1 of 39

Марфалогія і арфаграфія

Іменныя часціны мовы

(лічэбнік)

Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры ДУА

«Каменская сярэдняя

школа Бабруйскага

раёна» Каваленка Т.А.

2 of 39

Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: чатыры, трыццаць, дваццаць два гады, чацвѐра дзяцей, трэці час.

Са значэннем абстрактнага ліку лічэбнікі выступаюць тады, калі ўжываюцца без назоўнікаў. Такія лічэбнікі выкарыстоўваюцца, як правіла, у матэматыцы і маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: сем плюс тры = дзесяць.

Колькасць прадметаў ці парадак іх пры лічэнні абазначаюць лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі і асабовымі займеннікамі: пасадзілі два дубкі; нас трое.

3 of 39

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць словы з колькасным значэннем:

двойка, тройка, дзясятка, дзясятак (назоўнікі); падвоены, патроены (дзеепрыметнікі);

дваіцца, траіцца (дзеясловы).

Лічэбнікі адказваюць на пытанні колькі? або які па парадку? (чатыры, чацвёра, чацвёрты). Таксама да лічэбнікаў нельга дапасаваць прыметнікаў (шэсць, шасцёра, шосты — лічэбнікі; моцная шасцёрка — назоўнік)

4 of 39

Словы тысяча, мільён, мільярд у складзе састаўных лічэбнікаў і ў спалучэннях з назоўнікамі з’яўляюцца лічэбнікамі. Без назоўніка, а таксама ў множным ліку яны з’яўляюцца назоўнікамі.

Словы некалькі, столькі, колькі, гэтулькі, многа, мала, шмат абазначаюць няпэўную колькасць прадметаў. У спалучэнні з назоўнікамі гэта лічэбнікі (шмат вучняў), у спалучэнні з дзеясловамі – прыслоўі (шмат працаваў).

5 of 39

Адзначце словазлучэнні з лічэбнікамі:

1) трэць слоіка;

2) паўтара месяца;

3) пяты год;

4) сотня баравікоў;

5) многа зрабіў;

6) палова вядра;

7) атрымаў двойку;

8) мільён рублёў;

9) два сталы;

10) мала кніг.

6 of 39

Адзначце словазлучэнні з лічэбнікамі:

1) трэць слоіка;

2) паўтара месяца;

3) пяты год;

4) сотня баравікоў;

5) многа зрабіў;

6) палова вядра;

7) атрымаў двойку;

8) мільён рублёў;

9) два сталы;

10) мала кніг.

7 of 39

Разрады лічэбнікаў паводле агульнага граматычнага значэння

Пэўна-колькасныя

ўказваюць на колькасць як спалучэнне пэўнага ліку адзінак

(дзесяць пальцаў)

8 of 39

9 of 39

У сказе лічэбнік можа выконваць разнастайную сінтаксічную ролю

Пяць і шэсцьадзінаццаць.

Дадай да трох шэсць.

Ён вастрыў ужо трэці аловак.

Другі дзень ідзе дождж.

Колькасныя лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі ўтвараюць колькасна-іменнае спалучэнне слоў, якое з’яўляецца адным членам сказа.

10 of 39

Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам выражаецца ў форме дапасавання ці кіравання.

У колькасна-іменных словазлучэннях з лічэбнікамі адзін, два (дзве), тры, чатыры галоўным словам з’яўляецца назоўнік ( тры сястры).

У колькасна-іменных словазлучэннях з лічэбнікамі пяць, шэсць і далей, за выключэннем лічэбнікаў, якія заканчваюцца на адзін, два (дзве), тры, чатыры, галоўным словам з’яўляецца лічэбнік (восем вершаў).

Але ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) галоўным словам у такіх словазлучэннях выступае назоўнік (васьмі вершаў).

11 of 39

Лічэбнікі тысяча, мільѐн, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: тысяча метраў, мільѐн рублѐў.

