1 of 37

Напісанне водгуку на лірычны твор

2 of 37

1 этап працы над водгукам

Уважліва прачытаць верш цалкам з мэтай – выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:

– спадабаўся ці не, бо…

– зразумелы ці не, бо…

– чаму (ці каму прысвечаны)

– актуальны для сучаснасці ці не, чым актуальны.

3 of 37

2 этап працы над водгукам

Уважліва прачытаць па сказах (строфах), МЭТА:

- вызначыць структуры сказаў, каб зрабіць выснову тыпу: (Увесь твор складаецца з пяці простых ці пяці складаных, складаназалежных сказаў у якіх і сканцэнтравана асноўная думка пра…

- вызначыць наяўнасць вобразных сродкаў: ТРОПЫ ці СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ;

– кантэкстуальнае значэнне слоў;

– мікратэмы кожнага абзаца (страфы);

– уражанні ад кожнай страфы

– кампазіцыю твора (кальцавая ці не, ці паслядоўнасць думак)

4 of 37

3 этап працы над водгукам

Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:

– колькі разоў паўтараецца ў творы;

– якімі сінонімамі ці перыфразамі замяняецца;

– якія эпітэты акружаюць яго.

– што проціпастаўляецца яму ў творы.

5 of 37

4 этап працы над водгукам

Вызначыць тэму і ідэю твора, раскрыццю якіх і падпарадкаваны ўсе сродкі.

Тэма – пра што, чаму прысвечаны … (Верш прысвечаны паказу…)

Ідэя – тое, што сцвярджаецца. (Аўтар сцвярджае думку пра … )

6 of 37

Скласці ПЛАН тыпу:

Уступ (назва твора, тэма, ідэя, праблема, першае ўражанне ад твора):

- што я ведаю пра аўтара;

- чым мне падабаюцца яго творы;

- што мне вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;

- якіх я ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме;

7 of 37

Віды ўступаў:

1) прамы:

  • З расшыфроўкі назвы.
  • З фармулёўкі тэмы.
  • З разважання па праблеме.

2) ускосны:

  • З цытаты.
  • З рытарычнага пытання.
  • З прыказкі, прымаўкі, афарызма.

3) нечаканы:

  • З яркага прыкладу.
  • З міні-сюжэта.
  • З кароткай прытчы, легенды ці падання.

8 of 37

Галоўная частка

1) Тэма верша і адносіны да яе аўтара з указаннем канкрэтных лексічных адзінак, якія пацвярджаюць сказанае;

2) Ідэя верша.

3) Раскрыццю тэмы падпарадкаваны – цэнтральны вобраз(ы). Адносіны аўтара да яго (іх);

4) Адметнасць структуры твора (колькі частак, якія, што гэта дае);

5) Танальнасць верша (гучыць аптымістычна ці не, падабаецца ці не).

9 of 37

Заключэнне

1) актуальнасць, запатрабаванасць, своечасовасць твора для сучаснасці, бо дазваляе …

Напісаць ВОДГУК

УВАГА! Адносіны аўтара выражаюцца:

  1. словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі;
  2. словы з адмоўнай ці станоўчай канатацыяй (валацуга, махляры, развалюха;

3) прыметнікамі-эпітэтамі;

4) параўнаннямі.

10 of 37

Напісанне водгуку на прачытаны твор

11 of 37

ВОДГУК

1) Адбіццё гуку, водгулле;

2) Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-небудзь (водгук на чужое гора);

3) Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-небудзь, адказам на якія-небудзь падзеі (водгукі мінулага);

4) Думка, меркаванне з ацэнкай чаго-небудзь, каго-небудзь).

12 of 37

Водгук як пісьмовая творчая праца на прадметнай алімпіядзе

асабістае выказванне, якое ўключае разважанне, меркаванне аб творы мастацтва. Яго задача роўная задачы ўсякай публіцыстыкі: зацікавіць, прыцягнуць увагу, пераканаць у сваёй праваце. Водгук, у якім прысутнічае дэталёвы разбор твора, яго кваліфікаваны аналіз, носіць назву рэцэнзіі Алімпіядны водгук - гэта злучэнне элементаў кваліфікаванага аналізу і нахнення маладога аўтарскага “я”.

