1 of 35

Удзел у акцыі

«Творим добро на всей земле»

Намінацыя

«Заповедными тропами природы»

Аўтары: настаўнік геаграфіі Макарэвіч І.І., вучаніца 10 класа Кудрэвіч А.Ю.

2026

2 of 35

Прырода на дзіва праўдзіва – �Ці вые, ці хмельна пяе.�На свет яна нас нарадзіла,�А мы забіваем яе. �(П. Панчанка)

3 of 35

Дзяржаўная установа адукацыі �« Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна»���Экалагічная сцежка

 " САМ-НАСАМ З ПРЫРОДАЙ"

4 of 35

5 of 35

Асноўныя характарыстыкі экалагічнай сцежкі

Від сцежкі : экалагічная

Месца знаходжання : урочышча Зазер’е , ваколіца в. Старая Дуброва

Год закладкі: 2008.

Стан сцежкі: добры, месцамі здавальняючы.

Ахова маршрута: не ажыцяўляецца.

Працягласць: 500 м .

Рэжым карыстання: вучэбныя экскурсіі, даследаваннні, свабоднае наведванне

Тып сцежкі: лінейная

6 of 35

Мэта:

фарміраванне экалагічнай культуры, пад якой разумеецца сукупнасць экалагічнай свядомасці, экалагічных пачуццяў і экалагічнай дзейнасці.

Задачы:

  • Выхоўваць любоў да прыроды праз прамыя зносіны з ёю, успрымаць яе прыгажосць і разнастайнасць;
  • Фарміраваць сукупнасць ведаў аб прыродзе;
  • Развіваць разуменне ўзаемасувязей у прыродзе і месца чалавека ў іх;
  • Выхоўваць беражлівыя адносіны да ўсяго жывога на Зямлі;
  • Фарміраваць навыкі экалагічна граматных, свядомых паводзін у прыродзе.

7 of 35

Афармленне экалагічнай сцежкі

Мы выкарыстоўваем наступныя тыпы інфармацыйных тэкстаў і знакаў:

  • агульны указальнік і схема сцежкі;
  • правілы паводзін у прыродзе;
  • лозунгі і заклікі;
  • звесткі аб асобных прыродных аб'ектах і з'явах;
  • паэтычныя тэксты, малюнкі аб стаўленні чалавека да прыроды;
  • экалагічныя дарожныя знакі і указальнікі.

Абсталяванне экасцежкі было пачата з складання картасхемы, на якой пазначыліся аб'екты, на мясцовасці. Далей абследаваўся маршрут сцежкі, і былі выяўленыя месцы ўстаноўкі інфармацыйных дошак, экалагічных знакаў і ўказальнікаў

8 of 35

Станцыі маршруту экалагічнай сцежкі “Сам-насам з прыродай

На працягу маршруту экалагічнай сцежкі “Сам-насам з прыродай” мы запланавалі 6 прыпынкаў для экскурсантаў, дзе яны могуць больш падрабязна азнаёміцца з тымі або іншымі біяцэнозамі, прадстаўнікамі флоры і фауны, ацаніць экалагічную сітуацыю і антрапагенны ўплыў на прыроду.

Пры правядзенні тэматычных экскурсій частка прыпынкаў можа быць прапушчана, на іншых можна спыніцца больш доўгі час і аповед можа быць падрабязней. Усяго маршрут сцежкі ўключае 6 станцый:

  1. УСКРАІНА ЛЕСУ
  2. РЫЖЫЯ МУРАШЫ
  3. РЭДКІЯ РАСЛІНЫ
  4. ЦІКАВЫЯ ХМЫЗНЯКІ
  5. КАЛЯРОВАЕ РАЗНАТРАЎЕ
  6. ПАЛЯНА НА ЎЗЛЕСКУ

9 of 35

ПРЫКЛАДНЫ ЗМЕСТ РАБОТЫ ГРУП

НА ЭКАЛАГІЧНАЙ СЦЕЖЦЫ

Пошукавая група ў складзе 3-4 чалавек, знаўцаў прыроды, займаецца даследаваннем мясцовасці, пракладкай маршрута, складаннем картасхемы, выдзяленнем экскурсійных аб’ектаў, распрацоўкай абсталявання маршрута, выбарам пунктаў прыпынку і агляду аб’ектаў.

Арганізатары праводзяць конкурсы на лепшы лозунг, дарожны знак, навуковы ці мастацкі тэкст у адпаведнасці з пералікам аб’ектаў сцежкі, складзеных першай групай.

Майстры робяць стэнды, дарожныя знакі ў адпаведнасці з атрыманымі эскізамі.

