АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ АСТРАВЕЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГУДАГАЙСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»
Народны музей
«Зямля гудагайская: матэрыяльнае і духоўнае»
Конкурс
«Лепшы музей установы адукацыі»
Намінацыя
«Лепшая музейная экспазіцыя гісторыі ўстановы адукацыі»
Адрас: зав. Зялёны,2, п.Гудагай, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць
Сайт музея: gudogay.www.by Кіраўнік музея: Жалток Ірына Мікалаеўна
�����Гісторыя стварэння музея��
Экскурсаводы школьнага музея, 2012 год
Музей “Зямля гудагайская: матэрыяльнае і духоўнае” Гудагайскай сярэдняй школы адкрыўся 26 мая 2004 года. На працягу пяці гадоў настаўнікамі-энтузіястамі вялася падрыхтоўчая работа па збору матэрыялаў.
У 2015 годзе значна папоўненая, аформленая сугучна патрабаванням новага часу, экспазіцыя музея перамясцілася ў новае памяшканне.
Падчас правядзення экскурсіі ў абноўленым музеі, 2015 год
Збор музея – гэта 924 музейныя прадметы асноўнага фонду і 893 навукова-дапаможнага.
Змест экспазіцыі музея мае гісторыка-краязнаўчы накірунак. Адметнасць яго ў тым, што гэта музей гісторыі рэгіёна.
Экспазіцыя музея складаецца з 7 раздзелаў:
беларускай зямлі.
гудагайскай.
Экспазіцыя музея
Экспазіцыя
«Гісторыя Гудагайскай школы»
Экспазіцыя
«Гісторыя Гудагайскай школы»
Экспазіцыя
«Гісторыя Гудагайскай школы»
Экспазіцыя
«Гісторыя Гудагайскай школы»
Гісторыя Гудагайскай школы
Гісторыя нават аднаго жыцця занатаваць немагчыма. А што тычыцца гісторыі ўстановы, арганізацыі ці краіны, то напісаць яе ад «А» да «Я» - задача з мноствам невядомых. З цягам часу таямніцы прыадкрываюцца, і здаецца, што ўжо можна паставіць кропку - аднак неўзабаве кропка становіцца шматкроп’ем…
Ну што ж, паспрабуем расказаць вам пра тое, што ведаем пра нашу школу. А можа хтосьці, прачытаўшы наш аповед, зможа яго дапоўніць.
А пачыналася ўсё ў далёкім 1925 годзе, калі пачатковая школа размяшчаляся ў адным з пакоеў дома сям’і Асвянцімскіх.
У 1932 годзе Асвянцімскія вырашылі будаваць асобны будынак школы, які меў чатыры вялікія пакоі, канцылярыю, раздзявалку, калідор і пакой вартаўніка. Гэта была школа з шасцігадовым навучаннем.
Дом сям’і Асвянцімскіх, 1970 год
Пачатак будаўніцтва школы, 1932 год
У час нямецкай акупацыі, з 1941 па 1944 год, школа не працавала. У школьным будынку размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер «Шталаг -342» для савецкіх ваеннапалонных.
З 1946 года школа ўзнаўляе навучанне на беларускай мове і ўжо гэта сямігадовая школа. А для дарослых - вячэрняя школа з рускай мовай навучання.
З 1958 года школа пераходзіць на васьмігадовае навучанне.
У 1989 пачынаецца будаўніцтва новай сярэдняй школы, а з 15 студзеня 1990 года школа пераехала ў двухпавярховы будынак.
Школа ў пасляваенны перыяд, 1947 год
Р.А. Герт- дырэктар школы ( першы з права), 1952 год
Дырэктар у школе – асоба галоўная
Георгій Васільевіч Штыхаў, прафесар, доктар гістарычных навук мае дачыненне да гісторыі нашай школы. Нядоўгі час з 1950 па 1951 гады ўзначальваў педагагічны калектыў нашай установы
Г. В. Штыхаў побач з настаўніцай Ф. Драбышэўскай, 1951 год
Расціслаў Арсенцьевіч Герт - настаўнік, дырэктар Гудагайскай школы з 1952 па 1954 г., загадчык Астравецкага аддзела адукацыі, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага савета ветэранаў.
