������
Раздзел
«Сінтаксіс і пунктуацыя»
Словазлучэнне: будова, значэнне, ужыванне.
Падрыхтавала: Кур’яновіч Святлана Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гарбацэвіцкая сярэдняя школа»
Словазлучэнне – �спалучэнне двух ці больш самастойных слоў, звязаных па сэнсе і граматычна пры дапамозе падпарадкавальнай сувязі.�
Тыпы словазлучэнняў
Словазлучэнні класіфікуюцца паводле:
1. Словазлучэнне складаецца з двух ці больш самастойных слоў, якія звязаны падпарадкавальнай сувяззю.
2. Словазлучэнне мае галоўнае і залежнае словы (кампаненты).
3. Пры дапасаванні і кіраванні паміж кампанентамі словазлучэння ёсць граматычная сувязь (залежнае слова стаіць у пэўнай форме пры галоўным: пры дапасаванні – у той жа самай форме роду, ліку і склону, што і галоўнае; пры кіраванні – у пэўным ускосным склоне).
Заданне1.
Знайдзіце і выпішыце словазлучэнні:
Няхай растуць, шырокае поле, пяцьсот сорак другі, працаваць старанна, хадзіць па вуліцы, для таго каб, найбольш прыгожа, луг квяцісты, самы цёплы, поруч з домам, парассыпала пялёсткі, ідзе дождж, давайце друкаваць, разбегліся наўкол, мароз і вецер, пісьмо брата, сорак першы, пяць лыжак, буду пісаць, наведаць музей, зялёная трава, адбіцца ад рук, вучань чытае.
Паводле структуры:
Памятай! Простым з’яўляецца словазлучэнне, калі адзін з кампанентаў выражаны:
1) сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: курсы (якія?) павышэння кваліфікацыі, два кілаграмы (колькі?) цукру;
2) фразеалагізмам: выразны (які?) адамаў яблык, мая (чыя?) лебядзіная песня, быць на віду (дзе?) у калектыве;
3) складанай формай: буду чытаць (што?) верш, самы дастойны (які?) вучань, сказаць (як?) найбольш выразна;
4) састаўным уласным іменем: удалы (які?) Новы год, родны (які?) Новы Двор, вядомы (які?) Мінскі аўтамабільны завод.
�Заданне 2.
Падзяліць словазлучэнні паводле структуры на простыя і складаныя:
Новы сусед справа, жыць душа ў душу, купіць кнігу, вялікае жаданне вучыцца, новы дом, доўгачаканая сустрэча з сябрам, звонкагалосая беларуская песня, адчыніць дзверы госцю, прыгожы дом з верандай, перакласці артыкул з беларускай мовы, хутка ісці наперад, загад наступаць, жанчына нізкага росту, зялёная трава, дасягненні беларускага народа, шолах лісця.
Класіфікацыя словазлучэнняў�
Паводле выражэння галоўнага слова:
б)прыметнікавыя ( поўны радасці, гатовы да змагання,
заўсёды маўклівы),
в)займеннікавыя (нехта з нас, кожны восьмы, хтосьці з суседзяў),
г) лічэбнікавыя (другі ад мяне, трэці злева);
Заданне 3.
Выпішыце словазлучэнні ў тры слупкі: а) іменныя, б) дзеяслоўныя, в) прыслоўныя.
Гай за ракой, цёплае надвор’е, па-каляднаму холадна, адкрыта вучонымі, цаніць праўду, ласкавае сонца, ганарыцца дасягненнямі, добра плаваць, высока ў аблоках, адна дзяўчынка, чорны ад сажы, хтосьці з нас, чытаць кнігу, нечакана для ўсіх, трыццаць чалавек, баючыся холаду, пацямнелы ад загару, праект дома.
У словазлучэнні словы звязваюцца трыма відамі сувязі:
дапасаваннем, кіраваннем і прымыканнем
Дапасаванне –
від падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова набывае тыя ж граматычныя формы, што і галоўнае:
свежая трава, скошаная трава, першая трава
(залежныя словы свежая, скошаная, першая маюць тыя самыя формы (адз. л., ж.р., Н. скл.), што і галоўнае трава)
Кіраванне –
від сувязі, пры якім залежнае слова становіцца ва ўскосным склоне, якога патрабуе галоўнае.
Кіраванне бывае беспрыназоўнікавым
(паважаць старэйшых)
і прыназоўнікавым
(сустрэцца з сябрам).
Пры змяненні галоўнага слова залежнае
не змяняецца
(помніць пра Хатынь, помні пра Хатынь, помню пра Хатынь)
Прымыканне –
від сувязі, пры якім нязменнае залежнае слова далучаецца да галоўнага па сэнсе.
