МАРФЕМНАЯ БУДОВА СЛОВА
Словы самастойных часцін мовы падзяляюцца на марфемы.
У словах службовых часцін мовы марфемы не вызначаюцца!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Осаўскі ВПК БС-СШ Бабруйскага раёна” Васілеўская Т.А.
адрознівай | |
змяненне слоў | утварэнне слоў |
граматычныя формы аднаго і таго ж слова (змяняем слова па ліках, родах, склонах ці асобах) | аднакарэнныя словы, якія маюць агульную значымую частку |
лексічнае значэнне адно і тое ж (лес, лесу, лесам) | лексічнае значэнне рознае (лес, лясны, ляснік) |
адна і тая ж часціна мовы | часцей розныя часціны мовы (апавядаць=расказваць і апавядальнік=той, хто расказвае) |
МАРФЕМЫ
марфемы | |||||
прыстаўка пад’- ехаць | корань грыб | суфікс заказ-чык | канчатак вясн-а | постфікс мыц- ца | злучальная галосная (інтэрфікс) а, о, е, я чарнАбровы |
Аснова слова марфемай не з’яўляецца! | |||||
АСНОВА
Аснова – частка слова без канчатка, у якой заключана канкрэтнае значэнне.
Не ўваходзяць у аснову:
канчатак,
суфіксы інфінітыва (ць, ці, чы),
суфіксы дзеясловаў прошлага часу (л,ў)
суфіксы дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў,
суфіксы формаў ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў,
постфікс це дзеясловаў загаднага ладу.
Калі аснова супадае з коранем, то называецца невытворнай.
Калі ў аснове, акрамя кораня, ёсць іншыя марфемы, называецца вытворнай.
КАНЧАТАК
Канчатак – зменная частка слова без асновы, якая ёсць толькі ў зменных часцін мовы.
У нязменных словах
(прыслоўе,
дзеепрыслоўе,
інфінітыў,
службовыя часціны мовы,
нязменныя назоўнікі,
катэгорыя стану)
канчатка няма
КАНЧАТАК
Канчатак можа быць выражаны гукамі, а можа быць нулявым (ішоў□, ішл-а)
Складаныя лічэбнікі маюць два і болей канчаткаў (шасц-і-дзесяц-і, дв-ум-ст-ам)
У формах некаторых слоў канчатак можа знаходзіцца ў сярэдзіне слова (гагарыў-□-ся, ч-аго-сьці, як-і-сь, хт-о- - небудзь)
КОРАНЬ
Корань – агульная частка роднасных слоў.
У некаторых словах карані не супадаюць цалкам: вялікі – велічыня (карані адрозніваюцца літарамі я/е, к/ч
Такая з’ява называецца чаргаваннем.
Корань можа складацца з адной літары!
(к-аго)
ІНШЫЯ МАРФЕМЫ
Прыстаўка – значымая частка слова перад коранем.
Суфікс - значымая частка слова пасля кораня. Можа ўтвараць формы слоў (лягчэйшы) ці новыя словы (весяльчак). Суфікс можа хавацца сярод гукаў [сузорйэ.
Постфікс – значымая частка слова пасля канчатка ці суфікса ( ся, ца, цца, сьці, небудзь)
Запомні!
Прыстаўка і суфікс могуць утвараць не толькі новыя словы, але і формы слова.