Дырэктар у школе – асоба галоўная
Блізнік Аляксандра Мікалаеўна, больш двух дзесяцігоддзяў узначальвала Гудагайскую школу – з 1958 па 1984 год. Як дырэктар многа зрабіла для ўмацавання матэрыяльнай базы школы, а за стварэнне ўмоў для развіцця фізкультуры і спорту была ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі СССР у 1971 годзе. За шматгадовую плённую працу ўзнагароджана таксама Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі БССР.
Адзінай з усяго педкалектыву прысвоена званне “Выдатнік народнай асветы”.
Лянкевіч Віталій Іванавіч, настаўнік гісторыі. З 1985 па 1995, з 2003 па 2010 гады – дырэктар школы. У 1995 годзе быў выбраны на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў, дзе адпрацаваў два сазывы. Потым зноў – дырэктарства ў Гудагайскай сярэдняй школе. Менавіта ў час школа атрымала статус сярэдняй і пераехала ў сучасны двухпавярховы будынак. Чалавек камунікабельны, ён знаходзіў спонсараў, каб забяспечыць школу. У той час, дзякуючы намаганням дырэктара, наша ўстанова адукацыі мела найбольшую ў раёне колькасць камп’ютараў у разліку на колькасць вучняў. Умацоўвалася спартыўная база, таму і паказчыкі па развіццю фізкультурна-аздараўленчай работы многія гады былі лепшымі ў раёне .
Гісторыя школы ў асобах
Л.Б. Мацкевіч ( пасярэдзіне) з пераможцамі раённай алімпіяды
Мацкевіч Людміла Браніславаўна, настаўнік матэматыкі, на працягу 19 год была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, з 1984 па 2003 гады.
Як настаўнік матэматыкі, Людміла Браніславаўна заўсёды карысталася асаблівай павагай і ў дзяцей, і ў настаўнікаў. Найбольш памятным быў 1991 год, калі шасцёра вучняў школы занялі прызавыя месцы па матэматыцы на раённай алімпіядзе, а трое ўвайшлі ў склад раённай каманды на абласной алімпіядзе. Яны і прывезлі для раёна 4-ае месца.
Гісторыя школы ў асобах
На працягу 28 гадоў працавала ў Гудагайскай школе піянерважатая Эла Мікалаеўна Ажгірэвіч, а таксама яна - бібліятэкар школы на працягу 43 гадоў (1959- 2002 гг).
Работу сваю Эла Мікалаеўна любіла. Сотні выпускнікоў школы ўспамінаюць, што ўвесь цяжар выхаваўчай работы ляжаў тады на гэтай арганізацыі і яе кіраўніку. Кастры, лінейкі, зборы, канцэрты, ваенна-спартыўныя гульні, злёты – гэта тыя формы работы, якія захаплялі ўсіх вучняў школы. А як шмат значылі атрыбуты і сімвалы піянерскай арганізацыі! Сваю важатую піянер у гальштуку заўсёды вітаў салютам. Сцяг дружыны, атрадны сцяжок, гарніст, барабаншчык вызывалі ўсеагульную павагу, а калі-нікалі – і зайздрасць.
Педагагічная дынастыя сям’і Лянкевіч
Л.М.Лянкевіч, настаўніца пачатковых класаў
В.І.Лянкевіч , настаўнік гісторыі
Э.І.Лянкевіч , настаўніца беларускай мовы
Д.В.Лянкевіч , настаўнік гісторыі і англійскай мовы
В.І. Русецкая.(Лянкевіч), настаўніца рускай мовы
А.Г. Русецкі, настаўнік дадатковай адукацыі
С.Г.Дрозд ( Русецкая), выкладчык кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