Фанетыка і арфаэпія
��
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Бортнікаўскі ВПК ДС-СШ Бабруйскага раёна” Дымар В.В.
Фанетыка даследуе гукавыя магчымасці моўнага апарату чалавека, вызначае характар утварэння i ўспрымання гукаў, выпрацоўвае прынцыпы ix класіфікацыі, разглядае змены гукаў у жывой плыні маўлення, займаецца праблемамі складападзелу, націску, інтанацыі.
�Фанетычныя асаблівасці
1. Наяўнасць гука [ў], у рускай мове яму адпавядаюць гукі [в] і [л]: воўк – волк, лаўка – лавка;
2. Наяўнасць злітных, двайных літар дз і дж, якія ператварыліся ў самастойныя гукі: дзень, хаджу, ксёндз, падзяка;
3. У беларускай мове гукі[ж], [ш], [ч], [дж], [р] зацвярдзелыя.
4. Беларускі фрыкатыўны [г] адпавядае рускаму [г] выбухному:горад,галава,нага. Выключэнні ў беларускай мове з выбухным [г] – запазычанні:гонта,ганак,гузік,швагер,гарнец.
5. Беларускім гукам [дз], [ц] адпавядаюць у рускай мове мяккія зычныя [д’], [т’]. Гэта так званае “дзеканне” і “цеканне”: дзверы – дверь, дзіця–дитя, цела– тело. Але ў словах іншамоўнага паходжанягукі[д], [т] застаюцца цвёрдымі:тэатр, тэрмін, дэтэктыў.
Фанетычныя асаблівасці
6. Наяўнасць акання і якання: калі галосныя [э ], [о] у першым складзе перад націскам пасляцвёрдых і, адпаведна, мяккіх зычных пераходзяць у [а]:малако, галава, вясна, лясны. Правіла якання распаўсюджаецца і на часціцу не: [н’а ведаў], [н’а знаў].
7. Наяўнасць прыстаўных гукаў. Зычныя [в], [г], [й] – вокны, гэта ён; галосныя [і], [а] – аржаны, імгла, імкненне, ільняны.
8. Чаргаванне складоў ро, ло са складамі ры, лы: кроў – крыві, глотка – глытаць, дровы – дрывасек, гром – грымоты.
9. Фанетычнае падаўжэнне зычных, якое на пісьме рэалізуецца падваеннем літар: ноччу, мышшу, пяццю. Не падлягаюць падаўжэнню губныя [б], [п], [м], [ў], [в] , [ф] і [р]: глыб’ю, шыр’ю.
10. У беларускай мове захоўваецца мяккае вымаўленне спрадвечнага [ц’] перад мяккім [в’]: цвісці, цвік, цвіль, цвіркаць.
Фанетычныя асаблівасці
11. Захаванне націскнога [э] перад шыпячымі: пяеш, нясеш. У рускай мове ім адпавядае ё / [о]: поёшь [пой’ош] , идёшь [ид’ош].
12. Беларускім словам з поўнагалоснымі спалучэннямі (серада, вораг, палон, галоўны, сярэдні, узнагарода) адпавядаюць у рускай мове запазычаныя стараславянскія з няпоўнагалоснымі спалучэннямі (среда, враг, плен, главный, средний, награда).
13. Зычны [д] у прыназоўніку і прыстаўцы [ад] вымаўляецца як [д] перад усімі звонкімі, у тым ліку і перад санорнымі в, j[й] , л, м, н, р: адвесці, ад вады, ад лагера, адламаць, адрэзаць, ад Рудзенска, ад Рэчыцы, ад іх ( ад [jіх] ), ад’ехаць [адjехац]. У рускай мове адпаведна вымаўляецца [т]: отвести, от воды, от лагеря.
