Пошукова-краязнаўчая работа�«Мой прадзед быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны» ���Выканала: Салаўёва Аляксандра Сяргееўна, �вучаніца 8 «В» класа, �ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава»�Кіраўнік: Нікалаенка Л.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Мэта: � на прыкладзе біяграфіі майго прадзеда, Галенкі Мікалая Сяргеевіча, удзельніка ВАВ, расказаць пра гераізм, мужнасць і любоў да сваёй Радзімы
Задачы: дасканала вывучыць сямейны архіў (дакументы і фотакарткі) як старонку гісторыі ВАВ.�Прадмет даследвання: дакументы, фотакарткі, газеты.�Метады даследвання: пошукавы, даследчы, творчы; аналіз дакументаў з сямейнага архіва, сістэматызацыя матэрыялаў з газет, сеткі Інтэрнэт.
Мой прадзед быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны
��
Мой прадзед - Галенка Мікалай Сяргеевіч .
Нарадзіўся ў 1923 годзе �ў вёсцы Дрожджанічы Крычаўскага раёна.
У канцы верасня 1943 года �ва ўзросце 20-і гадоў быў прызваны ў войска .
Служыў у 3-й роце сувязі �718-га стралковага палка праслаўленай 139 – й Рослаўскай дывізіі.
У сакавіку 1944 года ў крывепралітным баі на рацэ Проня пад Чавусамі быў цяжка паранены, але, трацячы прытомнасць, аднавіў тэлефонную сувязь.
Пасля кантузіі, знаходзячыся ў шпіталі горада Новасібірска, мой прадзед атрымаў ліст ад аднапалчаніна, які пісаў, што пра яго подзвіг быў артыкул у франтавой газеце і што ён прадстаўлены да ўрадавай узнагароды.
��� Газета «Ленінскі кліч» ад 15 красавіка 1980 года. Артыкул «Подзвіг сувязіста» Наталлі Марозавай, (на той момант навуковага супрацоўніка краязнаўчага музея)�у якім расказваецца аб подзвігу майго прадзеда.
��Медаль «За Адвагу», які знайшоў героя праз 25 год
��Медаль «За Адвагу» - дзяржаўная ўзнагарода СССР для ўзнагароды за асабістыя мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчызны ці выкананні воінскага абавязку.�Дата заснавання медаля «За Адвагу» - 17 кастрычніка 1938 года. �Першае ўзнагароджанне - 19 кастрычніка 1938 года. Колькасць узнагароджаных у СССР - 4569893. �� З Вікіпедыі
Баявыя і юбілейныя ўзнагароды
Пасведчанне да медаля «За Адвагу»
Пасведчанне і юбілейны медаль «Дваццаць год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.»
Пасведчанне і юбілейны медаль «Трыццаць год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.»
Як згубіўся медаль «50 год Узброеных сіл СССР», дакладна невядома, засталася толькі калодка і пасведчанне да медаля.
Пасля заканчэння вайны мой прадзед вярнуўся ў родную вёску Дрожджанічы Маляціцкага сельсавета, ажаніўся і ўсё жыццё працаваў у калгасе.
Памёр у 1980 годзе. Пахаваны на мясцовых могілках у роднай вёсцы.
Галенка Мікалай Сяргеевіч з жонкай Матронай Гаўрылаўнай і дачкамі Клаўдзіяй
і Антанінай
Мой прадзед - сапраўдны герой. �Усе яго медалі, дакументы і газета засталіся ў нашай сям’і. Яны беражліва захоўваюцца і перадаюцца �з пакалення ў пакаленне.