1 of 5

�«Беларускі арнамент. Знайдзі ўзор»

Дыдактычная гульня

для дзяцей 3-5 гадоў

Аўтар:

Грынявецкая Наталля Аляксандраўна,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА «Яслі-сад № 3 «Пралеска» г.Валожын,

Валожынскага раёна

2 of 5

Задачы: фарміраваць уяўленне аб элементах беларускага арнаменту і яго значэнні;

фарміраваць уменне знаходзіць неабходную фігуру для складання ўзору беларускага арнаменту, падабраўшы іх па памеры, форме, колеры;

развіваць лагічнае мысленне і зрокава-маторную каардынацыю;

пашыраць веды выхаванцаў аб навакольным свеце, беларускім арнаменце;

выхоўваць павагу да нацыянальных сімвалаў і традыцый беларусаў, жаданне дапамагчы сябру.

Матэрыялы: карткі з няпоўнымі выявамі арнаменту, карткі ў выглядзе геаметрычных фігур і форм з элементамі арнаменту.

Папярэдняя работа: правядзенне гутаркі з выхаванцамі з мэтай азнаямлення з сімваламі арнаменту і іх прызначэннем.

Рэкамендацыі па выкарыстанні: Гульня прапаноўваецца для выкарыстання выхавальнікам дашкольнай адукацыі пры вывучэнні адукацыйных галін “Дзіця і грамадства”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Выяўленчае мастацтва”, а таксама ў нерэламентаванай дзейнасці для дзяцей 3-5 гадоў. З дапамогай гульні можна арганізаваць сумесную дзейнасць для 4-12 чалавек. Гульня можа выкарыстоўвацца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў ва ўмовах сямейнага выхавання.

3 of 5

​

Правілы гульні

Вядучы раздае дзецям карткі з няпоўнымі выявамі арнаменту. На стале раскладвае карткі ў выглядзе геаметрычных фігур з элементамі арнаменту.

Дзецям неабходна знайсці патрэбную фігуру і дапоўніць няпоўную выяву арнаменту, скласці ўзор. Падчас выканання задання дзецям неабходна назваць колер арнаменту і геаметрычную фігуру, якой дапоўнілі картку.

Дадзеную гульню можна выкарыстоўваць індывідуальна, даючы дзіцяці заданні “Знайдзі фігуру” або “Дапоўні карткі”. Колькасць картак вар’іруецца ў залежнасці ад узросту выхаванца.

​

4 of 5

5 of 5