��Гістарычныя сядзібы: шлях з мінулага ў будучае� �
в.Райца
У гісторыі Бацькаўшчыны, як у добрай кнізе,
заўсёды знойдзецца непрачытаная старонка.
Сядзіба Раецкіх
У Райцы, дзе цяпер бальніца, былі манашак камяніцы.
Туды сялян не прапускалі – дамы бялюткімі стаялі ад вёскі воддаль, ад дарогі.
Разбег дарожак роўных, строгіх ад мармуру, цагляных мураў хваліўся мужыку культурай.
Культура тут была прыгляднай лазою дзікай вінаграднай,
Кустамі бэзу, брызгіліны, жасмінам, чорнаю рабінай.
Тут рос каштан на пяць тычынак, срабрыстаёлкі пнулі спіны
Ўгару сваім зялёным рогам, - усё, што тут было – для Бога,
Пра што манашкі добра зналі і ўсё ж сялян сюды склікалі
Араць, касіць, на полі жаць, з дарожак снег зімой счышчаць…
Сямён Гіль
Урывак з паэмы “Зялёны дол”
Вера Яўгенаўна (раней яна працавала выкладчыкам у Інстытуце культуры) – майстар па саломапляценні, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, чые работы выстаўляліся не толькі ў Беларусі, але і ў Англіі, Германіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, ЗША.
Яе вырабы вабяць каларытам і глыбокім сэнсам. Кожная рэч мае сваю гісторыю, сваю прыпіску. Так, у прэзідэнта Венесуэлы Уго Чавеса ёсць саламяны беларускі зубр, а Хілары Клінтан прыгожа выглядае ў саламяным капелюшы, зробленым беларускай жанчынай. Наіну Ельцыну зачароўвала саламяная папараць-кветка. Яе майстэрства не засталося незаўважаным: у 2009 годзе майстрыха ўзнагароджана медалём Еўфрасінні Полацкай.
Сумесна з мужам, іканапісцам Аляксандрам Васільевічам, працавала над стварэннем іканастаса з саломкі ў царкве Іана Хрысціцеля, што ў музейным комплексе “Дудуткі”, і над стварэннем першага ў Беларусі Музея аўтарскай саломкі.
Сталовая-кухня
Майстэрня іканапісца
З’яднаны вераю адзінай,мы крочым да жаданых мэт:
Мы ў светлы верым лёс Радзімы, у продкаў мудры запавет:
“Жыві, шукай, усё рабі як след, каб на Радзіме твой свяціўся след”.