Прымыкаюць прыслоўі, неазначальная форма дзеяслова, дзеепрыслоўі:
вывучыць дасканала,
жаданне сустрэцца,
чытаць седзячы
Заданне 4.
Выпішыце словазлучэнні ў тры слупкі:
а) дапасаванне, б) кіраванне, в) прымыканне.
Шанаваў цябе, шчодра дзяліўся, палявыя кветкі, мора кветак, у радасных марах, ішлі ўслед, ранняя восень, прапахлы верасам, над нашай краінай, размова па-нямецку, праспяваюць песню, бурштынавым святлом, бруіцца святлом, зацвілі вясной, адразу спыніўся, кінуў спяваць, упрыкуску з цукрам, у азёрнай старонцы, стаялі ўчатырох, размова па тэлефоне, далёкія гады, вельмі высокі, прыняць бой, збудаваны дом, зроблены майстрам, зроблены наспех, на адным палетку, паклаў на стол, на сонечнай паляне.
АСАБЛІВАСЦІ КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Галоўныя словы | Склон зал.сл. | Прына-зоўнік | Прыклады |
1. Дзеясловы ветлівасці тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць |
Д. |
- | Дзякаваць настаўніку, дараваць сябру, выбачайце мне |
2. Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насміхацца, кпіць, цешыцца |
Р. | з (са) | Смяяцца з яго, жартаваць з сябра, здзеквацца са слабейшага, кпіць з суседа |
3. Хварэць, захварэць, хворы | В. | на | Хварэць на грып, хворы на сэрца |
�АСАБЛІВАСЦІ КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Галоўныя словы | Скл. зал.с | Прын. | Прыклады |
4. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапаціцца) і аддзеяслоўныя назоўнікі (тыпу гаворка) |
часцей В. |
пра | Гаварыць пра падзеі, непакоіцца пра яго, думаць пра дзяўчыну, марыць пра сустрэчу, клапаціцца пра ўраджай. Гаворка пра падзеі, мара пра шчасце. |
5. Дзеясловы руху (тыпу ісці, бегчы, плыць, ехаць), волевыяўленчыя (выправіць, паслаць, прыслаць) пры абазначэнні мэты дзеяння |
В. | па
у | Пайшоў у магазін па хлеб, паслаць па бацьку, схадзіць у бібліятэку па кнігу; Пайсці ў грыбы, сабрацца ў ягады, збегаць у арэхі |
6. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі |
М. |
па |
Сумаваць па школе, туга па радзіме |
АСАБЛІВАСЦІ КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Галоўныя словы | Склон зал.сл. | Прына-зоўнік | Прыклады |
7. Дзеясловы і назоўнікі са значэннем дзеяння | В. | па | Хадзіць па пакоях, вандроўка па ваенных мясцінах. |
8. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання |
Т. |
за | Старэйшы за сястру, вышэйшы за яго; далей за ўсіх, хутчэй за ўсіх. |
9. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца | Т. | З (са) | Ажаніцца з Марынай, ажаніў са сваёй дачкою. |
Запоўніць прабелы ў табліцы:�
Беларуская мова | Русский язык |
1. 2. Жартаваць з яго 3. 4. 5. 6. Ажаніўся з Машай 7. | 1. Поехать за дровами 2. 3. Рассказать о товарище 4. Болеть гриппом 5. Горевал по родным 6. 7. Пойти за грибами |
Тэставая работа
1. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.
1) стары лес; 2) дзвесце сорак пяць;
3) лес за горадам; 4) каля лесу;
5) след у след; 6) шумяць верхавіны.
2. Адзначце дзеяслоўныя словазлучэнні.
1) пабеленыя сцены; 2) напісаць сачыненне;
3) чытанне лежачы; 4) хуткая хадзьба;
5) хутка вярнуцца; 6) сустрэцца на вуліцы.
3. Адзначце словазлучэнні , у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання:
1) шчырыя словы; 4) чацвёрты паверх;
2) вельмі хутка; 5) нашы намаганні.
3) словы ўдзячнасці;
4. Адзначыць словазлучэнні, у якіх няма памылкі ў кіраванні.
1) пайсці па ваду; 3) хварэць на ангіну;
2) збірацца за грыбамі; 4) даруйце мне;
5) смяяцца нада мною.
5. Адзначце нумар радка, дзе запісаны словазлучэнні, якія могуць ужывацца толькі як свабодныя.
1. Лынды біць, вісець на тэлефоне, зубы з’еў, нос павесіў.
2. Рабіць справу, ехаць дадому, перамыць посуд, павесіць на цвік.
3. Выйсці бокам, зняць стружку, шыю памыліць, выносіць смецце (з хаты).