1 of 32

Просты сказ

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ленінскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна» Смірнова Галіна Анатаольеўна

1

2 of 32

Сказ - гэта асноўная камунікатыўная адзінка, сродак фарміравання, выражэння і паведамлення думкі, перадачы эмоцый і волевыяўлення.

2

3 of 32

Сказы па мэце выказвання:

3

Апавядальныя

Пытальныя

Пабуджальныя

У склепе было многа кніг.

Ці пойдзеш ты ў школу?

Купіце мне новую ляльку!

Сказы па інтанацыі

(эмацыянальнай афарбоўцы):

  1. Клічныя («Які сёння цудоўны дзень!»)
  2. Няклічныя («Сёння задалі многа ўрокаў»).

4 of 32

Сказы па будове граматычнай асновы:

4

Сказы па колькасці граматычных асноў:

Простыя

Складаныя

Дуб расце пры дарозе.

Замаразкі ўсё мацнелі і мацнелі, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам, і кожны крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім наваколлі.

Двухсастаўныя

Аднасастаўныя

Маці прынесла вядро вады.

Стала неспакойна на душы.

5 of 32

Развіты: Духмяная цішыня густа наплывае

з-за вербалозаў

Неразвіты:Падае снег

5

Сказы па наяўнасці даданых членаў:

Па адносінах да рэчаіснасці:

Сцвярджальныя:  Незлічонымі краскамі стракацелі ўзмежкі і пожні.

Адмоўныя: У тую незабыўную зіму, у самыя страшныя маразы дзеці ў школу не хадзілі.

6 of 32

Па паўнаце структуры:

6

Па ступені ўскладненасці:

Ускладненыя

Няўскладненыя

Плыве, гудзе шум гулкі, будаўнічы

Зелянеюць луг і поле.

Поўныя

Няпоўныя

У пакоі ціха.

Вясна на дрэвах лісце вешае, а мы – сцягі на кожны дом.

7 of 32

Ахарактарызуйце сказ

7

Характарыстыкі сказа

Варыянты сказаў для работы: якія яны?

Апавядальны, пытальны, пабуджальны

1.

Чым пацешыш, вясна жаданая, аратага і сейбіта?

Клічны, няклічны

2.

Што вы ведаеце пра свята Дзень маці?

Двухсастаўны, аднасастаўны

3.

Не тужы ты, Нёман, адзінока па красуні Прыпяці шырокай.

Просты, складаны

4.

У лесе не чуваць нават подыху ветру.

Развіты, неразвіты

5.

Будучае залежыць ад мінулага.

Сцвярджальны, адмоўны

6.

Алешына была пышнай, разложыстай.

Поўны, няпоўны

7.

Сонца не ўзышло.

Ускладнены, няўскладнены

8.

Да іх, гамонячы, падышлі сыны.

8 of 32

Ускладнены сказ

8

Сказ ускладняюць

Прыклады

1.

аднародныя члены сказа

Усход жыве, гарыць, палае, слупы-праменні падымае.

2

адасобленыя члены сказа

Саломку выгнуўшы дугою, звісае колас над зямлёю.

3.

зваротак

Эх, лета-лецейка любое, ты адцвітаеш, залатое!..

4.

пабочныя словы, словазлучэнні і сказы

Прад намі Случчына ляжала, старонка міла і багата. Народ, відаць, жыў панавата, прынамсі, добра і заможна, па ўсім аб гэтым судзіць можна.

5.

устаўныя канструкцыі

І мацяркі з дзяцьмі малымі ў лубках-калысках за плячымі – такая ты, жаноча доля, -марудна цягнуцца на поле.

6.

параўнальныя звароты

Асеннія сады, як вогнішчы, палаюць.

9 of 32

1. Я люблю маляваць, танцаваць, і дэкламаваць вершы.

2. Лабановіч уставіўся ў адзін пункт і колькі хвілін пазіраў не міргаючы вачыма.

3. Буйныя, як клубнічныя, галоўкі суніц усцілаюць яркім агнём зямлю (І.М.);�4. У кашпо былі пасаджаны чырвоныя і жоўтыя кветкі.

5. Сонца вісела цяпер над ліпамі, ахутваючы іх жоўта-ружовымі промнямі (Вар.).