Мастакі- афарміцелі выконваюць малюнкі, пішуць тэксты.

Экскурсаводы рыхтуюць матэрыялы для правядзення экскурсій па экалагічнай сцежцы з апісаннем экскурсійных аб’ектаў.

10 of 35

Зварот да наведвальнікаў экалагічнай сцежкі

“ Сам-насам з прыродай”

Я сорвал цветок –

И он увял.

Я поймал мотылька –

И он умер у меня

На ладони.

И тогда я понял,

Что прикоснуться к красоте

Можно только сердцем. П.Гвездослав

Дарагія сябры!

Вы прыйшлі ў свет дзікай прыроды. Лічыце, што яна запрасіла Вас да сабе ў

госці. Паспрабуйце выказаць ёй сваю любоў і павагу сваімі прыкладнымі

паводзінамі.

А для гэтага, калі ласка, прыміце да ўвагі некаторыя правілы паводзін,

захаванне якіх дапаможа прыродзе заставацца такой жа прыгожай, а вам –

здаровымі і шчаслівымі.

11 of 35

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН НА ЭКАЛАГІЧНАЙ СЦЕЖЦЫ

  • Забараняецца зрываць любыя наземныя і водныя расліны, а не толькі ахоўваемыя;

  • са сцежкі нельга выносіць ніякія сувеніры: камяні, карчы, у зоне сцежкі забаронена ўсякае паляванне;

  • для распальвання агню можна выкарыстоўваць толькі сухастой і сухое галлё;

  • разводзіць агонь можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах

  • рух па сцежцы павінен праходзіць без лішняга шуму, каб не выклікаць трывогі ў жывёл і птушак;

  • нельга браць з сабой магнітафоны, сабак;

  • пасля сябе не пакідаць ніякага смецця.

12 of 35

ПРЫПЫНАК № 1

13 of 35

Сябры! Мы з вамі знаходзімся на ўскрайку лісцевага лесу, асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі ў якім з’яўляецца граб і ляшчына. Усе лясы паляпшаюць гігіенічныя ўласцівасці атмасферы. У лесе ступень іянізацыі паветра ў 5-10 разоў вышэйшая, чым у горадзе. Многія расліны выдзяляюць фітанцыды, якія забіваюць мікробаў. Шум лісцяў спрыяльны для слыху, а разнастайнасць фарбаў і форм дае адпачынак нашым вачам. Усё гэта спрыяльна дзейнічае на нервовую сістэму.

Лясы аказваюць вялікі ўплыў на водазабеспячэнне, яны пераводзяць паверхневы сцёк у падземны і раўнамерна жывяць ручаі і рэкі. У лясах няма эрозіі, гэтаму спрыяе лясны подсціл, а таксама замацаванне глебы каранямі раслін.

У лесе багаты травастой, асабліва вясной і ў першай палове лета: ландыш майскі, кураслеп, купэна, сачавічнік, медуніца і другія. У самым пачатку вясны вы сустрэнеце тут ружаватыя гронкі пятрова крыжа, расліны паразіта і драпежніцы. Летам цвітучых раслін ужо меней, так як святла ужо пранікае намнога меней.

14 of 35

ПРЫПЫНАК № 2

15 of 35

16 of 35

Мурашы – адны з самых высокаарганізаваных грамадскіх насякомых. Іх жыллё, мурашнік, складаецца з двух частак: унутранага корпуса і знадворнага купала. Унутраны корпус пабудаваны з буйных галінак і з’яўляецца галоўнай часткай гнязда, у якім мурашы падтрымліваюць пастаянную тэмпературу. Тут адбываецца развіццё новых асобін. У падземнай частцы, жылых камерах, мурашы зімуюць. Гэтыя камеры могуць заглыбляцца да 4 м.

У мурашыных сем’ях існуе раздзяленне дзейнасці паміж членамі сям’і адбываецца абмен інфармацыяй. Час ад часу адбываецца аддзяленне калоній. Сям’я складаецца з некалькіх самак (царыц 1-3)і 700 тысяч і больш асобін рабочых мурашоў. Самцы пасля апладнення гінуць. Рабочыя мурашы – гэта бясплодныя самкі.

У мурашыных калоніях існуе падзел працы. Мурашы-фуражыры пераносяць у валляку вадкую ежу, буйнейшыя збіраюць будаўнічы матэрыял і палююць на насякомых. Ёсць і мурашы-воіны. Адзін мурашнік за суткі знішчае да 20 тысяч насякомых, а ў перыяд расплоду да 100 тысяч. Мурашы – рэгулятары колькасці многіх шкоднікаў лесу: пядзеніц, совак, дубовых ліставёртак і майскіх хрушчоў.