13 of 37

14 of 37

Данута Бічэль

ЛЮДЗІ БЕЗ СМЕРЦІ

Васілю Быкаву

Гэта -зноў вяртаюцца ў строй думкі, гнеў і гонар сяброў, пасечаных куляй насмерць... Абарваўся іх шчыры смех.

Як цяпер, стаяць у вачах прад аглухлым скрываўленым раннем з неадступным на вуснах пытаннем: а ці маеш ты права маўчаць?..

Гаварыць -не дужых пацешыць.

Зубы сцяць!

Як сябры маладыя хацелі не халодных пліт ад жыцця!

Што ім помнікі на вякі!

На струхлелых касцях вянкі не ажывяць магільных сноў.

Дакрануцца б да цёплай рукі.

На дасвецці збіраць васількі

на дрыготкай буйной збажыне...

Аж да столі гушкаць сыноў, за якіх паляглі на вайне. Гаварыць.

Лішніх слёз не ліць.

I памяць не любіць слёз...

Заклінаць, каб нашчадкаў зямлі абмінуў непапраўны лёс.

Зноў вяртацца да сэрцаў мужных, што пакрочылі строем у вечнасць: ці прымалі яны двурушных?

Ці даруюць нам бессардэчнасць?

...не сагрэць магілу сырую.

Мёртвы воін не мае сэрца. Мёртвы воін табе не даруе здраду праўдзе і пасля смерці.

Маеш права на спогадзь, на жаль, на ваганне, змаганне з сабой... Кінуць лёс на лязо нажа... Справядлівы адвечны бой.

15 of 37

Данута Бічэль

ЛЮДЗІ БЕЗ СМЕРЦІ

Васілю Быкаву

Гэта — зноў вяртаюцца ў строй�думкі, гнеў і гонар сяброў,�скошаных куляй насмерць...�Абарваны іх шчыры смех.

Як цяпер, стаяць у вачах�прад аглухлым скрываўленым раннем�з неадступным на вуснах пытаннем:�а ці маеш ты права маўчаць?

Гаварыць —�не дужых пацешыць.�Зубы сцяць!�Як сябры маладыя хацелі�не халодных пліт ад жыцця!

Што ім помнікі на вякі!�На струхлелых касцях вянкі�не ажывяць магільных сноў.�Дакрануцца б да цёплай рукі.�На дасвецці збіраць васількі�па дрыготкай буйной збажыне.

Аж да столі гушкаць сыноў,�за якіх паляглі на вайне.

Гаварыць.�Лішніх слёз не ліць.�Памяць не любіць слёз.�Заклінаць,�каб нашчадкаў зямлі�абмінуў непапраўны лёс.

Зноў вяртацца да сэрцаў мужных,�што пакрочылі строем у вечнасць:�ці прымалі яны двурушных?�Ці даруюць нам бессардэчнасць?

...He сагрэць магілу сырую.�Мёртвы воін не мае сэрца.�Мёртвы воін табе не даруе�здраду праўдзе і после смерці.

Маеш права на спогадзь, на жаль,�на ваганне, змаганне з сабой...�Кінуць лёс на лязо нажа...�Справядлівы адвечны бой.

16 of 37

Кампазіцыя водгуку

УСТУП

ГАЛОЎНАЯ ЧАСТКА

ЗАКЛЮЧЭННЕ

ТРАДЫЦЫЙНА:

Што я ведаю пра аўтара?

Чым мне падабаюцца яго творы?

Што мне вядома пра тэму і праблему, узнятыя аўтарам?

Якіх я ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме?

НЕТРАДЫЦЫЙНА:

17 of 37

Кампазіцыя водгуку

УСТУП

ГАЛОЎНАЯ ЧАСТКА

ЗАКЛЮЧЭННЕ

ТРАДЫЦЫЙНА:

“Што значыць «людзі без смерці»? Тое значыць, што вяртаецца памяць пра герояў:

Гэта -зноў вяртаюцца ў строй думкі, гнеў і гонар сяброў, пасечаных куляй насмерць...;

“Люазі, што загінулі за нашую сваболу, бессмяротныя (гэта сцвярАжае назва, у якой бачны аксюмаран), але толькі да той пары, пакуль жыве наша памяць пра іх”.

