1 of 7

1

�4 клас

Трагедыя беларускага народа

ў гады Вялікай Айчыннай вайны

(па матэрыялах расследавання

Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь)

2 of 7

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – месца памяці беларускага народа �аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны

2

3 of 7

Успаміны сведкаў гістарычных падзей

З дарослых жыхароў вёскі Хатынь выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі.

Ён вельмі абгарэў, быў паранены, страціў прытомнасць і прыйшоў у сябе позна ноччу. Іосіфу Камінскаму прыйшлося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод загінулых аднасяльчан ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі.

3

Пазнаёмцеся

з расказам Іосіфа Камінскага аб Хатынскай трагедыі.

4 of 7

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – месца памяці беларускага народа �аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны

4

Пазнаёмцеся з гісторыямі дзяцей, якія змаглі выратавацца ў Хатыні.

5 of 7

Трагічны лёс дзяцей бацькі Міная

Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.

Чатырох. Пад канвоем. З дому.

Чатырнаццаць - старэйшай дзяўчынцы,

Тры гады хлапчуку малому…

Іх салдат да сцяны прыстаўляе.

Цэліць кат у льняныя галовы,

Пачынае з сына Міная.

Стрэл. Упаў хлапчук трохгадовы...

Кат ізноў пісталет узнімае...

На сцяне - заложнікаў цені...

Вось і ўсё. Перад бацькам Мінаем

Станьце, усе бацькі, на калені!

«Балада аб чатырох заложніках».

Аркадзь Куляшоў, 1942 г.

5

У памяць аб загінулых дзецях у двары сярэдняй школы ў Суражы ўстаноўлены помнік.

Старэйшая дачка Ліза змагла тайна перадаць бацьку запіску: «Тата, за нас не хвалюйся, нікога не слухай, да немцаў не ідзі. Калі цябе заб’юць, то мы бяссільныя і за цябе не адпомсцім. А калі нас заб’юць, тата, то ты за нас адпомсціш».

6 of 7

Мемарыяльны комплекс «Дзецям – ахвярам вайны»�(Гомельская вобласць)�

Першы на Еўрапейскім кантыненце мемарыяльны комплекс, прысвечаны дзецям - ахвярам вайны.

6

7 of 7

Дзеці - вязні нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Саласпілс напярэдадні вызвалення войскамі Чырвонай Арміі

З ліста 15-гадовай Каці Сусанінай свайму бацьку:

«Дарагі, добры татулька! Пішу я табе ліст з нямецкай няволі. Татулька, мне сёння споўнілася 15 гадоў, і калі б цяпер ты сустрэў мяне, то не пазнаў бы сваю дачку. Я стала надзвычай худзенькая, мае вочы ўваліліся, косачкі мне абстрыглі нагала, рукі высахлі, падобныя да грабель. Я … працую … прачкай, мыю бялізну, мыю падлогі. Працую вельмі шмат, а ем двойчы ў дзень у карыце з Розай і Кларай — так завуць гаспадарскіх свіней. …Я вельмі баюся Клары. Гэта вялікая і прагная свіння. Яна мне адзін раз ледзь не адкусіла палец, калі я з карыта даставала бульбу. Два разы я ўцякала ад гаспадароў… Толькі смерць выратуе мяне ад жорсткага біцця. …Бывай, добры татулька, іду паміраць».

7