У рыжых мурашоў даволі многа ворагаў: мурашнікі разбураюць дзікія кабаны, лісы, барсукі. Патрэбна клапаціцца аб ахове мурашнікаў.

17 of 35

ПРЫПЫНАК № 3

18 of 35

Сябры! Гэты лес незвычайны яшчэ і тым, што тут знайшла прытулак адна з рэдкі раслін на Беларусі – зубніца клубняносная. Яна занесена ў Чырвоную кнігу ў катэгорыі IY ( патэнцыяльна уразлівы від).

Зубніца клубняносная, адна з нямногіх раслін эфемероідаў, наземная частка якой развіваецца пераважна вясной, а потым адмірае, у глебе застаецца жыць доўгае паўзучае карэнішча. Лісце развіваецца рана. Лес, дзе расце зубніца, ужо ў красавіку пакрываецца дываном ізумруднай зеляніны. Кветкі зубянкі даволі буйныя (12-18 мм), рознай афарбоўкі, ад чыста белай да ружовай і фіялетавай, сабраныя ў рыхлую гронку. Плады – стручкі. У расліны ёсць цікавая асаблівасць: у пазухах верхніх лістоў і ў аснове кветаножак утвараюцца карычнева-фіялетавыя, ці амаль чорныя цыбулінкі-клубеньчыкі. Яны апада.ць вакол расліны і даюць пачатак новым асобінам. Такая з’ява сярод раслін сустракаецца даволі рэдка.

У Беларусі праходзіць паўночна-усходняя граніца арэала гэтай расліны. Сустракаецца ў шырокалісцевых і змешаных лясах, на добра забяспечаных пажыўнымі рэчывамі і вільгаццю глебах. Сустракаецца на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ( ясеннікі, дубровы), Белавежскай пушчы (грабавыя лясы), Налібокскай (дубравы) пушчы. Расліна цікавая ў навуковым плане. Вырошчваецца ў культуры ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі.

Агульнае распаўсюджванне: паўднёвы захад еўрапейскай часткі Расіі, Каўказ.

19 of 35

Зубніца клубняносная

20 of 35

21 of 35

ПРЫПЫНАК № 4

22 of 35

У паўднёвым участку лесу сустракаецца многа брызгліны, яна з’яўляецца адной з галоўных раслін у падлеску і прадстаўлена двума відамі: брызглінай еўрапейскай і брызглінай барадаўчатай. Першая мае больш высокія кусты (2-5 м) і гладкія зялёныя галінкі, у брызгліны барадаўчатай на гранях галінак ёсць коркавыя вырасты. Іх кветкі мала дэкаратыўныя, а вось плады-каробачкі, паніклыя цёмна-чырвоныя, прыемна аздабляюць кусты.

Ва ўсходняй частцы лесу сустракаецца воўчая ягада (воўчае лыка). Расліна мае выгляд малагалінастага куста. Лісце зваротналанцэтнае, размешчана чаргова на сцябле, зверху зялёнае, знізу шызаватае, скучана на канцах галінак. Плады – авальныя ярка-чырвоныя касцянкі, ядавітыя.

Акрамя таго ў многіх месцах лесу сустракаецца чаромха, ляшчына і вярба. Чаромха цікавая тым, што мае ярка выражанае фітанцыднае дзеянне. Арамат яе кветак і лісцяў ачышчае паветра ад мікробаў, знішчае насякомых. Плады касцянкі можна ўжываць у ежу, але пры гэтым не трэба разгрызаць самі костачкі, так як у некаторых відаў чаромхі ў іх утрымліваецца ядавітая сінільная кіслата.

23 of 35

Брызгліна барадаўчатая

24 of 35

ПРЫПЫНАК № 5

25 of 35

Сябры! Гэты лес незвычайна багаты разнастайнымі кветкавымі раслінамі. У якую пару года вы тут не пабываеце, вас заўсёды сустрэнуць кветкі.Ранняй вясной, калі ў лесе яшчэ даволі светла, вы будзеце любавацца кураслепам дуброўным, які утварае вялікі беласнежны дыван, аздоблены сям-там кветкамі кураслепу казяльцовага. Вы будзеце захапляцца прыгожай зелянінай лісцяў ландышу і купэны шматкветкавай. Вас прыемна здзівяць ружова-фіялетавыя кветкі сачавічніку і незвычайныя лісці мудранкі. Чым не кніга для чытання па батаніцы!

Давайце разам з вамі перагорнем некаторыя старонкі гэтай незвычайнай кнігі.

