1 of 8

Васіль Хомчанка -

105 гадоў з дня нараджэння

Падрыхтавала: загадчык бібліятэкі - Клачкова Наталля Рыгораўна

Бібліятэка ДУА “СЯрэдняя школа №21 г.Магілёва”

Магілёў, 2024

2 of 8

Васіль Хомчанка

Беларусь у асобах і падзеях:

https://bis.nlb.by/en/documents/128923

3 of 8

Васіль Хомчанка

Васіль Хведаравіч Хомчанка нар. 12.01.1919 г. у вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Вучыўся ў Мінскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме. З другога курса перавёўся на рабфак пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Чатыры гады (1937-1941) працаваў на Далёкім Усходзе - у Камсамольску-на-Амуры, на будаўніцтве чыгункі і на лесанарыхтоўках. З чэрвеня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі. Прымаў удзел у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На фронце камандаваў мінамётным узводам, потым - батарэяй. У 1951 г. скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію. Звольнен з арміі ў запас у 1968 г. Узнагароджан ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Член КПСС.

4 of 8

Васіль Хомчанка

Першае апавяданне “Анисов бор” змясціў у альманаху “Владимир” (1954). Там жа, ва Уладзіміры, выдаў на рускай мове зборнікі апавяданняў для дзяцей “Куда исчез гриб” (1957), “Жаворонок” (1958), “Рассказы” (1959).

У Мінску выйшлі ў свет кніжкі апавяданняў: “Наша вячэра” (1959), “Рукавіцы генерала Даватара” (1960), “Суседзі” і “Аднойчы майскім днём” (1962), “Чырвоны мак” (1964), “Верны рыцар” (1965), аповесць “Чырвоныя хвалі” (1968). Амаль усе яны адрасаваны юнаму чытачу.

5 of 8

Васіль Хомчанка. Чырвоныя ягады.

Хомчанка, В. Чырвоныя ягады: Апавяданні: Для малодш.шк.узросту / Уклад. Н.С.Мінкевіч; Маст.К.С.Ракіцкі, А.Г.Званароў. - Мн.: Юнацтва, 1999. - 431 с.: іл. - (Школьная бібліятэка).

Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі склалі апавяданні, прасякнутыя дабрынёй, шчырасцю і спагадай.

6 of 8

Васіль хомчанка. Яблык.

7 of 8

Васіль Хомчанка. Яшава рукавічка.

8 of 8

Хомчанка піша проста, шчыра, нібы размаўляе з намі. Героі яго кніг цікавыя не толькі тымі прыгодамі, у якія трапляюць, але і сваімі думкамі, паводзінамі, развагамі. Перад намі паўстае жывы чалавек з яго боллю і радасцямі, з пакутамі і шчасцем.

Н.Мінкевіч