6. У садках – іх мелі не ўсе вяскоўцы – паспелі яблыкі, грушы (Янк.)

7. У са- кавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж... (Стр.)

9

Кашпо

8.Ой, Дняпро! Прыгалубі, мілы, сіняру- сую дзяўчыну Прыпяць... (Ч.)

9. Чым жа ты цяпер са мной падзелішся, Прыпяць, пачарнелая з тугі? (Панч.)

Чым ускладнены сказ?

10 of 32

10

Галоўныя члены сказа

11 of 32

11

12 of 32

Чым выражаны дзейнік у дадзеных сказах?

  • Песня – душа народа.

  • Ішла Купалка сялом-сялом,
  • Закрыўшы вочкі пяром-пяром.

 

  • У лесе гаспадарыла бабіна лета.

 

  • Першая тонкая, высокая,
  • Другая белая, румяная,
  • Трэцяя чорная, малая.

  • Цераз – уласнабеларускае слова.

12

 Такі кавалачак лета надыходзіць звычайна ў канцы жніўня ці на працягу верасня - пасля адчувальнага пахаладання.  Менавіта тады заканчваліся усе працы ў поле, і вясковыя сялянкі прымаліся за іншыя справы: мачылі, трапалі і ткалі лён. Як называюць гэтую пару?

Старажытнае народнае земляробчае свята звязанае з летнім сонцастаяннем, з росквітам прыроды і летняй цеплыні. Адзначаецца ў ноч 6-7 ліпеня. Якое?

13 of 32

13

14 of 32

выказнік

ужываецца ў

множным

ліку

    • калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў:
    • Здрада ці прадажнасць пастаянна бунтавалі маю душу.
    • (У. Калеснік)

выказнік

мае форму

множнага

ліку

    • калі выказнік стаіць пры дзейніках са значэннем асобы:
    • Алесь і Кастусь з-за паркана глядзелі ім услед шчасліва. (Я. Колас)
    • калі першы з аднародных дзейнікаў стаіць ў форме множнага ліку:
    • Многа ран пакінулі нам навальнічныя дні, ліхалецце, войны. (М. Танк)

выказнік

выкарыстоў-

ваецца

ў множным

ліку

    • калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам і падкрэслівае актыўнасць дзеяння:
    • Два саставы прыбылі з вугалем. (М. Лынькоў)

выказнік

ужываецца

ў адзіночным

ліку

    • калі дзейнік выражаны спалучэннем слоў многа, шмат, мала, большасць, меншасць, некалькі, нямнога, нямала з назоўнікам у родным склоне:
    • Большасць калег прапанавала начлег. (І. Ласкоў)

выказнік

ужываецца

ў адзіночным

ліку

    • калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам і перадаецца пасіўнасць дзеяння:
    • На стале ляжала два кускі хлеба. (Ц. Гартны)

АСОБНЫЯ ВЫПАДКІ ДАПАСАВАННЯ ДА ДЗЕЙНІКА ПРОСТАГА ДЗЕЯСЛОЎНАГА ВЫКАЗНІКА

15 of 32

Састаўнымі называюцца такія выказнікі, лексічнае і граматычнае значэнні якіх выражаюцца рознымі словамі:

Зазваніў тэлефон – Пачаў званіць тэлефон

Састаўны выказнік складаецца з дзвюх частак, адна з якіх выражае граматычнае значэнне выказніка, а другая – яго лексічнае значэнне.

Састаўны выказнік – сінтаскічнае непадзельнае словазлучэнне. Ён можа быць дзеяслоўны і іменны:

Сям-там на нізінах пачаў праклёўвацца кураслеп. (З. Бядуля)

Састаўным дзеяслоўным называецца выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова (выразніка граматычнага значэння) і неазначальнай формы дзеяслова (носьбіта лексічнага значэння):

Бабка пачала смяяцца. (Я. Колас)

Дапаможныя дзеясловы выражаюць граматычнае значэнне ладу і часу, а таксама дадатковыя лексічныя значэнні пачатку, працягласці, канца, пажаданасці, магчымасці дзеяння:

Дэпутаты пачалі (кончылі, прадоўжаць) абмяркоўваць закон. Яны могуць (хацелі б, жадалі б) дапамагчы людзям.