Хто ўпершыню сустракае гэтую расліну, заўсёды пытаецца пра яе назву, настолькі здзіўляе яна ў красавіку сваімі буйнымі скурыстымі яйцападобнымі лісцямі, затым бела-зеленаватымі трубчастымі шасцізубчатымі кветкамі, якія вырастаюць ў пазухах лісцяў і пазней становяцца пладамі – сіне-чырвонымі ягадамі. Так выглядае купэна шматкветкавая, шматгадовая карэнішчавая расліна парадку Ліліякветных. Карэнішча забяспечвае вегетатыўнае размнажэнне купэны, таму яна заўсёды ўтварае вялікія курціны. Плады расліны ядавітыя, а адвар карэнішчаў выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

26 of 35

А вось панікніца рачная прыцягвае да сябе незвычайнымі паводзінамі сваіх кветак. Пупышкі, як і ў іншых кветак, звернуты кверху, а як толькі раскрыюцца, адразу панікаюць. Адсюль і відавая назва. Для гэтай расліны характэрна гетэраліснасць: ніжнія лісці лірападобныя, верхнія – трохраздельныя. Лісці застаюцца зялёнымі круглы год і так зімуюць пад снегам. Корань мае смак гваздзікі, пагэтаму народная назва гэтай расліны – гваздзічны корань. Застаецца дабавіць, што гэтая расліна адносіцца да сям’і Ружакветных.

27 of 35

Вясной прываблівае сваімі буйнымі сэрцападобнымі лісцямі на доўгіх чаранках медуніца лекавая з сям’і Бурачнікавых. Яна мае даволі многа народных назваў, якія раскрываюць яе ўласцівасці: мядзвежая трава, прыпарная трава, лёгачная трава, падарэшына, валовін язык, а медуніца таму, што цвіце даволі рана і дае пчолам нектар. Яна вызначаецца яшчэ і тым, што яе кветкі ў час цвіцення мяняюць свой колер: ад ярка-пурпуровага ў пачатку цвіцення да сіне- фіялетавых у канцы. Каштоўнасць для народнай медыцыны прадстаўляе травяністая частка расліны, якую збіраюць у час цвіцення. Трава медуніцы утрымлівае дубільныя рэчывы, крэмніевую і аскарбінавую кіслоты, а таксама марганец. Адварамі гэтай травы лячылі захворванні дыхальных шляхоў і лёгкіх. Вясной з прыкаранёвых лісцяў можна згатаваць салат.

28 of 35

Абавязкова прыцягне ўвагу ў вясновым лесе незвычайная расліна пятроў крыж з бледна-ліловымі мясістымі лісцямі і ліловымі кветкамі. Незвычайнасць расліны – адсутнасць у яе зялёнага колеру. Гэта тлумачыцца тым, што расліна паразітуе на каранях дрэў і кустоў, асабліва ляшчыны, таму і хларафіл у яе адсутнічае. Есць меркаванне, што гэтая расліна здольная да драпежніцтва. Адносіцца яна да сям’і Норычнікавых.

29 of 35

Зусім хрэстаматыйным прыкладам расліны, якую можна адшукаць вясной, з’яўляецца чысцяк вясновы. Ён прадстаўляе расліну з відазмененым коранем – каранёвымі шышкамі, што для нашых шырот з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Як і большасць раслін сям’і Люцічных, чысцяк вясновы мае яркую жоўтую кветку, пакарочанае сцябло, таму трэба добра прыглядацца. каб заўважыць чысцяк сярод іншых траў.

30 of 35

ПРЫПЫНАК № 6

Паляна, якая знаходзіцца на ўзлеску, з’яўляецца зонай адпачынку. Тут абсталявана пляцоўка для развядзення кастроў, нарыхтаваны запас дроў. Усё гэта спрыяе таму, каб людзі заставаліся іменна ў гэтай частцы лесу, калі прыйшлі сюды з мэтай адпачынку.

І, сапраўды, лес стварае пэўны настрой. Многія вядомыя мастакі, паэты. кампазітары натхняліся прыгажосцю лесу. Непаўторныя пахі траў і кветак, таямнічы шэпт травы і лісцяў, чароўныя спевы птушак – усё гэта радуе, хвалюе, захапляе.

Вялікі ўплыў на людзей аказвае каляровая палітра лясных пейзажаў. Вядома, што блакітны і зялёны колеры заспакойваюць нервовую сістэму, ствараюць адчуванне прахалоды, чырвоны колер дзейнічае ўзбуджальна, стварае адчуванне цеплыні, шэры выклікае апатыю, жоўты прыдае бадзёры настрой.

Чалавек імкнецца да прыгажосці, стварае яе вакол свайго жылля. Але прыгажосць прыроды патрэбна шанаваць і берагчы. Яна, як і мы, жывая і ранімая.

