1 of 33

2 of 33

Ражство Хрыстова стала афіцыйным святам у 988 годзе, пасля хрышчэння Русі князем Уладзімірам

ГІСТОРЫЯ СВЯТА

3 of 33

ЖНІЎНЯ

4 of 33

Назва слова КАЛЯДЫ ўтварылася

ад слова «кола», што азначае «сонца».

Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году — як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.

5 of 33

Сустракаць Каляды належала чыстымі і фізічна, і духоўна. Таму перад святам заўсёды рабілі генеральную ўборку ў хаце…

6 of 33

шылі новую вопратку ці апраналі ўсё самае лепшае….

7 of 33

мыліся ў лазні

8 of 33

гатавалі святочны стол

9 of 33

Напярэдадні Раства, першага дня Каляд,

сям’я збіралася на першую куццю,

якую называлі «беднай» або «поснай».

10 of 33

Куцця — гэта густая каша, прыгатаваная з ячменю і запраўленая мёдам, якая абавязкова падавінна была быць на стале. На ўсе тры куцці каша варылася

ў адным і тым жа гаршчку.

11 of 33

Прычым гатаваць яе ад пачатку да канца павінен быў хтосьці адзін — сама гаспадыня, нявестка або замужняя дачка.

Гэта, па павер'і, забяспечвала сям'і адзінства і цэласнасць напрацягу наступнага года.

12 of 33

Гатовую куццю ставілі да заходу сонца ў чырвоны кут.

Пры гэтым пад гаршчочак клалі сена, а зверху накрывалі боханам хлеба.

13 of 33

Другая куцця праводзілася ўвечары перад Новым годам у каталікоў і перад Старым Новым годам у праваслаўных.

14 of 33

Называлася багатай

або шчодрай, бо на стол падавалі шмат мясных страў.

15 of 33

Трэцяя, апошняя куцця, была поснай, як казалі, «вадзяной».

У гэты час адбываўся рытуал «запісвання каляд».

16 of 33

Гаспадар маляваў крэйдай крыжы на варотах, дзвярах, каб зберагчы свой дом ад злых духаў.

17 of 33

Калядаванне

пачыналася

на другі

дзень.

18 of 33

Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры

і з песнямі абыходзілі па чарзе ўсе хаты.

19 of 33

Часам кампанію ўзначальваў «павадыр» — стары

сівы дзядок, які вадзіў на павадку «казу».

20 of 33

Галоўнай гераіняй была «каза» — у старажытнай славянскай міфалогіі

яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і.

21 of 33

Яна кідалася то на калядоўшчыкаў, то на гаспадароў, бадала дзяцей. А потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Калядоўшчыкі кідаліся да казы, спрабавалі ажывіць яе. Але нічога не выходзіла.

22 of 33

Гаспадыня ішла ў каморку і выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Убачыўшы іх, каза «ажывала».

23 of 33

Рытуальная смерць казы сімвалізавала сабой заканчэнне, “смерць” старога года, у якім пажадана было пакінуць ўсе нягоды, хваробы, страты, крыўды.

24 of 33

Ажыўленне казы было сімвалам пачатку новага года, новага жыцця.

25 of 33

Калядныя дні лічыліся магічнымі,

таму варажба была іх абавязковым атрыбутам

26 of 33

Спосабаў варажбы было вялікае мноства.

Самы вядомы з іх — кідаць абутак праз плячо.

У які бок глядзеў насок, адтуль і павінен быў прыйсці жаніх.

27 of 33

З’яўляўся шанец выйсці замуж і ў той дзяўчыны,

што змагла абхапіць цотную колькасць дошачак плота.

28 of 33

Прадказальнікам лёсу

маглі быць певень

або курыца.

У пакоі ставілі ваду,

люстэрка і насыпалі

жыта. Ад таго, да чаго

раней падыдзе птушка,

залежала, які ў дзяўчыны будзе жаніх.

Калі птушка пачынала кляваць зярно — будзе багаты, глядзелася ў люстэрка — прыгожы,

пачынала ваду піць — п’яніца.

29 of 33

Атрыбутамі варажбы часта былі свечкі, люстэркі, вада.

30 of 33

Прыход калядоўшчыкаў азначаў шчасце, здароўе, дабрабыт сям'і напрацягу ўсяго года.

31 of 33

Калі калядоўшчыкі па нейкіх прычынах не прыходзілі ў хату, гэта лічылася вялікай непавагай і прадвеснікам розных бед для сям'і.

32 of 33

Адзначаць Каляды — адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі.

33 of 33

СА СВЯТАМ!