У ролі дапаможнага дзеяслова ўжываюцца словы пачаць, стаць, працягваць, кончыць, хацець, жадаць, прыняць, прадоўжыць, імкнуцца, намагацца, старацца, рупіцца, магчы і інш. Замест дапаможнага дзеяслова можа ўжывацца дзеяслоў-звязка быць з кароткімі прыметнікамі павінен, рад, гатоў і інш.:

Я быў бы рады з вамі сустрэцца (г. зн. хачу сустрэцца).

Састаўны дзеяслоўны выказнік

16 of 32

Састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі і іменнай часткі (назоўніка, прыметніка і інш.), у якой выражаецца лексічнае значэнне:

Раніца была цёплая. (І. Новікаў) Брат будзе трактарыстам. (А. Якімовіч)

У якасці дзеяслова-звязкі найбольш часта выкарыстоўваецца дзеяслоў быць. Ён пазбаўлены лексічнага значэння і выражае толькі граматычнае значэнне часу і ладу. Звязка цяперашняга часу ёсць ужываецца вельмі рэдка, пераважна ў кніжна-пісьмовай форме:

Твой бацька быў герой… (Я. Брыль)

Другую групу звязак складаюць словы, якія не поўнасцю страцілі лексічнае значэнне. Напрыклад, слова станавіцца ў якасці звязкі не толькі адносіць прымету, але і паказвае паступовае станаўленне гэтай прыметы:

Ноч была цёмная. – Ноч станавілася цёмнай.

Падобнымі звязкамі з’яўляюцца дзеясловы руху і стану хадзіць, прыехаць, прыбегчы, вярнуцца, сядзець, ляжаць, стаяць, прачнуцца і інш., якія разам з іменнай часткай выражаюць лексічнае значэнне састаўнога іменнага выказніка:

Маразы тады стаялі моцныя. (Б. Новікаў)

Дзяўчынка прачнулася шчаслівай. (А. Бялевіч)

У ролі звязкі можа выступаць спалучэнне дапаможнага слова з дзеясловам-звязкай

Я хачу быць настаўнікам,

або спалучэнне дзеяслова-звязкі з кароткім прыметнікам і неазначальнай формай другой звязкі:

Я быў бы рады стаць настаўнікам

Састаўны іменны выказнік

17 of 32

СПОСАБЫ ВЫРАЖЭННЯ ІМЕННАЙ ЧАСТКІ САСТАЎНОГА ІМЕННАГА ВЫКАЗНІКА

ЧАСЦІНА МОВЫ

ПРЫКЛАДЫ

прыметнік

Ён вясёлы. Ён быў вясёлы. Ён быў вясёлым.

Ён весялейшы за сваю сястру.

назоўнік

Ён шчасліўчык. Ён быў шчасліўчык.

Ён быў шчасліўчыкам. Ён быў з хітрынкай.

дзеепрыметнік

Ён быў узрадаваны. Лёд на рацэ будзе ўзарваны.

Травы скошаны.

Пяць і пяць будзе дзесяць.

Кватэра стала наша.

Ён паявіўся вельмі дарэчы.

Чалавек быў высокага росту.

Маечка была ра дзесятым небе ад радасці.

(Ус. Краўчанка)

лічэбнік

займеннік

прыслоўе

непадзельнае словазлучэнне, фразеалагізм

18 of 32

18

11. Адзначце канструкцыю, у якой дзеяслоў можа мець форму толькі множнага ліку:

а)трое рабочых сабрал(а, і)ся;

б)шмат стракоз лётал(а, і);

в)мноства паданняў існу(е, юць);

г) усяго дзве сотні метраў раздзялял(а, і);

д) гора і бяда прымусіл(а, і).

12. Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:

а) Я паехаў у Мінск распытваць, куды можна паступіць вучыцца. (Пальч.)

б) Мне часамі хочацца перанесціся нейкім цудам з вялікага, шумнага горада ў наша старое гумно, якога даўно ўжо няма. (Б.)

в) У полі было куды халадней, чым у лесе. (В.Б.)