18 of 37

Вызначце жанравую асаблівасць верша

Данута Бічэль

ЛЮДЗІ БЕЗ СМЕРЦІ

Васілю Быкаву

Гэта - зноў вяртаюцца ў строй думкі, гнеў і гонар сяброў, пасечаных куляй насмерць... Абарваўся іх шчыры смех.

19 of 37

Вызначце жанравую асаблівасць верша.

Данута Бічэль

ЛЮДЗІ БЕЗ СМЕРЦІ

Васілю Быкаву

Гэта -

зноў вяртаюцца ў строй думкі, гнеў і гонар сяброў, пасечаных куляй насмерць...

верш-прысвячэнне

Абарваўся іх шчыры смех.

“Дзякуючы Васілю Быкаву, людзі, якія аддалі сваё жыццё за нашу будучыню, засталіся бессмяротнымі. А той, хто дорыць іншым, атрымлівае і сам. І тамуя лічу, што Васіль Быкаў таксама з’яўляецца чалавекам без смерці”.

20 of 37

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

ТЭМА ТВОРА

ІДЭЯ ТВОРА

Тэма верша - грамадзянская пазіцыя пісьменніка. Верш Дануты Бічэль прысвечаны Васілю Быкаву - чалавеку, які не здрадзіў праўдзе і якога сапраўды можна назваць голасам цэлага пакалення. Пакалення, якое вынішчыла вайна

Ідэя заключана ў апошняй страфе і мож сфармулявана наступным чынам: “змагацца за праўду, за памяць - абавязак нашчадкаў

21 of 37

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

“Мы — тыя, хто жыве зараз, пасля вялікай навалы, якая называецца «вайна», - не раз успамінаем пра людзей, што загінулі за нас. Мы павінны не толькі ўспамінаць, але і казаць праўду (менавіта ў гэтым заключаецца ідэя твора). На шлях змагання за праўду ў сваім жыцці і стаў Васіль Быкаў”.

22 of 37

КАРОТКІ СЛОЎНІК ДЛЯ ПРАЦЫ НАД ВОДГУКАМ

Мастацкі вобраз

Сюжэт

Вечныя вобразы

Троп

Вобраз апавядальніка (аўтара)

Аксюмаран

Лірычны герой

Алегорыя

Персанаж

_____ Гіпербала

Гукапіс

Стылістычныя фігуры

_

Метанімія

Ідэя

Анафара

Метафара

Жанр

Эпіфара

Параўнанне

Кампазіцыя

Кальцо

Сінекдаха

Перанос

Паралелізм

Сімвал

Праблема

Антытэза

Увасабленне

Рэмінісцэнцыя

Шматзлучніквасць

Эпітэт

Градацыя

Тэма

інверсія

23 of 37

СЭНСАВЫ РАД СЛОЎ

Зноў вяртаюцца ў строй сябры, пасечаныя куляй насмерць - абарваўся іх шчыры смех - стаяць у вачах з неадступным пытаннем: а ці маеш ты права маўчаць?.. - сябры маладыя хацелі не халодных пліт ад жыцця - непапраўны лёс - сэрцы мужныя, што пакрочылі строем у вечнасць - мёртвы воін не мае сэрца... табе не даруе здраду праўдзе і пасля смерці.

Зноў вяртаюцца ў строй сябры, пасечаныя куляй насмерць - абарваўся іх шчыры смех - стаяць у вачах з неадступным пытаннем: а ці маеш ты права маўчаць?.. - сябры маладыя хацелі не халодных пліт ад жыцця - непапраўны лёс - сэрцы мужныя, што пакрочылі строем у вечнасць - мёртвы воін не мае сэрца... табе не даруе здраду праўдзе і пасля смерці.

24 of 37

Данута Бічэль

ЛЮДЗІ БЕЗ СМЕРЦІ

Васілю Быкаву

Гэта -зноў вяртаюцца ў строй думкі, гнеў і гонар сяброў, пасечаных куляй насмерць... Абарваўся іх шчыры смех.