Зборных лічэбнікі кіруюць назоўнікамі (назоўнік у форме роднага склону множнага ліку): двое сяброў, дваім сябрам.

Парадкавыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне: першы год, другая сесія.

Дробавыя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі ў форме роднага склону: дзве пятыя задання, паўтара кіламетра.

12 of 39

Назавіце галоўнае слова ў словазлучэнні.

  • Пяць кіламетраў.
  • Першы год.
  • Мільён слоў.
  • Васямнаццаць кніг.
  • Дванаццаццю спартсменамі.
  • Другая сесія.
  • Чацвёра сяброў.

13 of 39

Асаблівасці скланення і правапісу колькасных лічэбнікаў

  • Лічэбнік адзін мае род і лік (адзін, адна, адно, адны), прычым у множным ліку спалучаецца толькі з множналікавымі назоўнікамі і мае ў аснове ы (адны нажніцы, адных нажніц, аднымі нажніцамі).
  • Лічэбнік два мае дзве формы: мужчынскага і ніякага роду (два) і жаночага роду (дзве). У жаночых формах ва ўсіх склонах захоўваецца мяккая аснова з дз’ (дзвюх, дзвюм, дзвюма, пры дзвюх), у той час як у мужчынскіх – цвёрдая з д (двух, двум, двума, пры двух). Пры скланенні лічэбнікаў два (дзве), а таксама абодва, абедзве, тры і чатыры у творным склоне маем –а (двума, дзвюма, абодвума, абедзвюма, трыма, чатырма).

14 of 39

  • У лічэбніках ад пяці да дваццаці і трыццаць  у творным склоне ў становішчы паміж галоснымі адбываецца падаўжэнне ц (пяццю, адзінаццаццю).
  • Звярніце ўвагу на яканне ў лічэбніках сямнаццаць і васямнаццаць.
  • Пры скланенні лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот скланяецца кожная частка (пяццюдзесяццю, двумастамі).
  • У лічэбніках пяцьдзясят і шэсцьдзясят адбываецца яканне.
  • У лічэбніку восем ва ўскосных склонах, апрача вінавальнага, перад канчаткам пішацца мяккі знак.
  • Мяккі знак не пішацца на канцы лічэбнікаў сем, восем.

15 of 39

  • Лічэбнік дзевяноста мае ва ўсіх склонах адну форму.
  • Лічэбнікі сорак і сто ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага, маюць формы саракаста.
  • Лічэбнік тысяча скланяецца на ўзор назоўніка 1 скланення.
  • Лічэбнікі мільён і мільярд скланяюцца на ўзор назоўніка 2 скланення.

16 of 39

Адзначце правільна запісаныя лічэбнікі

1.Двума дзяўчынкамі.

2.Пяцьдзясят чалавек.

3.Трыцаццю вучнямі.

4.Шэсцьдзесят рублёў.

5.Васьмюдзесяццю пытаннямі.

6.Дзевяностамі днямі.

7.Сямідзесяццю рублямі.

8.Трымасотымі часткамі.

9.Чатырохстамі працэнтамі.

10.Сарака мужчынам.

17 of 39

Праверце сябе - 2, 3, 5, 9, 10.

1.Дзвюма дзяўчынкамі.

2.Пяцьдзясят чалавек.

3.Трыцаццю вучнямі.

4.Шэсцьдзясят рублёў.

5.Васьмюдзесяццю пытаннямі.

6.Дзевяноста днямі.

7.Сямюдзесяццю рублямі.

8.Трымастамі часткамі.

9.Чатырохстамі працэнтамі.

10.Сарака мужчынам.

18 of 39

Пры скланенні састаўных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.

Н. склон восемдзесят тры

Р. склон васьмідзесяці трох

Д. склон васьмідзесяці тром

В. склон восемдзесят тры

Т. склон васьмюдзесяццю трыма

М. склон (аб) васьмідзесяці трох

19 of 39

Прачытайце тэкст. Утварыце і запішыце колькасна-іменныя спалучэнні.