Фанетычныя асаблівасці
14. У беларускіх дзеясловах загаднага ладу (мый, шый, крый, лі,бі,ві) і абвеснага ладу ( мыю, шыю, крыю) вымаўляюцца галосныя ы, і. У рускай мове ім адпавядаюць о,е: мой, мою, шей, пей, лей. Так вымаўляюцца галосныя ў прыметніках і ў словах прыметнікавага тыпу мужчынскага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку: такі, пусты, сляпы (у беларускай мове); такой, пустой, слепой ( у рускай мове).
15. Злучнік і часціца і пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны, у беларускай мове вымаўляецца як й: сястра й брат, добра й хутка, а я й не ведала. У рускай мове такога змянення няма.
16. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад [й], мяккімі зычнымі, а таксама ў канцы слоў не змякчаюцца: голуб, насып, верф, п’ю, семдзесят.
17. Зычныя [з ], [с ] перад мяккімі зычнымі, як правіла, вымаўляюцца мякка: пе [с’]ня, по [с’ ]пех, [с’ ]нег, [з’ ]мена. Яны ніколі не змякчаюцца перад [г’], [к’], [х’]: схема, скінуць, згінаць.
���Заданне 1. Выпішыце толькі тыя словы, якія ілюструюць асобныя спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на фанетычным ўзроўні. Запішыце гэтыя рысы.� � Стол, вуаль, вуда, голуб, гвалт, дзякуй, двойка, паўстанне, дубовы, конь, узлессе, дзве, узгорак, восень, коўзацца, сем, яма.��
№ | Фанетычныя адметнасці беларускай мовы | Словы |
1) 2) 3) | | |
4) 5) | | |
6) | | |
Правер сябе:
№ | Фанетычныя адметнасці беларускай мовы | Словы |
1. | Наяўнасць прыстаўных зычных гукаў: | Вуда, восень, яма |
2 | Дзеканне: | Дзякуй, дзве |
3 | Фанетычнае падаўжэнне: | Паўстанне, узлессе |
4 | Наяўнасць гука [Ў]: | Паўстанне, коўзацца |
5 | Цвёрдасць губных на канцы слова: | Голуб. сем |
6 | Наяўнасць фрыкатыўнага гука [г]: | Голуб, узгорак |
Транскрыпцыя
����� �Дыялектычныя значкі паказваюць на наступныя асаблівасці гукаў:
Узор фанетычнай транскрыпцыі�Заданне 2�Зрабіць арфаграфічны запіс.
[jакрас у той z'эн‘ I јашчэ з ран ‘іцы / пав'ісла ў пав'этры / страшэн:аја парнас ‘ц ‘|| ус'о жывојэ быц:ам ан'ам'эла / і прын‘ікла да з'амл'і / падв'эчар на поўдн‘і й пачал‘і падымаца адна за другой пап'ал‘істыја хмарк'і // јаны выплывал‘і за гарызонта || повол‘і рас‘ц'ілал‘іс'а па н‘ эб'э // нас'ц‘ігал’і адна другују | з‘ л'і вал‘іс'а і рас ‘л ‘і ў в'ал'ікују чорнују хмару]
Правер сябе:
Якраз у той дзень яшчэ з раніцы павісла ў паветры страшэнная парнасць. Зморанае бясконцай гарачынёй усё жывое быццам анямела і прынікла да зямлі. Пад вечар на поўдні і пачалі падымацца адна за другой папялістыя хмаркі. Яны выплывалі з-за гарызонта, паволі рассцілаліся па небе, насцігалі адна другую, зліваліся і раслі ў вялікую чорную хмару.
Заданне 3. Запішыце словамі колькасць гукаў у прапанаваных прыказках.