Як цяпер, стаяць у вачах прад аглухлым скрываўленым раннем з неадступным на вуснах пытаннем: а ці маеш ты права маўчаць?..

Гаварыць -не дужых пацешыць. Зубы сцяць!

Як сябры маладыя хацелі не халодных пліт ад жыцця!

Што ім помнікі на вякі!

На струхлелых касцях вянкі не ажывяць магільных сноў. Дакрануцца б да цёплай рукі.

На дасвецці збіраць васількі

на дрыготкай буйной збажыне...

Аж да столі гушкаць сыноў, за якіх паляглі на вайне. Гаварыць.

Лішніх слёз не ліць.

I памяць не любіць слёз...

Заклінаць, каб нашчадкаў зямлі абмінуў непапраўны лёс.

Зноў вяртацца да сэрцаў мужных, што пакрочылі строем у вечнасць: ці прымалі яны двурушных?

Ці даруюць нам бессардэчнасць?

...не сагрэць магілу сырую.

Мёртвы воін не мае сэрца. Мёртвы воін табе не даруе здраду праўдзе і пасля смерці.

Маеш права на спогадзь, на жаль, на ваганне, змаганне з сабой... Кінуць лёс на лязо нажа... Справядлівы адвечны бой.

25 of 37

26 of 37

27 of 37

Каўчэг

Жыла чаканнем летняга цяпла, Была для ўсіх

Прыветлівым начлегам.

З вайны,

З патопу попелу ўсплыла Хаціна наша

Ноевым каўчэгам.

Каўчэг хістаўся часам ад вятроў. Азяблых нас ад голаду вадзіла. Да лесу, дзе шумела столькі дроў, Было далей, чым да якога дзіва. За печкай ціха грэлася цяля, Вялікадне

Кудахтала ў падпечку.

Агонь, што закліналі з вугаля, Надзею цепліў

Хліпкую, як свечку.

Жылі ў каўчэгу Дым і дамавік, Галодны кот I адпаведна мышы. Ступаў мароз -Лянотны ламавік -Па бруку так, Што чуў яго Ўсявышні.

У шыбіне ані прахукаць тхло I пара ледзянела на дзвярыне Нячысцік выў -I ў коміне гуло.

I пары Кожнай не было тварыне. Не голуб -

Іх звяла блакада ўсіх -З аліўкавай галінкай, А варона Апавясціла, што патоп аціх. Ад крапівы Цвіло ў вачох зялёна...

28 of 37

Хаціна - Ноеў каўчэг, каўчэг - выратаванне.

Тэма

Праблемнае поле:

Ідэя:

Вобразы:

Лірычны герой —

Вобраз хаты —

Печ —

Вобраз вароны —

Вобраз голуба —

29 of 37

Хаціна - Ноеў каўчэг, каўчэг - выратаванне.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны і дзяцінства, «апаленага» вайной і выратаванага •

Праблемнае поле: вырашаецца праблема родных вытокаў і вернасці ім, праблема веры народнай у перамогу і ўзаемавыручкі ў цяжкую хвіліну.

Ідэя: услаўленне мірнага жыцця і роднай хаты, якая ў цяжкую хвіліну асацыіруецца з Радзімай.

Вобразы:

Лірычны герой — невялікі хлопчык з ваеннага дзяцінства;

Вобраз хаты — вобраз Беларусі;

Печ — вось жыцця;

Вобраз вароны — сімвал тутэйшасці, неўміручасці беларускага роду;

Вобраз голуба — сімвал міру.

30 of 37

АЦЭНКА ТВОРА

Матывацыя ацэнкі:

- усхвалявала тэма,

- закранула праблема,

- захапіла ідэя

31 of 37

32 of 37

ЗАКЛЮЧЭННЕ

“Мёртвым не баліць. Жаданне дажыць да світання ш ужо не ўласцівае. Абеліскі ды «помнікі на вякі» не прынясуць мёртвым заспакаення. Яны ведаюць, што такое знак бяды. Але ў іх на сэрцы ўсё ж незагойная рана, якую не залечыш слязьмі, ды і «памяць не любіць слёз». Можна толькі сагрэць магілу сырую сардэчнасцю і адданасцю. Толькі тады воіны знойдуць спакой і «пакрочаць строем у вечнасць».

