1 of 5

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

2023

2 of 5

Раздзяленне аднародных членаў сказа на пiсьме

  1. Аднародныя члены сказа на пісьме, як правіла, р а з д з ял я ю ц ц а коскай.
  2. Паміж аднароднымі членамі коска н е с т а в і ц ц а, калі яны звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды (= і), ці, або: Ляцяць у вырай жураўлі і гусі (С. Грахоўскі).

3. З а ў в а г а. Н е р а з д з я л я ю ц ца коскамі словы ў скла - дзе ўстойлівых спалучэнняў, звязаныя паўторнымі злучні камі і — і, ні — ні, ці — ці: і так і сяк; ні кала´ ні двара´; то там то сям; ці блізка ці далёка і інш.: Іван ёй ні сват ні брат

3 of 5

Парнае спалучэнне аднародных членаў сказа

  • Адзін з сінтаксічных сродкаў выразнасці маўлення — парнае спалучэнне аднародных членаў сказа. У ролі аднародных членаў сказа, аб’яднаных папарна, нярэдка ўжываюцца антонімы: Мова дае каларыт твору, робіць яго баявым або спакойным, паэтычным або нудным, лірычным або суровым...

4 of 5

Правілы для спалучэння аднародных членаў у сказе:

  • 1.Пры спалучэнні аднародных членаў у сказе неабходна кіравацца наступнымі правіламі: 1. Неабходна, каб усе аднародныя члены сказа спалучаліся па сэнсе з тым словам, ад якога яны залежаць
  • 2. Нельга спалучаць у рад аднародных членаў сказа словы, якія абазначаюць відавыя і родавыя паняцці: У гасцінай стаялі канапы, фатэлі, сталы, сучасная мэбля.
  • 3. Нельга спалучаць у якасці аднародных членаў сказа далёкія па сэнсе словы
  • 4. Аднолькавыя прыназоўнікі, якія ўжываюцца пры аднародных членах сказа, часам можна апусціць: Афіцыянт нёс паднос са шклянкамі малака, талеркамі, лыжкамі. Аднак нельга апусціць розныя прыназоўнікі
  • 5. Нельга аб’ядноўваць у адным радзе аднародныя члены сказа, выражаныя назоўнікам і неазначальнай формай дзеяслова
  • 6. У рад аднародных членаў не ўключаецца даданая частка складанага сказа.

5 of 5

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

Дзякуй за ўвагу!