1 of 6

Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы паводзін дзяцей

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

2023

2 of 6

Асноўныя якасці культуры маўлення

  • Правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце, выразнасць, лаканічнасць(сцісласць) маўлення.
  • Культура маўлення падразумявае веданне мовы, высокі ўзровень агульнай культуры чалавека, захаванне асноўных камунікатыўных якасцей маўлення, уменне выбраць найбольш дакладны, дарэчны, дасканалы варыянт.
  • Арталогія — навука аб правільным маўленні — служыць адной мэце: дапамагчы асэнсаваць факты мовы, падкрэсліць ролю моўцы, навучыць свядома ставіцца да ўласнага маўлення. Тры гэтыя аспекты аналізу ўтвараюць паняцце культура мовы.
  • Культура маўлення — гэта ўменне асобы выбіраць з сістэмы мовы тыя сродкі, якія робяць уласнае маўленне з’явай высокай культурысцi (А. Міхневіч).

3 of 6

Маўленчы этыкет

Маўленчы этыкет — сістэма правіл маўленчых паводзін, якія выкарыстоўваюцца ў тыповых сітуацыях зносін (знаёмства, зварот, сустрэча, развітанне, падзяка і інш.).

Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэн­талагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лек­січ­ных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названых норм літаратур­най мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).

4 of 6

Маўленчыя этыкетныя формулы

  • Маўленчыя этыкетныя формулы выступаюць як форма выражэння ветлівасці, паважлівых, добразычлівых адносін да субяседніка. Правілы маўленчага этыкету маюць нацыянальны, адметны характар, яны абавязковыя для членаў грамадства.
  • Веданне і дарэчнае выкарыстанне правіл маўленчага этыкету выяўляе ўзровень агульнай культуры асобы, яе інтэлігентнасць, выхаванасц.
  • Культура маўлення — гэта:
  • 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення;
  • 2) уменне эфектыўна выкарыстоўваць моўныя сродкі ў канкрэтных маўленчых сітуацыях у адпаведнасці з літаратурнымі нормамі.

5 of 6

Унармаванасць, Правільнасць маўлення

  • Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўлас­ці­васць літаратурнай мовы(А. Міхневіч).

  • Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе па­стаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства. Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэта­згоднасць выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).

6 of 6

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

Дзякуй за ўвагу!