Сказ | Гук | Колькасць |
1) За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш. | [А] | |
2) Не раскусіш арэх, зерне не з’ясі. | [З’] | |
3) Кожная сасна свайму бору песню спявае. | [С ] | |
4) Вышэй пят не падскочыш. | [Т] | |
5) Госць на парог – гаспадыня за пірог. | [Г ] | |
6) Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын. | [і ] | |
7) Лепей мець вераб’я ў руцэ, чым арла на суку. | [Й ] | |
Правер сябе:
Сказ | Гук | Коль-касць |
1) За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш. | [А] | 9 |
2) Не раскусіш арэх, зерне не з’ясі. | [З’] | 2 |
3) Кожная сасна свайму бору песню спявае. | [С ] | 3 |
4) Вышэй пят не падскочыш. | [Т] | 2 |
5) Госць на парог – гаспадыня за пірог. | [Г ] | 2 |
6) Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын. | [і ] | 4 |
7) Лепей мець вераб’йа ў руцэ, чым арла на суку. | [Й ] | 2 |
Гукі [дз], [дж]
Цвёрдая афрыката [дз] сустракаецца толькі у запазычыных і гукапераймальных словах (параўн.: нэндза, дзынкаць і інш.).
Гук [дз’] ужываецца ў беларускай мове значна часцей, чым [дз] і ўзнік на месцы этымалагічнага мяккага [д‘], які ёсць у рускай мове, але адсутнічае ў беларускай (параўн.: дед і дзед, дети і дзеці і інш.).
Гук [дж] прыдатны ў асноўным дзеяслоўным формам (параўн.: сяджу, гляджу і інш.), а таксама аддзеяслоўным назоўнікам (параўн.: адраджэнне, пасяджэнне і інш.) і з’яўляецца адносна рэдкім гукам.
На мяжы прыстаўкі і кораня сустракаюцца спалучэнні гукаў [дз], а таксама [дж], якія вымаўляюцца асобна (параўн.: пад-земка, ад-жаць і да т.п.)
�Заданне 4. Адзначце словы, у якіх ёсць гук [дж]:
1) дождж;
2) дрожджы;
3) джынсы;
4) шматжанравы;
5) аджаваць;
6) таджыкскі;
7) лічбіна;
8) пошта;
9) індычка.
Правер сябе:
2) дрожджы;
3) джынсы;
6) таджыкскі;
7) лічбіна.
Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных�
Месца ўтварэння | губна-губныя | губна-зубныя | пярэдне-язычныя | сярэдне-язычныя | задне-язычныя | |||||
Спосаб утварэння | Удзел голасу і шуму | цв. | м. | цв. | м. | цв. | м. | м. | цв. | м. |
Змычныя | Звонкія Глухія | [б] [п] | [б’] [п’] | | | [д] [т] | | | [г] [к] | [г’] [к’] |
Змычна- праходныя | Санорныя | [м] | [м’] | | | [л] [н] | [л’] [н’] | | | |
Шчылінныя (фрыкатыў-ныя) | Звонкія Глухія Санорныя | [ў] | | [ф] [в] | [ф’] [в’] | [ж][з] [ш][с] | [з’] [с’] | [j] | [γ] [х] | [γ’] [х’] |
Змычна- шчылінныя (афрыкаты) | Звонкія Глухія | | | | | [z] [ž] [ц] [ч] | [z’] [ц’] | | | |
Дрыжачы (вібрант) | Санорны | | | | | [р] | | | | |
Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных
Пад’ём | Рад | ||
нелабіялізаваныя | лабіялізаваныя | ||
пярэдні | сярэдні | задні | |
Верхні | і | ы | у |
Сярэдні | э | | о |
Ніжні | | а | |
Заданне 5. Устаўце ў прыказках патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату.
1) Чужы кусок дзярэ _______ | |
2) _______ век па балоце скача і не гразне, ды яшчэ ў Кіеў у карчму давядзе. | |
3) __________ да Кіева давядзе. | |
4) У каго згуба, у таго граху поўна _____ | |
5) Не вер _____ - палажы на ______ | |
6) Сказанага слова да ________ не вернеш. | |
7) Казаў бы па-нямецку, дык ______ грэцкі. | |
Правер сябе:�
1) Чужы кусок дзярэ раток.
