1 of 14

Аўтар:

Матусевіч

Святлана Аляксееўна

ДУА «Дзіцячы сад №358 г. Мінска»

Музейная экспазіцыя: «Беларускія народныя промыслы»

Раздзел экспазіцыі: «Ганчарства і кераміка»

Адукацыйная вобласць «Дзіця і грамадства»

Тема: «Залаты збаночак»

Форма арганізацыі адукацыйнага працэсу: занятак

2 of 14

ДУА «Дзіцячы сад №358 г. Мінска»

Мэта: фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз азнаямленне з беларускімі народнымі промысламі, нацыянальнай культурай і традыцыямі беларускага народа.

Задачы:

1.Фарміраваць уяўленні выхаванцаў пра беларускія народныя промыслы (ганчарства); прадметы дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва (посуд з гліны);

2. Развіваць усведамленне сваей прыналежасці да нацыянальнай культуры і спадчыны; узбагачаць слоўнікавы запас;

3. Выхоўваць пачуццё любові і павагі да гісторыі беларускага народа;

беражлівыя адносіны да прадметаў беларускага народнага промыслу.

3 of 14

ДУА «Дзіцячы сад №358 г. Мінска»

Матэрыялы і абсталяванне: канспект, мультымедыйная прэзентацыя, прадметы беларускага быту: вышытыя ручнікі, гліняны посуд, карткі з выявамі глінянага і іншага посуду,

рознакаляровыя алоўкі.

I. Пачатак занятка

Выхавальнік. (чытае верш)

Сеў за кола ганчар,

З гліны вылепіў шар.

Горла, вушка прыляпіў.

Ўсе ў печы абпаліў.

І глядзіце! Ужо гатовы!

Залаты збаночак новы.

II. Ход занятка

Выхавальнік: Паглядзіце, якія незвычайныя рэчы з’явіліся у нашай групе!

(Дзеці становяцца вакол стала і разглядаюць гліняны посуд

Выхавальнік: З якога матэрыялу зроблены гэтыя рэчы?

(З гліны)

4 of 14

ДУА «Дзіцячы сад №358 г. Мінска»

в

Выхавальнік:

Правільна.Зроблены гэты посуд з гліны. Яе паўсюль хапае – белай, сіняй, а найбольш чырвонай

З даўніх часоў людзі ляпілі з яе розныя рэчы, неабходныя у побыце: гладышы, талеркі, збаны, імбрычкі,

спарышы і нават цацкі, а яшчэ свістулькі у выглядзе галубкоў, конікаў, качак і.інш.

5 of 14

ДУА «Дзіцячы сад №358 г. Мінска»

мм

Выхавальнік:

Майстроў – глінаробаў называюць ганчарамі. Кожны з іх па –своему робіць адмысловыя вырабы

з гліны, а пасля некаторыя вырабы абпальваюць і пакрываюць шклопадобнай палівай – глазурай.

Глазура – гэта шклопадобны сплаў, якім пакрываюць гліняны посуд.

Ганчары здабываюць гліну з зямлі, ачышчаюць яе ад каменьчыкаў, размягчаюць вадой і рукамі, затым

Кладуць камяк на спецыяльны круг, паварочваюць яго нагамі і маструюць розныя вырабы.

6 of 14

т

Выхавальнік:

Такія вырабы карыстаюцца, як і даўней попытам у людзей ва ўсім свеце!

Некалі ў вялізных гліняных збанах – амфаах, гляках, гладышах, захоўвалі ваду, алей,малако,у

меньшых гаршках, макатрах – гатавалі ежу, а ў спарышах пераносілі яе куды трэба.

7 of 14

Фізкультхвілінка

(дынамічная пауза на дыване)

Устаньте, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся.

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся.

Улева, управа нахіліцеся.

Вераценам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І на стульчыкі ціха садзіцеся.

8 of 14

Выхавальнік : Зараз мы з вамі паглядзім і даведаемся пра розныя віды глінянага посуду.

Збан – высокая гліняная пасудзіна,

якая звужаецца ўверсе і мае ручку.

Гладыш – збан без ручкі.

IV. Дэманстрацыя мультымедыйнай прэзентацыі.

9 of 14

тьь

Гаршчок – гліняная пасудзіна са звужаным дном

Для варкі стравы, для малака, для пакаевых раслін.

Гляк – нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі

І вузкім горлам.

10 of 14

Імбрычак – чайнік для заваркі чаю.

Спарыш – гліняны посуд з дзвух гаршкоў з адной

ручкай для перамяшчэння.

11 of 14

Макацер – гліняная пасудзіна вузкая ўнізе

і шырокая зверху.

Гліняная міска

12 of 14

Гліняныя цацкі

13 of 14

V.Дыдактычная гульня «Знайдзі і назаві правільна»

(дзецям прапануюцца выявы рознага посуду (гліна, шкло,метал, кераміка і.г.д)

Яны павінны выбраць гліняны посуд і правільна яго назваць.

VI.Заключная частка

Дзеці адказваюць на пытанні:

1.Хто такі ганчар, чым ен займаецца?

2.Якія вырабы, цацкі з гліны вы ведаеце?

3. Як называюць вырабы з гліны?

VII. Рэфлексія.

Дзеці атрымліваюць невялічкія збаночкі, выразаныя з паперы.

Расфарбоўваюць іх і малююць смайлік , адпаведный свайму настрою і уражанням ад занятка.

14 of 14

ЛИТЕРАТУРА И ИНФОРМАЦИОННЫЕ РЕСУРСЫ

1. Учебная программа дошкольного образования (для учреждений дошкольного образованя с русским языком обучения и воспитания) / М-во образования Респ. Беларусь. – Минск: НИО, 2022

2. Свет, у якім я жыву: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання/А.Л.Давідовіч, А.І.Смолер. – Мінск: Экоперспектіва, 2021. – 208 с.

3. Да бабулі на веску: для чытання дарослым і дзецям/ А.І.Сачанка. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 88с.