«Ад вытокаў да сучаснасці:
керамічны посуд
з агоўскімі матывамі»
Аўтары:
Мельнікаў Кірыл
Архіпенка Дыяна
Кіраўнікі:
Панамароў Уладзімір Іванавіч
Панасюк Наталля Рыгораўна
Мэта праекта:
Выраб керамічнага посуду на ганчарным крузе і роспіс у беларускіх традыцыях
Задачы:
1. Пазнаёміцца з гісторыяй беларускай керамікі і ганчарнага промыслу, асаблівасцямі агоўскага роспісу.
2. Вывучыць тэхналогію вырабу традыцыйных відаў посуду з дапамогай ганчарнага круга і вырабіць іх, захоўваючы традыцыі.
3. Вывучыць тэхніку беларускага роспісу і распісаць керамічны посуд, захоўваючы традыцыі.
З гісторыі
керамічнай вытворчасці
Этапы вырабу посуду на ганчарным крузе
Распрацоўка эскізу посуду
Талерка вялікая
Кружка
Міска маленькая глыбокая
Гарлач
1 этап
Дыск ганчарнага круга злёгку змачваем вадой. Падрыхтоўваем неабходныя інструменты
2 этап
Падрыхтаваны ком гліны замацоўваем на крузе. Уключаем станок і выстаўляем аптымальную хуткасць кручэння. Адбываецца цэнтроўка кома гліны на крузе.
3 этап
У цэнтры ацэнтрованай гліны вялікімі пальцамі праціскаем адтуліну.
Неабходна звяртаць увагу на глыбіню праціснутай варонкі, каб не прадавіць дзірку ў донцы. Таксама неабходна як мага больш змачваць вадой рукі і гліну, каб не разбаўтаць ком і не збіць цэнтроўку.
4 этап
Раздвігаем атрыманую адтуліну, фармуючы гліняны тор і выраўніваем донца цыклем. Таўшчыня донца павінна быць 5-6 міліметраў. Патрэбны дыяметр лепш кантраляваць кронцыркулем, каб атрымаць выраб заданага памеру.
5 этап
Выцягваем цыліндр. Сценкі цыліндра павінны быць раўнамернай таўшчыні знізу да верху і толькі на самым версе неабходна зрабіць патаўшчэнне.
6 этап
Надаем выцягнутаму цыліндру форму задуманага посуду. Спачатку пашыраем сценкі знутры, потым завужаем, дзе неабходна. На рыльцы фармуем венцік.
7 этап
Сценкі посуду загладжваем шналлю на дыску, які верціцца з невялікай хуткасцю.
Готовы посуд адпраўляем абпальваць у печ.
Пасля абпальвання посуд набывае характэрны для керамікі тэракотавы колер.
Асаблівасці беларускага роспісу
«Агоўскі роспіс»
Этапы роспісу глінянага посуду
1 этап
Распрацоўка эскіза кампазіцыі ў адпаведнасці з размерам посуду на паперы.
Талерка вялікая.
Міска маленькая глыбокая.
Міска маленькая глыбокая – 2 адзінкі. У аснове кампазіцыі адна крупная кветка ў апраўленні лісця, кветак галінак з ягадамі. Па краю міскі- раслінны арнамент.
Кружка.
Кружка- 2 адзінкі. Роспіс выконваецца з двух бакоў. У аснове кампазіцыі букет, які складаецца з крупнай кветкі, мелкай кветкі, лісткоў і галінак з ягадамі. Па краю, зверху і знізу раслінны арнамент.
Гарлач.
Роспіс выконваецца з двух бакоў, як кружка.
2 этап
Роспіс эскіза посуду на паперы.
3 этап
Перанос эскіза на посуд з дапамогай трафарэта. Дамалёўка дробных элементаў.
4 этап
Роспіс посуду па эскізу. Выкананне дэкаратыўных штрыхоў, ажывак, блікаў.
Набор керамічнага посуду
Дзякуй за ўвагу!