаксічнай сувязі азначэння з азначаемым словам усе азначэнні дзеляцца на:
Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, займеннікамі-прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, а таксама колькаснымі лічэбнікамі ва ўскосных склонах.
Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам пры дапамозе кіравання (дом рыбака, галінка верасу) і прымыкання (загад адступаць, гаворка па-беларуску).
НЕДАПАСАВАНЫЯ АЗНАЧЭННІ
ВЫРАЖАЮЦЦА:
ПРЫДАТАК — разнавіднасць дапасаванага ў склоне азначэння, якое дае прадмету іншую назву.
Прыдаткам называюць член сказа, што абазначае прадмет і выконвае дадатковую ўдакладняльную функцыю пры прадмеце, названым іншым словам ў сказе:
Я чую заўжды сваю Бесядзь-раку.
Прыдаткам уласціва значэнне прыметы і прадметнае значэнне.
Паводле структуры прыдаткі падзяляюцца на:
Прыдаткі могуць звязвацца з паяснёным словам бяззлучнікавай, злучальнай (як, ці, або) сувяззю, а таксама пры дапамозе слоў па прозвішчу, па мянушцы.
АКАЛІЧНАСЦЬ — выражае агульнае граматычнае значэнне прыметы дзеяння, стану ці іншай прыметы.
Часцей за ўсё звязаны з дзеясловам, радзей – з прыметнікам, прыслоўем, назоўнікам і безасабова-прэдыкатыўнымі словамі:
У песні чалавек найбольш поўна і глыбока выяўляе сваю душу
Акалічнасці могуць быць выражаны прыслоўямі, дзеепрыслоўямі, назоўнікамі ва ўскосных склонах, інфінітывам, фразеалагізмам ці ўстойлівым спалучэннем або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем:
Штодня прыходзіў дзядзька пагаманіць перад сном.
Працавалі ж ўсё лета душа ў душу.
Паводле значэння акалічнасці дзеляцца на наступныя разрады:
Акалічнасці, як правіла, лёгка вызначаюцца ў сказе пры дапамозе сэнсавых пытанняў.
Да такіх спалучэнняў, як у захапленні, у задумленні, у роздуме, у здзіўленні і інш., ставіцца пытанне як?
Да спалучэнняў на рэдкасць, на здзіўленне нельга паставіць пытанняў. Іх можна замяніць прыслоўямі вельмі, надта, дужа (акалічнасці меры).
Для вызначэння сінтаксічнай функцыі такіх спалучэнняў, як перш за ўсё, у першую чаргу, на першы погляд, перш-наперш, якія выступаюць у сказе акалічнасцю часу, можна замяніць іх прыслоўем з часавым значэннем – спачатку: на першы погляд нецікава парэчча тое выглядала.
Вельмі цяжка вызначыць сінтаксічную функцыю слоў увесь, яшчэ, ужо.
Калі займеннік увесь стаіць пры назоўніку, то ён з’яўляецца азначэннем: У нас усе бары і ельнікі – музеі славы несмяротнай (Гіл.).
Калі слова ўвесь адарвана ад назоўніка і часткова паясняе дзеяслоў, то яно сумяшчае ў сабе два значэнні – азначальнае і меры і ступені: У парыве пяшчоты, спачування, што ў момант залілі яе ўсю, …кінулася Ганна да Васіля (І.М.).
Займеннікі увесь, усё, усе могуць субстантавацца і выконваць ролю дзейніка ці дапаўнення: Усё прайшло. Вялікае нараджэнне вялікіх падзей захапіла ўсіх і ўсё (Ц.Г.).
Форма ніякага роду займенніка ўсё можа ўжывацца ў значэнні ўзмацняльнай часціцы: Прайшоў некаторы час, звер усё яшчэ быў жывы (Я.М.).
Пры дзеяслове-выказніку слова ўсё мае значэнне ўвесь час і выконвае функцыю акалічнасці часу: А я ўсё чую шум лясоў (Вял.) Вецер усё сыпаў снегам (В.Б).
Словы яшчэ і ўжо могуць мець значэнне прыслоўя і значэнне часціцы. Прыслоўі яшчэ і ўжо выконваюць функцыю акалічнасці спосабу дзеяння з адценнем меры. На іх звычайна падае лагічны націск: На стале ляжала яшчэ не дапісанае пісьмо. Ужо зайшло сонейка (яшчэ і ўжо – акалічнасці). Ужо з раніцы пачаў ісці дождж. Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька нарубіць калоды (К-с)
Такім чынам, калі тое ці іншае слова адносіцца да выказніка, то яно выконвае ў большасці выпадкаў ролю акалічнасці; пры аслабленні сувязі з дзеясловам гэтае слова набывае значэнне часціцы:
Разумны, яшчэ і прыгожы.
Ужо і пагутарыць нельга з табой.
ДЭТЭРМІНАНТАМІ называюцца даданыя члены сказа (акалічнасці і дапаўненні), якія адносяцца да ўсяго сказа, азначаюць яго ў цэлым, а не толькі галоўны член аднасастаўнага ці адзін з галоўных членаў двухсастаўнага сказа:
За гарамі, за даламі, у балотах пустынных паўставала, вырастала новая краіна (Куп.).
Аслу раз выдалі мандат – няйначай, памылкова (Кр.)
Дэтэрмінуючы член сказа размяшчаецца ў пачатку сказа, азначае ўвесь сказ у цэлым.
Па граматычнай форме дэтэрмінанты супадаюць з адпаведнымі даданымі членамі сказа і ўступаюць з імі ў аманімічныя адносіны:
Па другі бок дарогі цягнуліся пясчаныя груды.
Пясчаныя груды цягнуліся па другі бок дарогі.
Дзякую за ўвагу!