г) Дзень назаўтра выдаўся ясны і пагодлівы. (Кр.)

д) Горад зараз не быў горадам, горад быў суцэльным пажарышчам. (Сіп.)

 

3. Адзначце сказы з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі:

а) За вёскай адразу становіцца лягчэй. (Пальч.)

б) Раман пакінуў пазіраць на нас. (Б.)

в) Раніцай я вырашыў выйсці з каюты. (В.В.)

г) У бальнічнай палаце Вісарыён Гарбук пачаў пісаць свае першыя апавяданні. (М.В.)

д) Чуваць было, што ўперадзе перакат. (Іп.)

19 of 32

19

11. Адзначце канструкцыю, у якой дзеяслоў можа мець форму толькі множнага ліку:

а)трое рабочых сабрал(а, і)ся;

б)шмат стракоз лётал(а, і);

в)мноства паданняў існу(е, юць);

г) усяго дзве сотні метраў раздзялял(а, і);

д) гора і бяда прымусіл(а, і).

12. Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:

а) Я паехаў у Мінск распытваць, куды можна паступіць вучыцца. (Пальч.)

б) Мне часамі хочацца перанесціся нейкім цудам з вялікага, шумнага горада ў наша старое гумно, якога даўно ўжо няма. (Б.)

в) У полі было куды халадней, чым у лесе. (В.Б.)

г) Дзень назаўтра выдаўся ясны і пагодлівы. (Кр.)

д) Горад зараз не быў горадам, горад быў суцэльным пажарышчам. (Сіп.)

 

3. Адзначце сказы з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі:

а) За вёскай адразу становіцца лягчэй. (Пальч.)

б) Раман пакінуў пазіраць на нас. (Б.)

в) Раніцай я вырашыў выйсці з каюты. (В.В.)

г) У бальнічнай палаце Вісарыён Гарбук пачаў пісаць свае першыя апавяданні. (М.В.)

д) Чуваць было, што ўперадзе перакат. (Іп.)

20 of 32

20

Адзначце сказы, у якіх прыметнікі і дзеепрыметнікі не з’яўляюцца азначэннямі, а ўключаюцца ў склад выказніка:

а) Тут спрэс жылі знаёмыя людзі – старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вельмі, добрыя, злыя, абыякавыя – яго колішнія аднавяскоўцы. (В.Б.)

б) Тут хвалі светлы, срэбралітны, а беражкі – ну, аксамітны... (К-с)

в) Жонка кладзе кампрэсы, ходзіць замаркочаная, сумная, як цень. (І.Н.)

г) Усюды ляжаў снег, мяккі і белы. (Карам.)

д) Апейка ведаў, адкуль гэта недавер’е, заскарузлае, учэпістае, як балотнае карэнне. (І.М.)

Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

а)Раз-пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы. (Гал.)

б)Сяргей ішоў не спяшаючыся. (Стр.)

в)I нечакана над самай галавою раскалоўся гром, затрашчала ломячыся дрэва. (Адамч.)

г)Радасці ў мяне вялікай не было і, ажаніўшыся. (Пташ.)

д)Азевіч прайшоў колькі крокаў у адзін бок, пасля засумняваўшыся спыніўся, павярнуў назад. (В.Б.)

21 of 32

21

Адзначце сказы, у якіх прыметнікі і дзеепрыметнікі не з’яўляюцца азначэннямі, а ўключаюцца ў склад выказніка:

а) Тут спрэс жылі знаёмыя людзі – старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вельмі, добрыя, злыя, абыякавыя – яго колішнія аднавяскоўцы. (В.Б.)

б) Тут хвалі светлы, срэбралітны, а беражкі – ну, аксамітны... (К-с)

в) Жонка кладзе кампрэсы, ходзіць замаркочаная, сумная, як цень. (І.Н.)

г) Усюды ляжаў снег, мяккі і белы. (Карам.)

д) Апейка ведаў, адкуль гэта недавер’е, заскарузлае, учэпістае, як балотнае карэнне. (І.М.)

Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

а)Раз-пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы. (Гал.)

б)Сяргей ішоў не спяшаючыся. (Стр.)

в)I нечакана над самай галавою раскалоўся гром, затрашчала ломячыся дрэва. (Адамч.)

