1 of 25

Глыбоччына:�памяць пра вайну

Аўтар:

Лапунова Паліна, вучаніца 11 класа

Кіраўнік:

Рубніковіч З.М., настаўнік гісторыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна»

2 of 25

Мэта праекта:

захаванне гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Задачы:

  1. Паглыбіць веды навучэнцаў пра помнікі і памятныя мясціны Глыбоччыны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
  2. Выклікаць спачуванне ахвярам генацыду.
  3. Садзейнічаць грамадзянска-патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню моладзі.

3 of 25

Помнікі загінуўшым яўрэям

Помнік ахвярам Халакосту ў Плісе

Мемарыяльны комплекс «Барок»

Помнік ахвярам трагедыі ў Арэхаўне

Помнік спаленым вёскам ў в.Лаўрынаўка

Навiгацыя па прэзентацыі

4 of 25

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Глыбокім пражывала 10 тысяч насельніцтва, з іх 50 працэнтаў складалі яўрэі.

2 ліпеня 1941 г. Глыбокае было акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 22 кастрычніка 1941 года немцы арганізавалі ў мястэчку гета (месца прымусовага перасялення ў час акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны) на вуліцах Маркса, Энгельса (тады Друйская), Чырвонаармейскай (тады Кісялёўка), Чкалава і Чырвоных партызан (тады Дуброва).

20 жніўня 1943 года гета ў Глыбокім было знішчана, пры гэтым загінула 5000 яўрэяў.

З гісторыі глыбоцкага гета

5 of 25

Усяго ў Глыбоцкім гета было замучана і забіта больш за 10 000 яўрэяў.

Пасля 1945 года на месцы расстрэлу яўрэяў Глыбокага быў устаноўлены першы помнік. У далейшым на месцах масавых забойстваў яўрэяў намаганнямі і на сродкі Льва Артура Сімановіча, Рахілі Іоффе (Клябанавай), Лейба Іоффе, Залмана і Дона Фейгельсонаў, паставілі яшчэ помнікі – два ў лесе Барок і адзін на былой вуліцы Легіёнавай.

Льву Артуру Сімановічу, аднаму з вязняў глыбоцкага гета, якому ўдалося выратавацца, шмат зрабіўшаму для ўвекавечвання памяці забітых, у 2006 годзе прысвоена званне «ганаровага грамадзяніна горада Глыбокое».

У Глыбоцкім раёне 8 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд Вашем» «в знак глубочайшей признательности за помощь, оказанную еврейскому народу в годы Второй мировой войны».

6 of 25

Помнікі загінуўшым яўрэям

7 of 25

Сям’я Эткіных каля помніка �на вуліцы Чкалава

У скверы на вуліцы Чкалава, дзе ў брацкай магіле ляжаць 4500 чалавек, ахвяр генацыду яўрэяў, узведзены мемарыяльны комплекс. На каменных плітах на чатырох мовах напісана: «Прохожий, поклонись этому святому месту! Здесь находятся жертвы еврейского гетто, уничтоженные немецкими нацистами в 1943 году. Вечная им память».

Міхаэль Эткін, адзін з яўрэяў Глыбокага, якому ўдалося выратавацца, напісаў кнігу успамінаў «Несмотря ни на что, я победил».

8 of 25

Перадача кнігі Эткіна ў музей г. Глыбокае

Меню

9 of 25

Помнік ахвярам Халакосту ў Плісе

У Плісе перад вайной пражывала каля 600 яўрэяў. Восенню 1941 года было створана гета, у якое сагналі яўрэяў з Плісы і навакольных вёсак.

1 чэрвеня 1942 года гета было знішчана. Было забіта 419 вязняў.

Грамадзянін Ізраіля Моша Цымкінд – адзіны, які выжыў у Плісе – на свае сродкі паставіў помнік. Ён напісаў кнігу «Мне суждено было выжить», якая выдадзена ў Ізраілі на мове ідыш.

Меню

10 of 25

У знак ушанавання памяці ахвяр генацыду ў 1946 г. ва ўрочышчы Барок былі ўстаноўлены два помнікі-абеліскі, а ў 1964 годзе на памятным месцы быў створаны мемарыяльны комплекс «Барок».

Ён сведчыць пра генацыд нямецка-фашысцкіх акупантаў у адносінах да розных слаёў насельніцтва. Урочышча «Барок» стала месцам масавай гібелі людзей – савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных (вязняў канцлагера ў Беразвеччы – шталага 351), мірнага яўрэйскага насельніцтва, каталіцкіх святароў. 27 тысяч чалавек, у тым ліку 200 італьянскіх ваеннапалонных, знайшлі свой апошні прытулак у брацкай магіле ва ўрочышчы «Барок».

Ушанаванне памяці ахвяр генацыду

11 of 25

Мемарыяльны комплекс «Барок»

12 of 25

«Барок» – месца болю і смутку

13 of 25

Жалобны мітынг ва ўрочышчы «Барок»

14 of 25

Ксяндзы Станіслаў Пыртак, � Уладзіслаў Мацькавяк і Мечыслаў Багаткевіч�Пакараны 4 сакавіка 1942 г. ва ўрочышчы Барок. �Памяць беразвецкіх пакутнікаў ушанавана трыма партрэтамі, �што знаходзяцца ў касцёле св. Тройцы ў горадзе Глыбокае.

