Марфеміка
Словаўтварэнне
і арфаграфія
Правапіс й, ы, і пасля прыставак
Пішацца Й
пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны гук:
іграць – выйграць, зайграць, перайграць, найграць
ісці – выйсці, зайсці, перайсці
Пішацца Ы
пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны гук:
іграць – сыграць, разыграць, падыграць, абыграць
ісці – сысці, падысці, абысці
Пішацца І,
калі літара І абазначае гукі [йі], якія ўтвараюць склад:
за-і-кац-ца
за-і-ка
але: зайка, зайчык
Пры пераносе слова каранёвыя й, ы ад прыстаўкі не аддзяляюцца:
пай-граць, абы-граць
Пасля прыставак замест каранёвага І вымаўляецца, пішацца Й або Ы
Правапіс прыставак,
якія заканчваюцца на зычны
Зычныя заўсёды пішуцца нязменна ў прыстаўках, якія заканчваюцца на б, д:
аблюбаваць
адвячорак
падранак
надпісаць
Правапіс складаных слоў