г)Радасці ў мяне вялікай не было і, ажаніўшыся. (Пташ.)

д)Азевіч прайшоў колькі крокаў у адзін бок, пасля засумняваўшыся спыніўся, павярнуў назад. (В.Б.)

22 of 32

калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ці лічэбнікамі ў назоўным склоне:

Хлебчасціца нашага жыцця. (А. Чарнышэвіч)

калі абодва галоўныя члены выражаны неазначальнай формай дзеяслова:

На полі працаваць – ураджай збіраць. (Прыказка)

калі адзін галоўны член сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі – назоўнікам:

Купіць касу – о, гэта штука. (Я. Колас)

Сцянане ўзабрацца. (В. Каваль)

Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ў састаўным іменным выказніку паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік:

ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ

Калі выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось што, то працяжнік ставіцца перад гэтымі словамі:

Хатынь – гэта балючая памяць аб усіх беларускіх вёсках, спаленых разам з людзьмі. (М. Амельчанка)

Тварыць – гэта значыць любіць Радзіму. (М. Лынькоў)

23 of 32

калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам:

Ён цяпер вялікі чалавек. (Б. Сачанка)

калі выказнік далучаецца параўнальнымі злучнікамі як, быццам і інш.:

Пшаніца як мора. (П. Панчанка)

Месяц быццам вартаўнік.(Я. Купала)

калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не:

Сэрца не камень. (Прыказка)

Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ў састаўным іменным выказніку паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:

ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ

24 of 32

ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ

ЗАЎВАГІ:

  1. Калі на дзейнік падае лагічны націск, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца:

Мы – жыцця гаспадары. (Я. Купала)

Дубовы куст – не куст, а патаемны прывід (М. Лынькоў)

Маё жыццё – як сумны дэтэктыў. (Л. Галубовіч)

2. Працяжнік можа ставіцца і тады, калі выказнік выдзяляецца лагічна і перад ім ёсць паўза.

Віктар – жывы, імклівы. (Я. Маўр)

25 of 32

ДАДАНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА

ДАПАЎНЕННЕ

АЗНАЧЭННЕ

АКАЛІЧНАСЦЬ

паясняюць галоўныя або іншыя даданыя члены сказа.

Граматычныя значэнні даданых членаў сказа распазнаюцца па пытаннях:

Шэрыя воблакі павіслі адвячоркам над зямлёй.

што зрабілі?

якія?

калі?

над чым?

воблакі

павіслі

шэрыя

адвячоркам

над зямлёй

26 of 32

Лугавы туман няспешна адыходзіць за раку. (Я. Маўр)

Вусны.

Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны. Граматычная аснова – туман адыходзіць.

(Што?) туман – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.;

туман (што робіць?) адыходзіць – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам у форме абв. ладу, цяп. ч., 3-й ас., адз. л.;

туман (які?) лугавы – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам;

адыходзіць (як?) няспешна – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем;

адыходзіць (куды?) за раку – акалічнасць месца, выражана назоўнікам у форме В. скл. з прыназоўнікам за.

Пісьмовы.

Сінтаксічны разбор двухсастаўнага сказа

27 of 32

27

Адразу ўсяго не раскажаш. (К. Чорны)

28 of 32

Аднасастаўныя сказы (тэст)

  • 1. Адзначце намінатыўныя сказы:
  • а)Масква, Масква!.. Шмат паэтаў уславілі цябе - велічную і простую, прыгожую і таленавітую, мудрую і смелую. (Сав.);
  • б)Гаворка, смех - усё злівалася ў адзін прыглушаны гул. (Пальч.);
  • в)Цёплая чэрвеньская ноч. (Савіц.);
  • г)Прарэзлівыя, кароткія птушыныя крыкі ўначы. (Карам.);
  • д)Верас на ўзлеску. (Сіп.).
  •  
  • 2.Адзначце пэўна-асабовыя сказы:
  • а)Пачынала віднець. (В.Б.);
  • б)Апейку было лёгка і радасна. (І.М.);
  • в)Гляджу на водсвет маскоўскіх агнёў. (Сав.);
  • г)Маці аж свеціцца ад шчасця. (Грах.);
  • д)Часта з захапленнем думаю аб слаўнай жыццёвай дарозе. (М.Т.).
  •  
  • 3. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы (у тым ліку ў межах складаных):
  • а)Ёй колькі б год ні налічылі, яна [Беларусь] здаецца маладой. (Хадк.);
  • б)Часта проста выгаворвалі сваё набалелае. (І.М.);
  • в)Здалёку бачу высокую драўляную будыніну. (А.Д.);
  • г)Адступілі ў глыб лесу. (Чыгр.);
  • д)У нашым свеце так цалуюць рукі толькі маці. (Б.).