2) Язык век па балоце скача і не гразне, ды яшчэ ў Кіеў у карчму давядзе.
3) Язык да Кіева давядзе.
4) У каго згуба, у таго граху поўна губа.
5) Не вер губе- палажы на зуб.
6) Сказанага слова да губы не вернеш.
7) Казаў бы па-нямецку, дык язык грэцкі.
�Заданне 6. Устанавіце, які гук з’яўляецца агульным у кожнай групе слоў. Запішыце яго.
1 | Сёння, горад, ядловец | гук [ ] |
2 | Сцізорык, марасіць, мазь | гук [ ] |
3 | Суразмоўца, сюрпрыз, юнак | гук [ ] |
4 | Дзянёк, мядзведзь, завадзь | гук [ ] |
5 | Зефір, вязьмо, Зміцер | гук [ ] |
6 | Дзеткі, елка, глянец | гук [ ] |
7 | Абылгаць, контігра, сыходзіць | гук [ ] |
�Правер сябе:
1 | Сёння, горад, ядловец | гук [ о ] |
2 | Сцізорык, марасіць, мазь | гук [ с’ ] |
3 | Суразмоўца, сюрпрыз, юнак | гук [ у ] |
4 | Дзянёк, мядзведзь, завадзь | гук [ а ] |
5 | Зефір, вязьмо, Зміцер | гук [ з’ ] |
6 | Дзеткі, елка, глянец | гук [ э ] |
7 | Абылгаць, контігра, сыходзіць | гук [ ы ] |
Заданне 7. Што ў фанетычным плане аб’ядноўвае словы?
Адказ:
Словы вэлюм, вэксаль, вэрхал, вэндзіць, пэцкаць, пэндзаль, імпэт, пэўны – запазычаныя. І сведчаннем таму выступаюць цвёрдыя губна-зубны [в] і губна-губны [п]
У спрадвечнабеларускіх словах яны вымаўляюцца мякка: першы, певень, вечар, вельмі.
Заданне 8. Перакладзіце словы на беларускую мову. Запішыце, якімі фанетыч-нымі асаблівасцямі адрозніваюцца беларускія словы ад рускіх.
Рускае слова | Беларускае слова | Фанетычныя адрозненні |
дверь | | |
улица | | |
земля | | |
заполье | | |
правда | | |
шесть | | |
Гродно | | |
Правер сябе:
Рускае слова | Беларускае слова | Фанетычныя адрозненні |
дверь | дзверы | Дзеканне, зацвярдзелы гук [р], асіміляцыя па мяккасці. |
улица | вуліца | Прыстаўны гук. |
земля | зямля | Аканне (яканне) |
заполье | заполле | Фанетычнае падаўжэнне [л’] |
правда | праўда | Наяўнасць гука [ў ] замест [в] у пазіцыі пасля галоснага |
шесть | шэсць | Зацвярдзелы гук [ш] |
Гродно | Гродна | Фрыкатыўны гук [г ], аканне. |
Заданне 9. Складзіце слова па пра-панаваных гуках.
Першы гук- глухі, зацвярдзелы, свісцячы.
Другі гук – галосны.
Трэці гук – санорны, зацвярдзелы.
Чацвёрты гук – глухі, цвёрды.
Адказ:
Заданне 10. Запішыце патрэбныя словы, каб атрымаліся “гукавыя прапорцыі”.
дом : том = … : пашыць бок : док = пакт : … пара : кара = пот : … маса : мяса = … : вяду | забіраць : … = зяць : сядзь джаз : час = … : сыходзіць аддай : адтай = ззаду : … грам : … = борт : порт |
�
Правер сябе:
дом : том=пажыць : пашыць бок : док = пакт : такт пара : кара = пот : кот маса : мяса = ваду: вяду | забіраць:запіраць=зяць:сядзь джаз : час = зыходзіць : сыходзіць аддай : аттай = ззаду : з саду [ссаду] грам : храм = борт : порт |
�
Дзякую за ўвагу!