1 of 9

Кола народных

святаў

2 of 9

Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да гісторыі, культуры, побыце народа, заканамерна ўзнікае на пэўным этапе развіцця чалавечага грамадства, ёсць агульнасусветная тэндэнцыя. Толькі

на аснове мінулага можна зразумець сучаснасць, прадбачыць будучыню. А народ, не перадаючы ўсё самае каштоўнае з пакалення ў пакаленне, - народ без будучыні.

3 of 9

Народнае свята - гэта сінтэз практычна ўсіх відаў мастацтваў: літаратуры, музыкі, жывапісу. Вось таму далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да народных традыцый мэтазгодней праводзіць менавіта ў форме свята.

4 of 9

Святы – гэта сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытным грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы)

ці зямельным цыкламі.

Каляды

Гуканне

вясны

Купалле

Багач

5 of 9

6 of 9

Каляды

(к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

У гадавым коле гэта свята займала 1 месца.

Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я

садзілася за стол, засланы белым абрусам,

пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя,

абавязкова варылі куццю — кашу з круп.

Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі

вячэраць. На гэтае свята адбываліся

сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія

народныя карнавалы :па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты,

пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу., мядзведзя. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

7 of 9

Гуканне вясны

(з 14 сакавіка)

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

8 of 9

Купалле

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён.

 Уcю нoч шyгaлa ўвыcь кyпaльcкae вoгнiшчa, кaб дaлёкa вiдaць былo ягo, кaб дa coнцa блiжэй. Цэлyю нoч вaдзiлi xлoпцы i дзяўчaты кapaгoды, cкaкaлi пpaз aгoнь, кaб aчыcцiццa. Абaвязкoвым aтpыбyтaм cвятa былi дзявoчыя вянкi, якiя пycкaлi нa вaдy. Taкiм чынaм нявecты вapaжылi aб бyдyчым зaмyжжы. Абaвязкoвa нa Кyпaллe зaпaльвaлacя i ўздымaлacя нa выcoкaй жapдзiнe кoлa, пaдoбнae дa coнцa.

9 of 9

Багач

 Свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю. Багач —гэта лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. Пасля лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Затым удзельнікі ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся Багач. Відавочная магічная скіраванасць абраду на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.