1 of 20

Праца беларускіх НДА ў масмедыа

Паўлюк Быкоўскі

2 of 20

Даследаванне

кантэнту сайтаў СМІ за 1 год

З дапамогай пашыранага пошуку Google

(Advanced Search) па ключавых словах даследаваны сайты БелаПАН, БЕЛТА, “Наша ніва”, “Народная воля”, “Салідарнасць”, naviny.by, “Советская Белоруссия”, “Звязда”, “Белорусы и рынок”, “Белгазета”.

Дзённік даследавання http://bit.ly/1aBshWd

3 of 20

Заўвагі

У шэрагу выпадкаў ключавыя словы, а таксама прозьвішчы персонаў тычыліся іншага кантэксту.

Напрыклад: НПО, Нацыянальная платформа, “Наш дом”, Сяргей Мацкевіч

4 of 20

Вынікі

5 of 20

Прыклады

6 of 20

НДА, як прычэпны вагончык для апазіцыйных арганізацый

7 of 20

Вынікі

Трэба зазначыць, што спіс не з'яўляецца поўным і вычарпальным, а таксама нельга забывацца на хібы Google Advanced Search (пошукавік адкідвае з вынікаў выдачы старонкі, якія лічыць падобнымі; некаторыя выданні выпадкова перашкаджаюць слушнай індэксацыі з-за памылак апісання сваіх старонак і г. п.).�

8 of 20

Шэсць высноваў

№1

Прадэмакратычныя і праеўрапейскія няўрадавыя арганізацыі , а таксама іх асацыяцыі складаюць нязначную частку ад агульнай колькасці існуючых у Беларусі грамадскіх арганізацый.

9 of 20

№2

У дзяржСМІ прадстаўлены выключна лаяльныя кіруючаму рэжыму арганізацыі (РГА “Белая Русь” , РГА “Беларускі патрыятычны саюз моладзі”) , а таксама дабрачынныя, сацыяльныя арганізацыі, часам эколагі і амаль заўсёды - “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

10 of 20

№3

У недзяржСМІ прысутнічае інфармацыя аб усіх арганізацыях, у тым ліку і прадэмакратычных, але ў цэлым аб'ём інфармацыі нязначны.

11 of 20

№4

Прадстаўнікі НДА мала ствараюць інфармацыйных нагодаў, якія маюць грамадскае значэнне і могуць быць цікавыя для СМІ. Яны часта падаюць СМІ негатыўныя гісторыі пра свае рознагалоссі і значна радзей пра свае поспехі.

12 of 20

№5

Толькі нешматлікія грамадскія аб'яднанні маюць у сваім распараджэнні прэс-сакратароў або PR-мэнэджэраў.

У выніку супрацоўніцтва з журналістамі адбываецца спарадычна, часцей за ўсё па ініцыятыве журналістаў.

13 of 20

№6

Часцей за ўсё інфармацыйныя кампаніі праводзяцца без медыяпланавання (якое павінна ўключаць мэты і задачы кампаніі, аўдыторыю, ключавое паведамленне, пералік СМІ, стварэнне інфармацыйнай нагоды, каляндарны план , ацэнку эфектыўнасці і г. п.) і нават без прагаворвання мэтаў і задач.

14 of 20

Як можна змяніць сітуацыю

Асацыяцыі няўрадавых арганізацый і рэсурсныя цэнтры могуць узяць на сябе абавязак арганізацыі і правядзення інфармацыйных кампаній для сваіх членаў або кліенцкіх арганізацый.

15 of 20

Навучанне валанцёраў няўрадавых арганізацый асновам інфармацыйнай працы не варта спыняць, але замяніць працу прафесійных PR-спецыялістаў яны не змогуць.