28

4. Адзначце абагульнена-асабовыя сказы:

а)Не лічыце кветачкі ўвесну, палічыце ягадкі ўвосень. (Пр.);

б)Чужую бяду і пальцам развяду. (Пр.);

в)Чалавека слухай, а свой розум май. (Лыньк.);

г)Не злічыш дароў тваіх, верасень, сёлета. (Вял.);

д)Мне было прыемна хадзіць у адзіноце. (Шам.).

5. Адзначце безасабовыя і інфінітыўныя сказы:

а)Піць крынічную ваду - асалода. (Віт.);

б)Як пры сустрэчы цябе і пазнаць, сястра? (Гл.);

в)Эх, быць бядзе, ну, быць бядзе... (К-с);

г)Каб добра пазнаць чалавека, трэба пабываць у яго дома. (Грах.);

д)У іх сваіх дзяцей не было. (Рам.).

29 of 32

Аднасастаўныя сказы (адказ)

  • 1. Адзначце намінатыўныя сказы:
  • а)Масква, Масква!.. Шмат паэтаў уславілі цябе - велічную і простую, прыгожую і таленавітую, мудрую і смелую. (Сав.);
  • б)Гаворка, смех - усё злівалася ў адзін прыглушаны гул. (Пальч.);
  • в)Цёплая чэрвеньская ноч. (Савіц.);
  • г)Прарэзлівыя, кароткія птушыныя крыкі ўначы. (Карам.);
  • д)Верас на ўзлеску. (Сіп.).
  •  
  • 2.Адзначце пэўна-асабовыя сказы:
  • а)Пачынала віднець. (В.Б.);
  • б)Апейку было лёгка і радасна. (І.М.);
  • в)Гляджу на водсвет маскоўскіх агнёў. (Сав.);
  • г)Маці аж свеціцца ад шчасця. (Грах.);
  • д)Часта з захапленнем думаю аб слаўнай жыццёвай дарозе. (М.Т.).
  •  
  • 3. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы (у тым ліку ў межах складаных):
  • а)Ёй колькі б год ні налічылі, яна [Беларусь] здаецца маладой. (Хадк.);
  • б)Часта проста выгаворвалі сваё набалелае. (І.М.);
  • в)Здалёку бачу высокую драўляную будыніну. (А.Д.);
  • г)Адступілі ў глыб лесу. (Чыгр.);
  • д)У нашым свеце так цалуюць рукі толькі маці. (Б.).

Верас

4. Адзначце абагульнена-асабовыя сказы:

а)Не лічыце кветачкі ўвесну, палічыце ягадкі ўвосень. (Пр.);

б)Чужую бяду і пальцам развяду. (Пр.);

в)Чалавека слухай, а свой розум май. (Лыньк.);

г)Не злічыш дароў тваіх, верасень, сёлета. (Вял.);

д)Мне было прыемна хадзіць у адзіноце. (Шам.).

5. Адзначце безасабовыя і інфінітыўныя сказы:

а)Піць крынічную ваду - асалода. (Віт.);

б)Як пры сустрэчы цябе і пазнаць, сястра? (Гл.);

в)Эх, быць бядзе, ну, быць бядзе... (К-с);

г)Каб добра пазнаць чалавека, трэба пабываць у яго дома. (Грах.);

д)У іх сваіх дзяцей не было. (Рам.).

30 of 32

НЯПОЎНЫЯ СКАЗЫ

сказы, у якіх адсутнічаюць тыя або іншыя неабходныя члены. Без папярэдняга кантэксту такія сказы цяжка або немагчыма зразумець:

Каля хаты – высокае каласістае жыта. (Я. Брыль)

Няпоўныя сказы могуць выражаць патрэбную думку пры адсутнасці галоўных ці даданых членаў сказа:

У хаце нікога.