Беларускі мастак Аляксандр Кішчанка занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як аўтар самага вялікага габелена ў свеце. Маштабнасць яго твора сапраўды ўражвае: 14×19 м, вагой пад 300 кг, агульная даўжыня ніткі – 806 км. Габелен ткаўся ў ручную 4 (год).

20 of 39

Лік

Колькасна-іменнае спалучэнне

14×19 м

чатырнаццаць на дзевятнаццаць метраў

300 кг

трыста кілаграмаў

806 км

восемсот шэсць кіламетраў

4 (год)

чатыры гады

21 of 39

Спішыце, замяняючы лікі словамі.

  • 345 + 237 = 582
  • 982 – 768 = 214

Узор: 123 + 456 = 579 (да ста дваццаці трох дадаць чатырыста пяцьдзясят шэсць – будзе пяцьсот семдзесят дзевяць).

22 of 39

Праверце сябе

1) Да трохсот сарака пяці дадаць дзвесце трыццаць сем – будзе пяцьсот восемдзесят два.

2) Ад дзевяцісот васьмідзесяці двух адняць семсот шэсцьдзясят восем – будзе дзвесце чатырнаццаць.

23 of 39

Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць аднародных прадметаў як адно цэлае: двое, трое, дванаццацера.

Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:

1) з назоўнікамі, якія заўсёды маюць форму множнага ліку (двое варотаў, трое сутак, чацвёра акуляраў);

2) з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага полу або маладых істот (пяцёра салдат і пяць салдат, шасцёра куранят і шэсць куранят, але дзве жанчыны);

3) з назоўнікамі людзі, коні, гусі, свінні;

4) з асабовымі займеннікамі (трое з нас, чацвёра з іх).

Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку.

24 of 39

Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнік трое ўжыты правільна.

  • Трое лыжак.
  • Трое качанят.
  • Трое дрэў.
  • Трое сталоў.
  • Трое ўрачоў.
  • Трое машыністаў.
  • Трое акуляраў.
  • Трое хустак.

25 of 39

Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнік трое ўжыты правільна.

  • Трое лыжак.
  • Трое качанят.
  • Трое дрэў.
  • Трое сталоў.
  • Трое ўрачоў.
  • Трое машыністаў.
  • Трое акуляраў.
  • Трое хустак.

26 of 39

Лічэбнік абодва ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага роду, абедзве — жаночага. Абое абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу як сукупнасць некалькіх чалавек.

Абодва і абедзве скланяюцца на ўзор лічэбнікаў два і дзве, а лічэбнік абое ва ўскосных склонах мае націск на канчатку.

Н. склон абодв–а абедзв–е або–е

Р. склон абодв–ух абедзв–юх аба–іх

Д. склон абодв–ум абедзв–юм аба–ім

В. склон як Н. або Р. як Н. або Р. аба–іх

Т. склон абодв–ума абедзв–юма аба–імі

М. склон (аб) абодв–ух (аб) абедзв–юх (аб) аба–іх

27 of 39

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць няцэлыя лікі: адна пятая, шэсць дзясятых.

Паводле структуры яны заўсёды састаўныя, бо складаюцца з колькаснага (лічнік) і парадкавага (назоўнік) лічэбнікаў: дзве пятыя, тры восьмыя.

Калі ў лічніку ўжываюцца словы “два”, “тры”, “чатыры”, то ў назоўніку лічэбнік мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве трэція, чатыры дзявятыя. Ва ўсіх астатніх выпадках ў назоўніку ўжываецца лічэбнік роднага склону множнага ліку: шэсць сёмых, адзінаццаць трынацццатых.

Дробавы лічэбнік паўтара ўжываецца пры назоўніках мужчынскага і ніякага роду (паўтара кілаграма, вядра), а паўтары —пры назоўніках жаночага роду (паўтары тоны, кадушкі).

Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста не скланяюцца.

28 of 39

29 of 39

Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланаюцца на ўзор прыметнікаў: трэці, трэцяга, трэцяму, трэцім, на трэцім.

У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова.

Н. склон сто трыццаць сёмы

Р. склон сто трыццаць сёмага

Д. склон сто трыццаць сёмаму

В. склон як Н. або Р.

Т. склон сто трыццаць сёмым

М. склон (аб) сто трыццаць сёмым

30 of 39

Замяніце лічбы словамі. Дзе магчыма, выкарыстайце зборныя лічэбнікі. Назоўнікі пастаўце ў адпаведнай форме.

6 (студэнт), 67 (кілаграм), 1,5 (вядро), 8 (вясёлыя дзяўчаты), 5 (цяляты), 4 (чалавек),

7 (сані).

31 of 39

Праверце сябе.

Шасцёра студэнтаў, шэсцьдзясят сем кілаграмаў, паўтара вядра, восем вясёлых дзяўчат, пяцёра цялят, чатыры чалавекі, сямёра саней.

32 of 39

Запішыце прапанаваныя лічэбнікі ў форме творнага і меснага склонаў (лік і род не мяняйце).

У форме назоўнага склону

У форме творнага склону

У форме меснага склону

Тры сёмыя

Паўтара

Дзве

Трыццаць

Дзвесце

Шэсцьсот

33 of 39

Праверце сябе.

У форме назоўнага склону

У форме творнага склону

У форме меснага склону

Тры сёмыя

Трыма сёмымі

Трох сёмых

Паўтара

Паўтара

Паўтара

Дзве

Дзвюма

Дзвюх

Трыццаць

Трыццаццю

Трыццаці

Дзвесце

Двумастамі

Двухстах

Шэсцьсот

Шасцюстамі

Шасцістах

34 of 39

Пастаўце прапанаваныя колькасныя лічэбнікі ў форме творнага склону і ўтварыце ад іх парадкавыя.

Колькасны лічэбнік

Форма творнага склону

Парадкавы лічэбнік

Восемдзесят

Дваццаць адзін

Сем

Сорак

Трыста

35 of 39

Пастаўце прапанаваныя колькасныя лічэбнікі ў форме творнага склону і ўтварыце ад іх парадкавыя.

Колькасны лічэбнік

Форма творнага склону

Парадкавы лічэбнік

Восемдзесят

Васьмюдзесяццю

Васьмідзясяты

Дваццаць адзін

Дваццаццю адным

Дваццаць першы

Сем

Сямю

Сёмы

Сорак

Сарака

Саракавы

Трыста

Трымастамі

Трохсоты

36 of 39

Правапіс лічэбнікаў

1. Пішуцца разам:

складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы.

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, сто дваццаць пяты, сем сотых.

3. Пішуцца праз злучок:

парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;

лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, , 2-3 гады.

4. Ставіцца працяжнік:

у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады;

пры умоўным пералічэнні: артыкулы 2 – 7, 1 – 10 класы.

37 of 39

Запішыце словы, раскрываючы дужкі.

20 (тысячны);

10 (20) гадоў;

пяць (шэсць) гадоў;

чатырох(соты);

трыста(восемдзесят)(два);

пяцісот(шасцідзесяці)(тысячны);

пяцьсот(шэсцьдзясят)(тысяч);

153(мільённы);

5(8) параграфы;

трыццаці(мільярдны).

38 of 39

Праверце сябе.

20-тысячны;

10-20 гадоў;

пяць-шэсць гадоў;

чатырохсоты;

трыста восемдзесят два;

пяцісотшасцідзесяцітысячны;

пяцьсот шэсцьдзясят тысяч;

153-мільённы;

5-8 параграфы;

трыццацімільярдны.

39 of 39

Дзякуй за ўвагу!