16 of 20

Рэкамендацыі

Грамадскім арганізацыям варта перайсці ад пасіўнай палітыкі да актыўнай супрацы са СМІ і журналістамі, што ўключае наступныя дзеянні:

  • Правядзенне інфармацыйных кампаній;
  • Стварэнне пула журналістаў (больш-менш сталай групы журналістаў, з якімі ваша арганізацыя супрацоўнічае і якія асвятляюць яе дзейнасць);
  • Правядзенне дыскусій аб асвятленні той ці іншай грамадска-значнай праблемы/тэмы (напрыклад, правы чалавека, энергаэфектыўнасць, экалогія, абарона гістарычнай спадчыны, роля мясцовых супольнасцяў і г. д.) сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Асацыяцыяй рэгіянальнай прэсы;
  • Стварэнне сервісных матэрыялаў для журналістаў, у тым ліку інфаграфікі, пра тую галіну, дзе грамадскае аб'яднанне лічыць сябе найбольш кампетэнтным (напрыклад - значэнне захавання балот);
  • Праца ў сацыяльных сетках (SMM) – стварэнне і вядзенне карпаратыўнага акаўнта і падтрымка яго асабістымі акаўнтамі актывістаў арганізацыі. Гэта будзе спрыяць папулярызацыі брэнда вашай арганізацыі, своечасоваму інфармаванню пра яе дзейнасць, фарміраванню пазітыўнага іміджу ў вачах грамадскасці і пашырэнню кола прыхільнікаў.

17 of 20

Добры прыклад прадуманай і планавай працы са СМІ -

грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Цікавы ход з анлайн-трансляцыяй з гнязда сокала ў 2010 годзе (http://dw.de/p/NEiX), якое было цікавым як простым карыстальнікам Байнету, так і журналістам.

Летась "Ахова птушак Бацькаўшчыны" адсочвала перамяшчэнне беларускіх зязюляў па свеце, публікавала ў сваім акаўнце ў Facebook фотаздымкі "Птушкі-дня" і ладзіла іншыя цікавыя для шырокіх колаў акцыі. Усё гэта самаходзь робіцца нагодай для СМІ, каб напісаць пра аб'яданне, бо адпавядае фокусу выданняў на інтарэсы іх аўдыторыі. А яшчэ - гэта крыніца пазітыўных публікацый, пра баланс якіх дбаюць галоўныя рэдактары.

18 of 20

Прыклад нестандартнага і творчага падыходу да асвятлення працы Чырвонага крыжа можна пабачыць на старонках баранавіцкай газеты Intex Press (http://bit.ly/1qecq4n). У рэдакцыю звярнулася сястра міласэрнасці Чырвонага крыжа Екацярына Печарычная, якая адна на весь горад наведвае адзінокіх пажылых людзей. Сястра міласэрнасці шукала сабе ў дапамогу валанцёраў.

Intex Press падаў гісторыю праз асабістую гісторыю гэтага чалавека. Выданне зрабіла мультымедыйны матэрыял, які ўключаў фотарэрапартаж аднаго дня сястры Каці ў друкаваным нумары газеты, фота слайдшоў з аўдыазапісам яе інтэрв'ю і размоваў са старымі людзьмі ў сваёй онлайн версіі, а таксама стварыла адмысловую групу ў "ВКонтакте" з кароткімі парадамі чытачам пра тое, як можна дапамагчы адзінокім пажылым людзям і Екацярыне Печарычнай у яе працы з імі.

Гісторыя выклікала жывы інтарэс у чытачоў і мае працяг. Група ў сацыяльнай сетцы сёння налічвае 41 удзельніка. Там перыядычна з'яўляецца свежая інфармацыя пра праблемы адзінокіх старых і прапановы што можна зрабіць.

19 of 20

Карысныя спасылкі

Асноўныя тэхналогіі працы са СМІ (http://bit.ly/10VDuZj)

Праца беларускіх НДА ў масмэдыя (http://bit.ly/1aBqXTm)

Асаблівасці Media Relations для аналітычных цэнтраў (http://bit.ly/15Em88S)

Компас журналіста ў сацыяльных сетках (http://bit.ly/12R1txm )

Інфармацыйныя тэхналогіі, інтэрнэт і сацыяльныя сеткі для прафсаюзных актывістаў. Праблемы бяспекі і абароны прыватнай інфармацыі ў Сусветнай павуціне (http://bit.ly/1c55bUc)

20 of 20

Дзякуй за ўвагу