15 of 25

Ушанаванне памяці расстраляных ксяндзоў

Меню

16 of 25

Помнік ахвярам трагедыі ў Арэхаўне

Траурная цырымонія па перазахаванню астанкаў 9 чалавек, знойдзеных менавіта ля вёскі Арэхаўна, адбылася 11 жніўня 1998 г. На месцы перазахавання астанкаў загінуўшых устаноўлены помнік-абеліск у выглядзе двух крыжоў і валуна. Аўтарам праекта помніка стаў глыбачанін У.І. Скрабатун. На помніку надпіс: «Здесь захоронены останки мирных жителей и итальянских военнопленных, зверски замученных фашистами в годы мировой войны в 1941-1944 г. Вечная память».

Воінскае пахаванне № 4070

17 of 25

Італьянскія ваеннапалонныя

У канцы 1943 – пачатку 1944 года ў Глыбокае было прывезена больш за тысячу італьянцаў. Яны адмовіліся ваяваць за Гітлера і з саюзнікаў сталі ворагамі, ваеннапалоннымі.

Ва ўрочышчы Барок пахаваны 200 італьянскіх салдат і афіцэраў.

18 of 25

Праца італьянскіх ваеннапалонных

Ваеннапалонных выкарыстоўвалі на цяжкіх земляных работах у лесе каля вёскі Русакі, дзе размяшчаліся нямецкія склады. Прымушалі выконваць цяжкія работы і на тэрыторыі лагера.

19 of 25

Пошукавыя работы

У красавіку 1998 года ў Глыбоцкі раён па просьбе яго кіраўніцтва прыехала рота спецыяльнага пошукавага батальёна.

Пад камандаваннем старшага лейтэнанта Аляксандра Змітрачэнкі салдаты роты заклалі некалькі шурфоў і натыкнуліся на астанкі. Круг раскопак пашырылі. Былі знойдзены астанкі 19 чалавек, расстраляных фашыстамі.

20 of 25

Астанкі 10 мяркуемых мірных жыхароў былі пахаваны напярэдадні Дня Перамогі ў Азярцах. Помнік на брацкай магіле мірных жыхароў, расстраляных каля вёскі Арэхаўна, устаноўлены Азярэцкім сельскім саветам 9 мая 1998 года. На помніку надпіс: «Мирным жителям, расстрелянным в годы Великой Отечественной войны». На помніку шыльда «Воінскае пахаванне № 5597».

Помнік мірным жыхарам

21 of 25

Прадстаўнікі італьянскай дыпламатычнай місіі

Штогод прадстаўнікі італьянскага пасольства наведваюць Глыбокае, каб ушанаваць памяць загінуўшых землякоў. У вёсцы Арэхаўна і ва ўрочышчы Барок праходзяць жалобныя мітынгі з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, а таксама школьнікаў.

Меню

22 of 25

Мітынгі ў Арэхаўне

23 of 25

Недалёка ад вёскі Лаўрынаўка ўстаноўлены памятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Гэта вёскі Мурзы, Лаўрынаўка, Галубічы, Слабада, Барыкаўшчына, Пліса, Чашкі, Бабуліна, Хралы, Калечполле, Скрабатуны, Гарані, Галінова, Латышы, Вострава, Надазер’е, Вуглы.

Помнік уяўляе сабой бетонны дах хаты, побач з якім размешчаны 17 пліт, дзе напісаны назвы спаленых вёсак. Недалёка ад іх гарыць вечны агонь.

Памятны знак устаноўлены ў 1986 г. па ініцыятыве І-га сакратара Глыбоцкага РК ЛКСМБ М. П. Чарапкоўскага з удзелам камсамольскіх арганізацый г. Глыбокае і Кіраўскай СШ.

Помнік знаходзіцца за 2 км на захад ад вёскі Лаўрынаўка, па дарозе Глыбокае – Галубічы.

Помнік спаленым вёскам

24 of 25

Мітынг-рэквіем ва ўрочышчы Лаўрынаўка

Меню

25 of 25

Літаратура

1. Берникович, Д. В память о жертвах геноцида / Диана Берникович // Народнае слова, № 98 (2573), 26 жніўня 2008 года.

2. Лагеря советских военнопленных в Беларуси: 1941 – 1944: документы и материалы / сост.: В.Д. Селеменев [и др.]. – Минск: Беларусь, 2016. – 327 с.: ил.

3. Сауліч, У. Трагедыя ля Арэхаўна / У. Сауліч// Веснік Глыбоччыны. – 1998. – 17 чэрвеня.

4. Філіпчык, Д. Беразвецкія пакутнікі: добра здадзены экзамен / Дзяніс Філіпчык // Вольнае Глыбокае, № 18 (474), 30 красавіка 2009 года.

5. Хайноўскі, С. Нямногім удалося выжыць…/ С.Хайноўскі // Вольнае Глыбокае, № 33 (437), 14 жніўня 2008 года.

6. Черноглазова Р. А., Хеер Х. Трагедия евреев Белоруссии в 1941- 1944 гг.: сборник материалов и документов. – Изд. 2-е, испр. и доп.. – Мн.: Э. С. Гальперин, 1997. – 398 с.

7. Черная книга. О злодейском повсеместном убийстве евреев немецко-фашистскими захватчиками во временно окупированных районах Советского Союза и в лагерях Польши во время войны в 1941-1945 гг. Составители: Василий Гроссман, Илья Эренбург. Вильнюс: ЙАД. 1993. – С. 145-147.