1 of 26

ДУА «Коханаўская сярэдняя школа Талачынскага раёна»

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Бераснякова Жанна Леанідаўна

2 of 26

«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць»

Анатоль Вярцінскі

3 of 26

Выпішыце з кожнай страфы апорныя словы, якія акрэсліваюць маральныя крытэрыі існавання чалавека

4 of 26

5 of 26

Якую ролю адыгрывае ў вершы слова тварыць?

  • Рэфрэ́н — слова ці некалькі слоў, якія паўтараюцца пасля кожнай страфы верша.
  • У рэфрэне звычайна заключана асноўная думка твора.

6 of 26

«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць»

Анатоль Вярцінскі

7 of 26

Водгук - гэта асабістая «рэакцыя» на твор

!!! Ваша задача не пераказаць тэкст, а расказаць пра пачуцці, думкі, якія выкліканы зместам твора, прапанаванага для водгуку.

8 of 26

План

I.Уступ

1. Выяўленне першаснага ўражання ад твора.

Што ў творы падалося дзіўным?

*2. Зварот да асобы пісьменніка,

твораў, сугучных па тэме.

9 of 26

МОЖНА ПІСАЦЬ

  • Прачытаўшы верш, я адразу падумаў…
  • Мяне здзівіла…
  • Мне здаецца…
  • Я адчуваю, як…

10 of 26

План

II. Асноўная частка

1.Тэма, ідэя твора.

11 of 26

Ад першага ўздыху і да апошняга ўдару сэрца чалавек мае самае дарагое – жыццё. Але яго сэнс і каштоўнасць кожны ўспрымае па-свойму. Адзін шануе і ўзбагачае жыццё, як самы дарагі скарб. А іншы толькі бярэ ад яго самае лепшае, наракаючы на цяжкасці і непаразуменні. Адным словам, жыццёвая дарога – гэта выпрабаванне чалавека на чалавечнасць, на ўменне трываць, будаваць, здзяйсняць, перамагаць, тварыць… Такая думка і стала асновай для верша Анатоля Вярцінскага “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”.

12 of 26

План

II. Асноўная частка

1.Тэма, ідэя твора.

2. Вобразна-выяўленчыя сродкі, іх роля ў вершы

!Не сухі пералік сродкаў

13 of 26

МОЖНА ПІСАЦЬ

  • Але трэба больш уважліва прыгле-дзецца да мастацкіх вобразаў…
  • Мяне захапілі эпітэты…

14 of 26

У сваім творы А. Вярцінскі па-філасофску сцвярджае, што на гэтай зямлі чалавек павінен не проста пакінуць след – ён вымушаны стварыць сваю ніць, якую аўтар з надзеяй аздабляе эпітэтам “светла-залатую”.

15 of 26

У трэцяй страфе пісьменнік псіхалагічна звяртаецца да чытача з рытарычным пытаннем: “Інакш – якая ад жыцця карысць?” Для сябе я проста адказала: “Ніякай”. Які сэнс у тым, што чалавек існуе, не адчуваючы смак жыцця? Эпітэтамі паэт паказаў нам другі бок медаля: “высакародным намаганнем”, “справай дзейнай”, “мужным парываннем” напоўнена жыццё творцаў, якія шануюць “маральны самы, самы натуральны пачатак гэты вось жыццестваральны”. Вось яна і карысць! Хочацца верыць, што пасля гэтых слоў не адзін чалавек пераасэнсаваў свой погляд на жыццё.

16 of 26

План

II. Асноўная частка

1.Тэма, ідэя твора.

2. Вобразна-выяўленчыя сродкі.

3. Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці. Колькі строф, частак?

Што гэта дае?

17 of 26

Цікава, што верш-роздум складаецца з шасці складаназалежных сказаў. Гэта і не дзіўна, бо сэнс чалавечага жыцця немагчыма апісаць простымі сказамі. Нават сам “Стваральнік Сусвету” шэсць дзён працаваў, каб удыхнуць у нашу Планету жыццё з усімі яго складанасцямі і супярэчаннямі, а пасля вуснамі Вярцінскага звярнуўся да нас з просьбай:

Людзі, будзьце чалавекамі!

Чалавекі, будзьце людзьмі!

18 of 26

Верш “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць” складаецца з чатырох строф, што нагадвае мне жыццёвую ростань. І на кожнай з дарог аўтар нібы заклікае падарожнага да актыўнай жыццёвай пазіцыі, паўтараючы, як малітву, “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”. Менавіта гэтым рэфрэнам паэт імкнецца паўплываць на свядомасць чалавека-творцы, які павінен захоўваць жыццё “любоўю, узбагачаць справай надзейнай ды словам”, абараняць “ праўдай, мужным парываннем”.

19 of 26

План

II. Асноўная частка

1.Тэма, ідэя твора.

2. Вобразна-выяўленчыя сродкі.

3. Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.

4. Гукапіс, рытм, інтанацыя.

!Асананс,алітэрацыя

! Вершаваная стапа

Х Я ДАм А� 1_ 2_ 1__2__ 3__

20 of 26

Чытаць і пранікаць у філасофію жыццелюбівага Вярцінскага даволі лёгка, бо дзякуючы шасцістопнаму ямбу і алітарацыі санорных гукаў (“[н’]е [м]а[р] [н]а[в]аць, [н’]е [н]ішчыць, [н’]е бу[р]ыць”) вершаваная хваля-думка ліецца плаўна і звонка, пранікаючы ў самыя патаемныя куточкі душы.

21 of 26

МОЖНА ПІСАЦЬ

  • Праз свісцячыя [c,ц,с,с,з]мне сапраўды чуецца лёгкі вецярок у вячэрняй цішы.
  • Мелодыка (меладычнасць, напеўнасць) верша ствараецца..

22 of 26

  • Падумай, як закончыць водгук, каб адчувалася яго цэласнасць.

Можна звярнуцца да пачатку работы.

23 of 26

План

III. Заключэнне

  • Агульная ацэнка твора.
  • Сугучнасць сучаснасці.

Ці актуальны твор сёння для мяне (для маіх бацькоў)?

24 of 26

Чалавек не можа ведаць, колькі часу ён будзе жыць, але ён можа выбіраць, што яму з гэтым часам рабіць. Ад першага ўздыху і да апошняга ўдару сэрца, людзі, ТВАРЫЦЕ! Каб не захацелася ў апошнія хвіліны свайго жыцця “спыніць час, перайначыць жыццё спачатку, сабраць з дарог каменні тыя, што губяць сілы маладыя”.

25 of 26

МОЖНА ПІСАЦЬ

  • Прымусіў задумацца …
  • Пакінуў моцнае ўражанне…
  • Твор запатрабаваны , своечасовы для сучаснасці, бо дазваляе …

26 of 26

Памятай!

  • Уступ + заключэнне =

1/3 усяго водгука

  • Асноўная частка =

2/3 усяго водгука