33 of 37

Аналіз твора

лірычнага

празаічнага

Тэма, ідэя

Жанр (ода, санет, прысвячэнне, раманс, элегія і інш.)

Жанр (апавяданне, навела, навела «настрою» (з псіхалагічным сюжэтам), эсэ, абразок і інш.)

Строфіка

Сюжэтная схема:

Экспазіцыя — завязка - развіццё дзеяння -кульмінацыя — развязка.

Тэзіс — доказ — вывад.

Лірычны герой, вобразы-сімвалы, вобразы

Вобразы-персанажы (калі ёсць), вобразы

пейзажныя і інш.

мастацкія

Аналіз на фанетычным, лексічным, марфалагічным, сінтаксічным узроўнях

34 of 37

БЯССОННІЦА ДУШЫ І СОН СУМЛЕННЯ

Жывуць на нашай зямлі бяссонніца душы і сон сумлення. Нясцерпна балюча жыць бяссонніцы душы. Лёгка і лагодна адчувае сябе сон сумлення.

Усе намаганні бяссонніцы душы разбудзіць сон сумлення, расштурхаць, разагнаць яго натыкаюцца на сцяну раўнадушша, абыякавасці, непаразумення.

Аднойчы заснуўшы, сумленне рэдка прачынаецца і не заўважае ці робіць выгляд, што не заўважае, здратаваных падзеямі душаў, а прачнуўшыся, зноў заплюшчвае вочы, бо ў такім стане больш спакойна і прывычна існаваць.

Але ж гэта - існаванне. Няхай сабе спакойнае, млявае, бесклапотнае, але існаванне, а не жыццё.

Не падпускае да сябе сон сумлення бяссонніцу душы. Не падпускае таму, што знаходзяцца яны ў розных людзях. Ці ж маглі б яны існаваць у адным чалавеку? Не! Адно выключае другое.

Вось чаму бяссонніца нечай душы імкнецца да сну нечага сумлення, каб ажывіць яго, але нічога пакуль не атрымліваецца...

Кажуць, што некалі заганарыліся берагі тым, што яны вышэй ракі, што ўтрымліваюць яе, і не пусцілі на сябе дрэвы, не далі магчымасці ім расці блізка ля вады, глядзецца ў яе. Ціхая плынь, хоць яна і ніжэй берагоў, пачала непрыкметна падточваць іх, падмываць, і сон голых берагоў пачаў ператварацца ў іх гібель.

Сон сумлення - страшней плыні, якая разбурае берагі.

Сон сумлення паглынае жыццё чалавека, робіцца небяспечным і час ад часу ўцягвае чалавецтва ў катастрофы і трагедыі сусветнага маштабу.

Прачніцеся, хто спіць!

35 of 37

36 of 37

Жанравая спецыфіка водгуку

Жанравыя прыметы: разгорнутае асобаснае выказванне аб мастацкім творы; публіцыстычнасць, эмацыянальна-ацэначны тып тэксту.

Задача: перадаць уражанне ад мастацкага твора.

Асаблівасці падыходу: аўтар водгуку знаёміць са сваім інтэлектуальна-эмацыянальным ўспрыманнем твора; сістэма аргументацыі заснавана на асабістым чытацкім вопыце, гусце і прыхільнасцях.

Кампазіцыя: свабодная (уражанні з абгрунтаваннем), разважанне, якое

аргументуе выказаную ацэнку.

Мова: эмацыянальна афарбаваная лексіка з выкарыстаннем вобразна-

выяўленчых сродкаў мовы.

37 of 37

Формы напісання водгуку:

1. Дзённік

2. Сон

3. Пісьмо

4. Заметка ў газету

5. Успамін

6. Ода

7. Слова нашчадкаў

8. Верш

9. Завочная экскурсія

10. Дыялог прадстаўнікоў розных пакаленняў, густаў ...

11. Выступленне перад уяўнай аўдыторыяй

12. Урок і г.д.

Асноўныя патрабаванні да водгуку: абгрунтаванне і разважанне.