1 of 16

Алгарытм падрыхтоўкі вучня�да напісання�навукова-даследчай �работы

Аўтар: Струнеўская В.М.

2 of 16

З чаго пачаць працу над даследаваннем?

1. Выбар тэмы.

Тэма – гэта ракурс, у якім разглядаецца праблема даследавання. Часта вучні няправільна выбіраюць тэму даследвання. Напрыклад, вельмі цяжкія і аб’ёмныя тэмы або тыя, што з’яўляюцца “белымі плямамі” толькі для саміх маладых даследчыкаў.

Пры выбары тэмы неабходна ўлічваць подых часу і ўплыў інтэрнет-прасторы, але на першым месцы захапленні вучня. Мая першая вучаніца захаплялася лімерыкамі (англійскімі нонсэнсамі), гэта захапленне прывяло да таго, што быў створаны падрадковы і мастацкі пераклад іх на беларускую мову. А тэмай даследвання сталі “Асаблівасці мастацкага перакладу лімерыкаў на беларускую мову”. Наступнымі былі тэмы “Нацыянальныя асаблівасці англійскай, беларускай, рускай культур у аналагічных па сэнсе прыказках, прымаўках і фраземах” і “Флоравобразы як сімвалы ментальнасці ў кітайскай і беларускай паэзіі”.

3 of 16

Флоравобразы як сімвалы ментальнасці ў кітайскай і беларускай паэзіі

4 of 16

  1. Назва работы.

Вельмі важна правільна назваць работу. У назве абавязкова павінны быць адлюстраваны мэта ці праблема + прадмет + аб’ект: напрыклад, у назве “Асаблівасці мастацкага перакладу лімерыкаў на беларускую мову” – аб’ект – лімерыкі, прадмет – пераклад, праблема – асаблівасці перакладу на беларускую мову.

5 of 16

тэма: мэта ці праблема +прадмет +аб’ект

6 of 16

  1. Складанне плана.

На наступным этапе складаецца план даследавання. У плане работы з вучнем неабходна скласці алгарытм падрыхтоўкі і напісання навукова-даследчай работы:

1) пазначыць мэту запланаваных эксперыментаў;

2) пералічыць неабходны для іх правядзення інструментарый;

3) формы запісаў у чарнавых сшытках;

4) першасная апрацоўка матэрыялу;

5) аналіз вынікаў;

6) этап іх праверкі.

Асноўнае, чаму неабходна навучыць, – колькасць пунктаў плана павінна супадаць з колькасцю пастаўленых задач, не ўлічваюцца “Уводзіны” і “Заключэнне”. Кожная частка плана завяршаецца кароткімі высновамі, якія падводзяць вынікі канкрэтных этапаў.

Як лепш скласці план навуковай работы?

7 of 16

Змест

Уводзіны …………………………………………………………….…………….…3

Глава 1 Праблемы тэорыі лімерыкаў

1.1 Лімерык як класічны паэтычны жанр: агульная

характарыстыка ……………………………………………………………..….6

1.2 Наяўнасць твораў жанру лімерыка ў рускай і

беларускай літаратуры ………………………………………….......... 8

1.3 Асаблівасці мастацкага перакладу лімерыкаў

на беларускую мову ………………………………………………………...10

Глава 2 Пераклады і асэнсаванне твораў Эдварда Ліра

2.1 Параўнальны аналіз арыгінала з мастацкім перакладам…………………………………………………………………. ……..13

Заключэнне ………………………………………………………………… ……...21

Бібліяграфічны спіс…………………………………………………………....22

Дадатак А Жыццёвы і творчы шлях Эдварда Ліра………...............................................................23

Дадатак Б Аўтапартрэты і малюнкі Эдварда Ліра…………..25

Дадатак В Табліцы з арыгінальным тэкстам, падрадковым,

уласным і прафесійным перакладам…………………………………29

8 of 16

 

4. Напісанне асноўнай часткі навуковай работы

  • адбор практычнага матэрыялу ;
  • фармулёўка загалоўка кожнага пункта плана павінна адлюстоўваць асноўны змест пытання;
  • навуковая тэрміналогія ў выкладзе тэмы ;
  • ісці ад агульных разважанняў да пэўнай высновы;
  • пасля кожнай часткі плана, рабіць кароткую выснову.

9 of 16

5. Роля ўводзін у навуковай рабоце

Мэта. Можа пачынацца словамі: вылучыць, устанавіць,

удакладніць, распрацаваць і г.д.

Задачы – пералічваюцца ад найменш цяжкіх да самых

складаных.

Прадмет – гэта канкрэтная частка аб’екта, унутры

якой вядзецца пошук.

Аб'ект – гэта пэўны працэс ці з’ява, якія нараджаюць

праблемную сітуацыю.

Актуальнасць

Метады і прыёмы

10 of 16

Тэма “Вобраз, зашыфраваны ў рыфму: праявы імажынізму ў зборніку Язэпа Пушчы “Раніца рыкае”.

Мэта працы – прааналізаваць развіццё беларускай версіі імажынізму шляхам даследвання першага зборніка паэзіі Язэпа Пушчы “Раніца рыкае”.

У адпаведнасці з мэтай даследвання вырашаюцца наступныя задачы:

- акрэсліць сутнасць імажынізму як літаратурнай з’явы ў кантэксце сусветнай, рускай і беларускай літаратуры;

- прасачыць этап (20-ыя гг. ХХ стагоддзя) творчага шляху Язэпа Пушчы як аднаго з рэалізатараў імажынізму ў беларускай літаратуры;

- на аснове аналізу паэтычных тэкстаў зборніка “Раніца рыкае” вылучыць істотныя асаблівасці эстэтыкі і паэтыкі імажынізму Язэпа Пушчы.

