Якуб Колас�Жыццё і творчасць
�
О, як бы я хацеў спачатку� Дарогу жыцця па парадку� Прайсці яшчэ раз, азірнуцца…� К вясне б маёй хацеў вярнуцца. �
Прынёманскі край на Стаўбцоўшчыне… З даўніх часоў славіўся ён маляўнічымі краявідамі, квяцістымі духмянымі лугамі. А зараз гэты край увайшоў у гісторыю як родны кут Якуба Коласа. ��
Вобразы мілыя роднага краю,� Смутак і радасць мая!�Што маё сэрца да вас парывае?� Чым так прыкованы я…��
Сапраўднае імя Кастанцін Міхайлавіч Міцкевіч�Нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёске Акінчыцы, у сям’і лясніка.
Бацька мой быў невялкай адукацыі: умеў распісацца, чытаць па-польску і па-руску. Разбіраў нават і рукапіс. Маці мая, Ганна Юр’еўна з Лёсікаў, зусім няграматная, але разумная ад прыроды і добрая жанчына…��Я. Колас, “Аўтабіаграфія”
Самыя раннія дзіцячыя гады мае прайшлі ў Сухошчыне, або Ластку. Гэта глухое месца – поле, навокал лес і адна толькі сядзіба лесніка: хата, гумно, хлеў.
Ласток.Хата, у якой з 1885 па 1890 год жыла сям’я Міцкевічаў.
Я. Колас, “Аўтабіаграфія”
Мне было гадоў 9, як переабраліся мы з Ластка на новае месца ў Альбуць. Тут прайшлі лепшыя гады майго дзяцінства і майго жыцця.��Я. Колас, “Аўтабіаграфія”�
Альбуць. Хата, у якой з 1891 па 1902 год жыла сям’я Міцкевічаў.
Будынак Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, дзе з 1898 па 1902 год вучыўся Я.Колас
Рэжым быў суровы,
манастырскі… Але семінарыя
мела тое добрае значэнне ,што
прывучыла да праца,
дысцыпліны, парадку.
Я. Колас, “Аўтабіаграфія”�
�
“Выхаванне семінарскае грунтавалася на законе божым, на прынцыпах ультраманархічных і патрыятычных.”
“Але таварыскае асяроддзе і юначы ўзрост, калі асабліва абуджаецца дух крытыкі і скептытцызму, рабілі сваё, і к канцу знаходжання ў семінарыі мы станавіліся вальнадумцамі ў адносінах да бога і рэлігіі. “ �
“Пасля рэвалюцыі 1905 г. пачала выдавацца першая газета на беларускай мове “Наша доля”. У нумары 1 за 1906 год надрукаваны першы верш “ Наш родны край” – першы мой апублікаваны твор. Праз паўмесяца ( 15 верасня) у нумары 2 той жа газеты змешчана першае маё апавяданне “ Слабода” пад псеўданімам Дзядзька Карусь.”
����“Вясною 1907 г. я паехаў у Вільню на работу ў рэдакцыю газеты “Наша Ніва”, але працаваў там нядоўга. Паліцыя забараніла жыць у Вільні, і я прымушаны быў выехаць з горада.”
Вільнюс. Будынак, дзе знаходзілася рэдакцыя газеты “Наша Ніва”
“Мая першая непасрэдная сустрэча з Янкам Купалам адбылася толькі летам 1912 г., амаль праз год пасля майго вызвалення з астрога.”
Марыя Дзмітраўна Міцкевіч, жонка паэта
У 1928 (1929) годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук...
К.Крапіва, П.Броўка, Я.Колас, А.Куляшоў і М.Танк на Краснай плошчы, 1948.
Не стала паэта 13 жніўня 1956, ён пахаваны ў Мінску, на Вайсковых могілках, побач з Я.Купалам.
Цвітуць палі ў кроплях буйных рос,�Шумяць бары, а сэрца плача ўголас, �Мой родны кут, упаў буйнейшы колас,�Што на тваёй зямлі ўзрос.�Ён не паспеў аб нашым слаўным часе�Ўсяго сказаць, усіх паэм злажыць, �Пайшоў пясняр, а песня засталася,�Памёр паэт, а песня будзе жыць!�� С.Грахоўскі “Песня будзе жыць”
Помнік на магіле Я.Коласа