Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна»
Гонар і слава Азярэччыны
Аўтар: Аляхновіч Максім Мікалаевіч, вучань 10 класа
Кіраўнік: Рубніковіч Зоя Мацвееўна, настаўнік гісторыі
Ветэраны вайны і працы
Мая Азярэччына – волаты-людзі.
У добрай іх славы – шырокія крылы.
Узнёслымі марамі поўняцца грудзі,
Ад роднай зямліцы бяруць свае сілы.
З.В.Стоцік
Азярчане на ВДНГ
Міхаіл Васільевіч Пашкевіч�
Нарадзіўся ў 1926 г. у вёсцы Дуброўка былога Ветрынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну быў вывезены ў Германію. Змагаўся з фашыстамі ў партызанскім атрадзе «Бранка» ў Югаславіі. Пасля вайны на савецкай рабоце, з 1963 г. галоўны аграном у саўгасе «Азярцы» Глыбоцкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі.
Мяжэнін Пётр Іванавіч
Нарадзіўся ў 1937 г. у вёсцы Стан Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. З 1961 г. брыгадзір паляводчай брыгады вучэбнай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, потым другі сакратар Горацкага райкома камсамола, дырэктар саўгаса «Пісарэўшчына» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, у 1984 - 1991 гг. – дырэктар саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Шынкевіч Вера Канстанцінаўна
Нарадзілася ў 1939 г. у вёсцы Кісарэўшчына Глыбоцкага раёна. З 1959 г. палявод у саўгасе «Азярцы» Глыбоцкага раёна, з 1964 г. даярка на ферме «Кісарэўшчына». Вера Канстанцінаўна – даярка-пяцітысячніца. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі ВДНГ.
У 1968 г. ёй было прысвоена званне “Ударнік камуністычнай працы”. У 1968 г. была выбрана дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, у 1975 – дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў. У 1978 г. Веры Канстанцінаўне было прысвоена званне “Майстар жывёлагадоўлі першага класа”. У 1982 г. занесена на абласную Дошку гонару, а таксама ў Кнігу Народнай Славы Савета СССР.
Шынкевіч Георгій Паўлавіч
Нарадзіўся ў 1932 г. у вёсцы Кісарэўшчына Глыбоцкага раёна. З 1959 г. рабочы-жывёлавод у саўгасе «Азярцы» Глыбоцкага раёна, з 1972 г. даяр на ферме «Кісарэўшчына». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Вера Канстанцінаўна і Георгій Паўлавіч былі на той час знакамітыя на ўсю рэспубліку. Ім выпаў гонар рапартаваць XXVI з’езду КПСС аб працоўных дасягненнях саўгаса «Азярцы».
Ткачонак Ілля Уладзіміравіч
Нарадзіўся ў 1930 г. у в. Дзмітраўшчына Глыбоцкага раёна. З 1953 г. працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, загадчыкам вытворчага ўчастка, кавалём у саўгасе «Азярцы» Глыбоцкага раёна. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Садоўскі Антон Казіміравіч
Нарадзіўся ў 1937 г. у вёсцы Каміншчына Глыбоцкага раёна. З 1953 г. брыгадзір паляводчай брыгады, з 1978 г. загадчык фермы саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Гінзбург Ізраіль Самуілавіч
Гінзбург Ізраіль Самуілавіч нарадзіўся 6 сакавіка 1922 года ў пасёлку Дрыса (цяпер Верхнядзвінск) Дрысенскага павета Віцебскай губерні. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
Працаваў інспектарам школ Браслаўскага раёна, дырэктарам Іказненскай, затым Слабадской школ Браслаўскага раёна.
У 1958 г. пераведзены дырэктарам Мамайской сямігадовай школы Глыбоцкага раёна. Першы дырэктар Азярэцкай сярэдняй школы. Выдатнік народнай адукацыі БССР.
Сёстры Бельскія –
даяркі-пяцітысячніцы
Лепшыя працаўнікі вёскі
Гужонак Ніна Ігнатаўна
перадавая свінарка
Лукашэвіч Пётр Фядосавіч, механізатар
Мышкоўскі Ірэнэуш Іванавіч, механізатар
Перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці
Пашковіч Яўгенія Іосіфаўна, даярка
Рэкуць Іосіф Уладзіміравіч, зваршчык
Жалткевіч Юзэфа Эдуардаўна, цялятніца
Экскурсія ў Маскву ,1983 год
Азярчане ўмелі не толькі добра працаваць, але і цікава і змястоўна адпачываць, знаёмячыся са славутасцямі вялікай Радзімы. Лепшыя працаўнікі гаспадаркі заахвочваліся бясплатнымі экскурсіямі ў розныя гарады краіны.
Экскурсія ў Ленінград, 1985 год
.
Мой край! Хоць на свеце прыгожага многа,
Няможна ніяк на цябе наглядзецца.
Сюды не забудзем ніколі дарогу:
Яна пралягае праз нашыя сэрцы!
З.В.Стоцік
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Глыбоччына: ад старажытнасці да сучаснасці. – Мінск, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2009 г. – 736 с.
2. Государственному предприятию “Озерцы” – 70. – [Электронны рэсурс]. – Шлях доступу: http://vitebske.ru/news/gosudarstvennomu-predpriyatiyu-ozercy-70
3. Карпенка, М. Між блакітных азёр / Выпрабаванне буднямі. – Мінск: “Беларусь”. – 1976 г. – 208 с.
4. Памяць: Глыбоцкі раён. – Мінск, 1995, с.407.
5. Сауліч, У.У. Антэі Прыдзвіння: нарысы / У.У. Сауліч. – Мінск: “Парадокс”, 2010. – 272 с.: іл.
6. Светлана Дединкина. Сын за отца. Когда фермерство может стать успешным семейным делом. – [Электронны рэсурс]. – Шлях доступу: http: // ng.sb.by/