Чырвоная Кніга Беларусі
дзецям
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь — афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі. Заснавана ў 1979 годзе. Выдае кнігу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі аб стане віду, характары і ступені пагрозы яго існаванню. Адна з задач Чырвонай кнігі — забяспечыць доступ да інфармацыі аб відах, якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення. Адмысловы прававы статус рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў жывёл і прадстаўнікоў расліннага свету вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых – яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.
Прырода Беларусі ўнікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.
Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва краіны.
Поўнач Беларусі – край азёр. На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяць размешчана балоцістая мясцовасць – славутае Беларускае Палессе.
У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся унікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі.
Дзяржаўныя запаведнікі і ахова прыроды
У Беларусі пяць запаведных тэрыторый, якія ахоўваюцца дзяржавай. Іх работа падтрымана ЮНЕСКА.
Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Нацыянальны парк "Белавежская пушча" размешчаны ў Брэсцкай вобласці за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Прыродаахоўныя работы тут пачаліся стагоддзі таму. У 1992 годзе згодна з рашэннем ЮНЕСКА парк быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.
У Нацыянальным парку "Белавежская пушча" да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны і елкі.
У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая вялікая ў Еўропе папуляцыя рэдкіх зуброў і вялікіх падворлікаў.
Бярэзінскі біясферны запаведнік
Бярэзінскі біясферны запаведнік
Запаведнік размешчаны за 120 км ад Мінска на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Ён створаны ў 1925 годзе для аховы рэдкіх відаў раслін і жывёл, якія жывуць на поўначы краіны. Запаведнік уваходзіць у глабальную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.
На тэрыторыі запаведніка размешчаны розныя прыродныя комплексы – лясы, лугі, вадаёмы і балоты. Тут існуе больш як палова з усіх вядомых відаў беларускай фауны, у тым ліку:
Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"
Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"
Парк заснаваны ў 1995 годзе на паўночным захадзе Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца самыя прыгожыя ў Віцебскай вобласці Браслаўскія азёры.
Тэрыторыя парку перавышае 69 000 гектараў. Тут растуць больш як 800 відаў раслін, 20 з якіх блізкія да вымірання. У парку таксама існуюць:
30 відаў рыб
189 відаў птушак (85% усіх гнездавых птушак у Беларусі)
45 відаў млекакормячых
10 відаў амфібій
6 відаў рэптылій
На тэрыторыі парку размешчаны старажытны горад Браслаў, упершыню ўпамянуты ў пісьмовых крыніцах XI стагоддзя.
Нацыянальны парк "Нарачанскі"
Нацыянальны парк "Нарачанскі" размешчаны ў Мінскай вобласці заснаваны ў 1999 годзе.
Плошча парку складае каля 94 000 гектараў. Больш як трэць яе пакрываюць вельмі прыгожыя сасновыя лясы. Не ўсе тэрыторыі, што належаць Нацыянальнаму парку "Нарачанскі", з’яўляюцца запаведнымі. Тут ёсць рэкрэацыйныя зоны з буйнымі азёрамі, дзе мноства разнастайнай рыбы, і таму яны карыстаюцца папулярнасцю ў рыбакоў.
Парк таксама вядомы сваімі прыроднымі крыніцамі мінеральнай вады. Тут размешчаны 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.
Нацыянальны парк "Прыпяцкі"
Нацыянальны парк "Прыпяцкі"
Размешчаны за 250 км ад Мінска на поўдні краіны ў Гомельскай вобласці.
Запаведнік у затапляемай пойме ракі Прыпяць існаваў з 1969 года. Цяпер тэрыторыя парку перавышае 85 000 гектараў.
У 1987 годзе ў парку пасялілі зуброў. Там таксама жывуць:
51 від млекакормячых
11 відаў амфібій
7 відаў рэптылій
37 відаў рыб
246 відаў птушак
І растуць:
950 відаў раслін
196 відаў імхоў
Парк славіцца журавіннымі мясцінамі. Журавіны растуць тут на 500 гектарах.
Барсук
Млекакормячыя
Белавежскі зубр
Млекакормячыя
Буры мядзведзь
Млекакормячыя
Эўрапейская (звычайная) рысь
Млекакормячыя
Балотная сава
Птушкі
Белая курапатка
Птушкі
Лебедзь-шыпун
Птушкі
Малая чайка
Птушкі
Рыжая чапля
Птушкі
Чорны бусел
Птушкі
Шэры журавель
Птушкі
Балотная чарапаха
Паўзуны
Чаротная рапуха
Земнаводныя
Апалон
Насякомыя
Блакітніца тарфянікавая
Насякомыя
Махаон
Насякомыя
Жужаль фіялетавы
Насякомыя
Жук-алень
Насякомыя
Гарлачык белы
Расліны
Гарлачык жоўты малы
Расліны
Кураслеп лясны
Расліны
Лопух дуброўны
Расліны
Шалфей лугавы
Расліны
Цыбуля мядзведжая
Расліны
Сон -трава
Расліны
Меч-трава звычайная
Расліны
Венерын чаравічак сапраўдны
Расліны
Кадзіла сармацкае
Расліны
Пімен Панчанка
Сармацкае кадзіла
Адспявалі трубы залатыя,�Лета захлынулася ў расе.�Кветкі ў лесе ёсць,�Але не тыя:�Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.
Дзе ты, кураслеп лясны?�Дзе ворлік?�Дзе мядзведжая цыбуля - чарамша?�Ходзіш, ходзіш —�I пяршыць у горле...�Плач, асірацелая душа.
А калісь было ўсяго надзіва!�Як збяднеў у нас зялёны свет.�Дзе знайсці сармацкае кадзіла,�Сон-траву, і меч-траву, і познацвет.
Вінаваты ў гэтым не сарматы,�Вінаваты ўсе мы — ты і я:
�
Каб адчуць сцюдзёны водар мяты,�За сто вёрст ляціць мая сям’я.
Душна ад жалезнага прагрэсу:�Дружна падразаем жылы лесу,�Траў і кветак топчам карані,�Ад зялёнай адракаемся радні.
Што ты плачаш па траве і кветках?�Адрадзілі ж мы зуброў, баброў...�Ну, а чорны бусел? Вельмі рэдкі,�А заўсёды быў з людскіх сяброў.
Многа ліха — ды усюды ціха.�А зямля дакуль будзе цярпець?�А нашчадкам нашым�Чым жа дыхаць? —�Мы ўжо задыхаемся цяпер.
Трэба нам і захады і меры,�Каб між светлых беларускіх рос�Зноў расцвіў чаравічок венерын�I званочак сіні ў лесе рос.