Аб’ект даследавання – раннія літаратурныя творы Язэпа Пушчы.

Прадмет даследавання – праявы імажынізму ў першым зборніку паэзіі Язэпа Пушчы “Раніца рыкае” (метафары і эпітэты як сродкі стварэння “чыстага” вобразу.

11 of 16

6. Значэнне заключэння ў

навуковай рабоце:

колькасць задач – раздзелаў – высноў у заключэнні павінны супадаць.

12 of 16

Заключэнне

  Можна з упэўненасцю сказаць, што перакладчыкі спрыялі развіццю ў краіне культуры і асветы, сістэматычна знаёмячы чытачоў са скарбамі чалавечай думкі і ведамі, назапашанымі на працягу ўсёй гісторыі.

Перакладзеныя на беларускую мову мастацкія творы пашыраюць кругагляд беларускіх чытачоў, знаёмяць з жыццём іншых краін, іншых эпох, узбагачаюць літаратуру новымі жанрамі, умацоўваюць культурныя ўзаемасувязі паміж народамі.

Прааналізаваўшы матэрыял па тэме, можна зрабіць наступныя вывады:

1) Лімерык — гэта пяцірадкоўе, напісанае анапестам, трохстопным у першай, другой і пятай і двухстопным у трэцяй і чацвертай стопах з рыфмоўкай aabba, дзе рэгламентаваны змест кожнага радка, а менавіта:

першы — знаёмства з галоўным героем;

другі — дзеянне, якое ён зрабіў, альбо асаблівасць, якой ён валодае;

трэці — развіццё дзеяння;

чацвёрты — вынік дзеяння;

пяты — ацэнка, якую аўтар дае герою.

 2) Іміграваўшы ў беларускую літаратуру, лімерык атрымаў у ёй іншы статус. Сучасныя беларускія лімерыкі нельга аднесці ні да дзіцячае, ні да абсурднае паэзіі. Тут мае месца досыць заканамерная метамарфоза: у беларускім кантэксце і нонсэнс набывае сэнс.

  3) Цяжкасць перакладу лімерыкаў Э. Ліра звязана з тым, што кожны лімерык суправаджаецца адмысловым аўтарскім малюнкам, што прыводзіць да неабходнасці суаднесці пераклад не толькі з сэнсам, але і з тым, як ён “адмаляваны” Лірам. Таму вельмі часта перакладчыкі захоўваюць сам прынцып пабудовы сюжэту ў лімерыку праз рыфму, праз выпадковую, гукавую сувязь слоў.

  4) Прааналізаваныя лімерыкі М. Шчура і ўласны пераклад даказваюць, што перакладаць варта не слова ў слова, а падшукваць на сваёй мове раўнацэнныя выразы і звароты, здольныя перадаць рух думкі і стыль іншамоўнага аўтара. Адшукаўшы ў сваёй мове раўнацэнныя мастацкія сродкі, можна стварыць раўнацэнныя мастацкія творы.

13 of 16

7. Праверка і карэкціроўка тэксту.

  • Кожны этап работы правяраецца і карэкціруецца, як і сумеснае рэдагаванне гатовага тэксту. Падчас рэдагавання тэксту кіруемся наступнымі пытаннямі:
  • Ці дакладна сфармуляваны тэма, мэта, задачы, аб’ект і прадмет даследвання?
  • Ці лагічная структура работы?
  • Наколькі дарэчнае ўжыванне прыкладаў, доказаў, фактаў, лічбаў, цытат?
  • Ці вытрымана стылявое адзінства даследвання?
  • Наколькі вывады адпавядаюць задачам даследвання?
  • Ці сустракаюцца ў тэксце памылкі і апіскі?

14 of 16

8. Патрабаванні да

літаратуры,

якую выкарыстоўваем

15 of 16

9. Прэзентацыя навуковай работы.

  • мультымедыйнае суправаджэнне
  • тэкст прэзентацыі
  • выступленне вучня
  • партытура тэксту
  • выраб промапрадукцыі

16 of 16

10. Абарона.

На жаль, важнасць гэтага этапу часта недаацэньваецца, і тады нават якасна праведзенае даследаванне выглядае на публіцы непераканаўча. Што неабходна ўлічваць пры падрыхтоўцы да выступлення?

1) трэба памятаць, што на ўсё выступленне адводзіцца 5-7 хвілін. Тэму гаварыць не трэба (яе ўжо аб’явілі). Ні ў якім выпадку не трэба пераказваць змест усёй работы;

2) усё выступленне падзяліць на сэнсавыя часткі. Першая – гэта ўступ, тут вучань знаёміць з мэтай, задачамі, метадамі, аргументуе яго актуальнасць і навізну. Яшчэ адна падказка: не трэба зачытваць увесь матэрыял. Дастаткова некалькі разоў папрасіць журы паглядзець на адпаведныя слайды. “Шаноўнае журы, звярніце ўвагу на задачы даследавання”. Такая формула дазволіць сэканоміць час выступлення і прыцягне ўвагу аўдыторыі;

3) звярнуць увагу на маўленне дакладчыка. Яно павінна быць ясным, дакладным, выразным, без граматычных і арфаэпічных памылак.