1 of 10

ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

Сілівестру Яўгенія Анатольеўна, навуковы супрацоўнік аддзела навукова-метадычнай

работы УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей»

2 of 10

Захоўванне музейных фондаў.�

Галоўная мэта арганізацыі захоўвання фондаў - забяспечыць іх захаванасць як у фондасховішчы, так і ў экспазіцыі, ад магчымых пашкоджанняў, разбурэнняў, крадзяжоў і сапсавання.

3 of 10

Асноўныя патрабаванні да музейнага памяшкання:

  • экспазіцыю трэба размяшчаць асобна;
  • памяшканне для экспанавання абараніць ад прамых сонечных прамянёў, яркага дзённага святла і скразнякоў;
  • на вокнах усталяваць краты;
  • музейныя матэрыялы размяшчаць на адлегласці 1,5-2 м. ад ацяпляльных прыбораў і лямпаў напальвання;
  • усталяваць пажарную і ахоўную сігналізацыю, металічныя дзверы;
  • у непрацоўны час памяшканні музея замыкаць;
  • забеспячыць памяшканне супрацьпажарным інвентаром і абсталяваннем;
  • рабіць вільготную ўборку, праветрыванне і чыстку экспанатаў і вітрын;
  • праводзіць прафілактычны агляд музейных прадметаў.

4 of 10

Мікраарганізмы (бактэрыі і цвіль) - знішчаюць самыя разнастайныя прадметы, але ў першую чаргу тыя, што створаны з арганічных матэрыялаў, гэта значыць жывапіс, паперу, тканіну, косць, дрэва.

5 of 10

Захоўванне музейных прадметаў

Сілівестру Яўгенія Анатольеўна,

навуковы супрацоўнік

аддзела навукова-метадычнай

работы УК ГДГАМ

6 of 10

Музейныя прадметы патрабуюць спецыяльнага тэмпературна-вільготнаснага рэжыму:

  • памяшканні для экспазіцыі і сховішчаў павінны быць сухімі і вентыляванымі;
  • тэмпература паветра ў іх павінна быць у межах +15 - +25 С°;
  • межы адноснай вільготнасці - 50-60 %.

Штучна паветра ўвільгатняецца пры дапамозе ванначак з вадой.

7 of 10

У школьным музее часцей за ўсё выкарыстоўваецца комплексная сістэма захоўвання фондаў.

Прадметы могуць размяркоўвацца па прызначэнні, па змесце, па памерах, па інвентарных нумарах.

8 of 10

Можна вылучыць, улічваючы матэрыял выраба, наступныя асноўныя групы прадметаў:

  • вырабы з металу (зброя, прадметы хатняга ўжытку і г.д.);
  • кераміка і шкло;
  • тканіна і адзенне;
  • вырабы з дрэва і скуры;
  • творы жывапісу;
  • матэрыялы на папяровай аснове (дакументы, кнігі, фатаграфіі, малюнкі і г.д.);
  • прыродазнаўчыя калекцыі.

9 of 10

Пры афармленні экспазіцыі забараняецца:

  • падгінаць, клеіць, мантаваць на незашклёных стэндах сапраўдныя дакументы, фатаграфіі і г.д.;
  • мацаваць прадметы цвікамі, шпількамі, кнопкамі;
  • прымацоўваць этыкетаж непасрэдна на экспанаты;
  • самастойна вырабляць рэстаўрацыю музейных прадметаў.

10 of 10

ДЗЯКУЕМ ЗА ЎВАГУ