Славутасці
Завалочыцкага краю
Карта Завалочыцкага сельскага савета
1
1
2
Населеныя пункты з абазначэннем колькасці славутасцей Завалочыцкага краю
2
3
1
Паштовая станцыя ў в. Сіманавічы
Глускага раёна
Паштовая станцыя была пабудавана яшчэ пры расійскім імператары Мікалаі I, прыкладна з 1847 па 1850 гады. Знаходзіцца гэты будынак на старой Маскоўска-Варшаўскай трасе, адной з найстарэйшых у Беларусі. Зараз гэтая дарога на ўсіх картах і ў навігатарах пазначаная Р-43.
Паштовая станцыя была не проста адзінкавым будынкам, а цэлым комплексам, які ўключаў у сябе цэнтральны будынак, флігель (дзе жылі фурманы), гаспадарчыя пабудовы (кузня, стайні, хлявы для вазоў і карэт, для захоўвання фуражу, сена), карчму, а на тэрыторыі Сіманавіцкай станцыі яшчэ стаялі пажарная каланча і калодзеж. Прыезджыя ведалі, што на станцыі можна падсілкавацца, пераначаваць, а коні адпачнуць і будуць накормленыя. У кузні маглі адрамантаваць або замяніць зламанае кола, падкаваць каня, змазаць дзёгцем восі, адрамантаваць вупраж.
У цэнтральным будынку паштовай станцыі размяшчаўся пакой станцыйнага наглядчыка (які мог там жыць), памяшканне для запісу праезджых, а таксама пакоі, дзе яны адпачывалі або начавалі. Было і агульнае памяшканне, дзе вандруючым прапаноўвалі гарбату з абаранкамі.
Цісні тут
Стаянка першабытнага чалавека ў в. Сіманавічы
Глускага раёна
У Глускім раёне ёсць 26 археалагічных помнікаў. Гэта месцы паселішчаў старажытных людзей.
Адна стаянка знаходзіцца ў мясціне Цямшава поле, назва якога засталася ад імя Цямшы, які калісьці тут жыў. Само Цямшава поле знаходзіцца пасярод вёскі Сіманавічы на беразе ракі Пціч.
Гэта селішча ўпершыню было выяўлена ў 30-я гады ХХ стагоддзя.
Гэты помнік археалогіі адносіцца да культуры, якую выдзяляюць спецыялісты як археалагічную Кіеўскую культуру.
Ва ўрочышчы Цямшава поле знаходзіцца цэлы комплекс помнікаў: само селішча і магільнік.
Самыя раннія прадметы, знойдзеныя на Цямшавым полі, датуюцца канцом трэцяга тысячагоддзя да нашай эры. Пра гэта сведчаць знойдзеныя рэшткі керамікі, крамянёвая зброя, наканечнік стралы.
Цісні тут
Святы дуб у в. Сіманавічы
Глускага раёна
На правым беразе ракі Пціч да пачатку Вялікай Айчыннай вайны на невялікім узвышшы стаяла царква Прасвятой Багародзіцы. Пабудавана была ў гонар перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года. Але на хвалі барацьбы з рэлігіяй царкву разбурылі.
Недалёка ад былога царковішча на высокім беразе ракі Пціч знаходзіцца Святы дуб. Ён вельмі стары.
Існуе павер’е: калі чалавеку вельмі дрэнна, то ён можа пайсці да Святога дуба і, абняўшы яго, папрасіць аб дапамозе, і Святы дуб дапаможа.
Цісні тут
Вінакурня Іосіфа Іпалітавіча Жылінскага
ў аг. Завалочыцы Глускага раёна
На беларускіх землях у канцы ХІХ стагоддзя немагчыма было ўявіць панскі маёнтак без вінакурні.
К 1855 годзе ў Мінскай губерні працавала 130 вінакурных заводаў. Былі яны, дарэчы, і на Глушчыне: у памесцях Веснава, Бярозаўка, Хваставічы, Халопенічы, Завалочыцы, Зарэчча.
У 1888 годзе ў Завалочыцах, на беразе ракі Пціч, непадалёку ад двухпавярховага драўлянага дома памешчыка Жылінскага, пачалося будаўніцтва вінакурні. Цэглу для будаўніцтва набывалі на бліжэйшых мясцовых мануфактурах. Праз год, у 1889 годзе, вінакурня была гатова да работы.
З часу пабудовы будынак панскай вінакурні практычна не перабудоўвалася.
Спіртасховішча, якое знаходзілася насупраць вінакурні, разбурана ў 2022 годзе.
Вінакурня
Спіртасховішча
Цісні тут
Дом памешчыка Аляксандра Гатоўскага
ў аг. Завалочыцы Глускага раёна
Дом пабудаваны ў 1914 годзе ХХ стагоддзя. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай.
Гэты будынак за сваю гісторыю паспеў пабываць клубам, поштай, ашчаднай касай, бібліятэкай. У час Вялікай Айчыннай вайны ў доме была нямецкая камендатура, а ў падвале дома была турма. Пасля вайны ў доме быў мясны магазін, хлебапякарня і бомбасховішча. Доўгія гады тут знаходзілася кантора саўгаса «Завалочыцы».
Сам будынак больш чам за сто гадоў амаль не змяніўся.
Цісні тут
Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква
ў в. Гарадок Глускага раёна
Духоўная і гістарычная рэліквія – Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква ў вёсцы гарадок, размешчаная ў маляўнічым кутку на высокім пагорку.
Царква пабудавана ў 1814 годзе ў гонар перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года.
Гэта адзін з найстарэйшых храмаў Магілёўскай вобласці. Нягледзячы на тое, што многія цэрквы Беларусі разбураліся падчас антырэлігійнай барацьбы і войнаў, Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква больш за 200 гадоў існавання пераставала дзейнічаць усяго на паўгода. Гэта здарылася ў 1940 годзе, калі памяшканне хацелі прыстасаваць для ганчарных мэтаў. У 1944 годзе, падчас адступлення, калі разгарэліся жорсткія баі за стратэгічна важны мост праз раку Пціч, храм быў ператвораны гітлераўцамі ў абарончы рубеж.
Але храм не пацярпеў і тады, хоць і на фасадзе і купалах і сёння выразна бачныя сляды кулямётных чэргаў, а пасля вайны застаўся адным з нямногіх дзеючых у рэгіёне. У пасляваенныя гады свята-Косма-Даминовский храм быў адзінай дзеючай царквой на тэрыторыі Глусчины. Нягледзячы на тое, што царква знаходзіцца ў невялікай вёсцы, многія вернікі Магілёўскай вобласці з'язджаюцца на службы менавіта сюды.
Цісні тут