Давайце і мы будзем толькі сэрцам дакранацца да прыгажосці прыроды.

31 of 35

Формы працы з дзецьмі на экалагічнай сцежцы

Стварэнне вучэбна-экалагічнай сцежкі патрабуе выкананне мноства разнастайных формаў працы з навучэнцамі па вывучэнні і ахове прыроды.

Мы прапаноўваем толькі некаторыя з іх.

Напрыклад: праца па месяцах на экалагічнай сцежцы.

Верасень

Дрэвы на экалагічнай сцежцы.

Слуханне гукаў музыкі ў прыродзе — шум лісцеў

Разгледжванне дрэў, апалых лісцеў.

Гутарка аб падрыхтоўцы дрэў да зімы. Знаёмства з народнымі прыметамі: шмат ягад на рабіне — да цёплай зімы; шмат грыбоў шмат вавёрак будзе.

Збор лісця дрэў для вырабаў.

Выраб кампазіцый з прыроднага матэрыялу.

Кастрычнік

Жывая і нежывая прырода.

Слуханне музыкі з цыклу “Часы года. Восень.” П. І. Чайковского.

Пошук аб'ектаў жывой і нежывой прыроды.

Гутарка аб прыкметах жывых арганізмаў.

Лістапад

Вада ў прыродзе.

Гутарка аб розных станах вады. Отгадывание загадак аб снезе, лёдзе, вадзе.

Пошук лёду пад снегам. Гутарка “Куды збяжыць рака Райчиха?”, “Каго рака сустрэла на сваім шляху?”.

Маляванне на тэму “Каго рака сустрэла на сваім шляху?”.

Снежань

Дрэвы ўзімку

Разгледжванне сілуэтаў дрэў.

32 of 35

Экалагічная гульня “Раслінныя паверхі”.

Матэрыялы: малюнак лясных ярусаў (на шчыльнай паперы), карткі з малюнкам жывёл, папера, каляровыя алоўкі.

Паняцці і ўзаемасувязі: раслінныя ярусы, харчовы ланцуг, “жыллё” жывёл.

Матывацыя: пагаворым з дзецьмі аб тым, якія расліны яны могуць убачыць у лесе, чым яны адрозніваюцца (вышынёй, колерам і т.д.) і якое іх значэнне для лесу. Хай дзеці распавядуць аб тым, якіх звяркоў і дзе можна знайсці ў лесе

Заданне: вызначыць, на якім раслінным які ярус засяляе дадзеная жывёла , на якім палюе і т.д.

Гульня: кіраўнік загадзя рыхтуе малюнкі жывёл. Дзеці рассаджваюцца вакол ліста шчыльнай паперы з малюнкам лясных ярусаў і кіраўнік паказвае ім малюнкі . Той, хто першым правільна назаве ярус, які насяляе дадзеная жывёла , атрымлівае бал і мае права пакласці малюначак на дадзены ярус. Калі дзіця правільна назаве жывёлу, ён атрымлівае яшчэ адно ачко. Перамагае той, хто набраў больш усіх балаў

33 of 35

№ п/п

Назва мерапрыемсва

З кім праводзіцца

Час правядзення

1

Маніторынг стану зубянкі клубняноснай

Даследчая група вучняў (7кл)

Красавік, чэрвень, жнівень

2

Вучэбныя экскурсіі

7 клас

Май, верасень

3

Азнаямляльныя экскурсіі

1-9 клас

Май

4

Падтрыманне належнага стану экалагічнай сцежкі

5-9 клас

Па меры неабходнасці

5

Аднадзённыя экалагічныя вандроўкі

4-7 клас

Чэрвень - жнівень

МЕРАПРЫЕМСТВЫ

34 of 35

ВЫВУЧАЕМЫЯ ПРЫРОДНЫЯ АБ’ЕКТЫ

  • Папуляцыя зубянкі клубненоснай
  • Відавы склад травяністых раслін
  • Відавы склад хмызнякоў
  • Відавы склад лісцевых дрэў

35 of 35

Мы стварылі экалагічную сцежку, для таго, каб вы, ідучы па ёй, убачылі і пазналі, як жыве і адчувае сябе прырода, каб кожны з вас адчуў у грудзях агеньчык жадання захаваць прыроду ад любога неразумнага звароту да яе. Дарога надзвычай цікавая, калі вочы і розум вашы будуць адчыненымі для ўспрымання. Трэба толькі прасякнуць адчуваннем, калі ідзеце з адкрытымі вачыма і добрым сэрцам, то міласці просім, экалагічная сцежка чакае вас!”