1 of 28

Капітан дзіцячых мараў

140 год з дня нараджэння

Янкі Маўра

2 of 28

Бацька дзіцячай літаратуры.

Капітан дзіцячых падарожжаў.

Чалавек з крылатай фантазіяй.

Беларускі Жуль Верн і

Міклуха-Маклай у адной асобе.

3 of 28

Кніга для дзяцей павінна быць толькі добрай кнігай — цікавай і карыснай.

Яна мае ў жыцці дзіцяці выключнае значэнне.

Я і сам, мусіць, стаў пісьменнікам толькі дзякуючы кнігам.

Яны мне адкрылі свет і людзей, яны абудзілі тое,

што пасля назвалі фантазіяй.

Янка Маўр

4 of 28

Звяры з палескага вострава

5 of 28

«Па–за кустамі ціхенька хруснула. Хлопцы мімаволі спыніліся перад такім хараством: у кустах стаіць жывела, зграбная, прыгожая. Задраўшы галаву з невялікімі рагамі, яна скубла маладыя парасткі, і на шыі яе відаць была белая пляма. Кожны момант яна азіралася, уздрыгвала і была гатова знікнуць».

6 of 28

7 of 28

«Зірнуў Мірон на верхавіну дрэва і яшчэ болей здзівіўся:

Там, высока над зямлей, скакала жывеліна. Ярка-зяленая, з белым жыватом і дзвюма чорнымі і жоўтымі палоскамі па баках, яна мела легкі і жвавы выгляд і спрытна пераскоквала з галіны на галіну»

8 of 28

9 of 28

«Хутка з вады зноў высунулася тупая, круглая галава. Праз хвіліну другая, трэцяя. Двое падышлі да пачатага дрэва і ўзяліся з працу».

Пра каго ідзе размова?

10 of 28

«

11 of 28

«У гэты момант збоку нешта затрашчала. З-за ламачча паказаўся звер. Здавалася, увесь ен складаўся толькі з адной страшэннай галавы. Ні заду, ні кароткіх ног не было відаць, але ж бурая галава са шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай»

12 of 28

13 of 28

«Тут па дрэве шмыгнула нейкая новая жывеліна, крыху падобная да ваверкі, толькі танчэйшая і даўжэйшая за яе. Колер скуры – руды з белымі плямамі. Зімою звярок белы, а цяпер якраз змяняе зімовае адзенне на летняе. Самая галоўная яе адзнака – канец хваста, які заўседы бывае чорным.

…Раней ніхто не меў права насіць яго футра,

апрача цароў ды князеў.»

14 of 28

15 of 28

«Над галавой іх нехта ціхенька праляцеў і ўчапіўся за суседнюю бярозу. Ні птушка, ні кажан, ні ваверка. Здаецца, поўсць нейкага шызага колеру. Жывела нязграбна поркалася ў галінах бярозы. Удзень яна звычайна сядзіць у сваім гняздзе».

16 of 28

17 of 28

«У адным месце ўбачылі вялікую істоту. Яна ляжала, скруціўшыся на пяньку, і грэлася на сонейку. Галаву яна вытыркала ўверх і млява варушылася»

18 of 28

19 of 28

«Калі хлопцы падыйшлі да сярэдзіны лужыны, дык убачылі, што на бярозе, сярод травы, слізганула доўгае, на кароценькіх ножках, цела жывелы. Спіна была цемна-бурая,

а спод – святлейшы. Нару яна робіць каля вады.

20 of 28

21 of 28

«На палянцы білася некалькі пар птушак ды так, што толькі пер`е ляцела ва ўсе бакі. Асабліва вызначаўся стары птах, чорны з белымі палосамі на крылах. Навакол на галінах, сядзелі рабыя птушачкі і глядзелі на гэтае спаборніцтва, якое адбывалася выключна дзеля іх. Яны крыкамі падбадзервалі байцоў, а тыя стараліся з усіх сіл, каб паказаць сябе перад красунямі».

Пра якіх птушак ідзе размова?

22 of 28

23 of 28

«У хлопцаў моцна-моцна закалаціліся сэрцы. Тупат набліжаўся, цяжкі, глухі; часам чуўся гучны трэск вялікай галіны. Вось ужо нешта мільгае між дрэў, вялікае, чырвонае. Усе выразней, выразней. Магутны звер ішоў неяк трывожна. То спыніцца, то пачне нагамі рыць зямлю, то схіліць сваю галаву і пачне сапці. Плечы яго здаваліся нейкай скалой, за якой хавалася рэшта цела. Горб не толькі не шкодзіў, але здавалася, упрыгожваў яго».

24 of 28

25 of 28

«Падыходзячы да аднаго балотца, здалек заўважылі, што на беразе нехта капошыцца. Гэты «нехта» не быў падобны ні на звера, ні на птушку. Проста штосьці круглае круціцца на месцы, становіцца рубам. Жывела была велічынею з шапку. Яна неяк смешна і нязграбна прыстасоўвалася, каб хвастом выкапаць у зямлі ямку, і была так занята сваею справаю, што нічога не заўважала навокал.

Яна капала яму, каб пакласці туды яйкі»

26 of 28

27 of 28

28 of 28

Рамантычныя ветразі творчасці Маўра,

вытрымалі выпрабаванне вятрамі і штормамі часу.

Ён па-ранейшаму нязменны капітан на караблі нашай беларускай дзіцячай літаратуры.

У. Ягоўдзік