Няпоўныя сказы ў якасці састаўных частак могуць уваходзіць у структуру складаных сказаў. Звычайна няпоўную форму мае апошняя частка складанага сказа:

Вялікія гарбузы ляжалі на страсе і ўсміхаліся сонцу, крыху меншыя – яшчэ ў градзе. (М. Машара)

Вельмі разнастайную будову маюць няпоўныя сказы ў дыялагічнай мове. Тут апускаюцца розныя члены сказа, бо многае, пра што гаворыцца, можа дапаўняцца жэстамі, мімікай і г. д.

31 of 32

ЦТ

В1. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дапасаванні або кіраванні. Запішыце правільны варыянт ужывання слова.

1)Мікола ўчора зусім недарэчна пачаў жартаваць са свайго сябра.

2)Рамонкавым пылам і пахамі жыта авеялі горад начныя вятры.

3)Журавіны агнём барвовым сярод лясных праталін палымнеюць.

4)Выбачайце нас, калі ласка, за такое нечаканае і вялікае спазненне.

5)Ноччу Ніначка захварэла, і давялося паслаць па доктара.

В2. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка.

Шмат дарожак і сцяжынак ляжыць ля нашых хат.

Пяць братоў у адну ноч нарадзілася, і ўсе з адным імем.

Восем шклозаводаў працуе на Беларусі.

Я і мае сябры вельмі хацелі ўбачыць зубра.

Абодва пасажыры некаторы час сядзела моўчкі.

В3. Выпішыце граматычную аснову няпэўна-асабовага сказа.

Калі робіць у кýпе, не баліць у пýпе.

Васіля, напэўна, бачылі з леснічоўкі.

Нехта панура маўчыць, а нехта зусім спіць.

Душы свае лечым ад мноства бядот і згрызот самым простым і самым вечным.

Дыхнула вільгаццю і пахам сапрэлага лісця.

В4. Выпішыце граматычную аснову абагульнена-асабовага сказа.

    • Дзякую вам за добрыя словы!
    • На гонары далёка не паедзеш.
    • У гэтым годзе збяром багаты ўраджай.
    • З узгорка да вярбы пратапталі крынічку.
    • Соладка ўлетку ў зелені, у кветках купацца, з ветрам гуляць неспакойным.

31

В5. Выпішыце граматычную аснову пэўна-асабовага сказа.

Столькі зроблена карысных спраў.

Над сялом і за сялом пахне бэзам і язмінам.

Эх, многа дум перадумана ў дарозе адзінокімі галовамі.

Занясу суседзям кошык сваіх яблыкаў.

Сябрамі не кідаюцца.

В6. Выпішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

Нехта зацягвае песню пад усхліпы гармоніка.

Табе складаю свой санет, прапрадзедаў жывая мова!..

Рачной мятай, мядовым водарам мурагоў настоена паветра.

Хоць бяры ды заварвай чай з гэтага густога пахучага настою.

Зноў хочацца зірнуць на тую крынічку.

В7. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дапасаванні. Запішыце яго правільна.

1) тры панельныя дамы,

2) цэлых пяцера сутак,

3) за якія пяць хвілін,

4) вядомы кардыёлаг Падліпская,

5) два з паловай дзесяцігоддзі.

В8. Знайдзіце сказ з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце правільна залежнае слова.

Меншы сын вельмі падобны да бацькі.

Цяпер, калі не асцерагацца, можна захварэць на грып.

Гады зрабілі сваю справу: яна даўно даравала сястру.

Я часта хадзіў з бацькам ў лес па дровы.

Летам мы бегалі з хлопцамі ў грыбы і ягады.

32 of 32

32

В1

В2

В3

НАМ

СЯДЗЕЛІ

БАЧЫЛІ

В4

В5

В6

НЕ ПАЕДЗЕШ

ЗАНЯСУ

ХОЧАЦЦА ЗІРНУЦЬ

В7

В8

КЛОПАТ ПРА ДЗЯЦЕЙ

СЯСТРЫ

  • Ключы да тэста