АРГАНІЗАЦЫЯ ЗАЛІКОВЫХ (ТВОРЧЫХ) УРОКАЎ ПА ВУЧЭБНЫМ ПРАДМЕЦЕ “МАСТАЦТВА (АЙЧЫННАЯ І СУСВЕТНАЯ МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА)”: ФОРМЫ ПРАВЯДЗЕННЯ�
В.В.ШВЕДАВА-ЮНІЦКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік-метадыст
ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Ашмянскага раёна»
Творчыя ўрокі ў V-VI класах некалькі адрозніваюцца ад залікаў вучняў VII-ІХ класаў. Па-першае, трэба ўлічыць спецыфіку ўзросту. Па-другое, праграма па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” распрацавана так, каб у першыя два гады вучні больш даведваліся пра жанры, метады, віды мастацтва, а ўжо з VІІ класа праходзілі эпохі згодна з храналагічным прынцыпам.
�Этапы падрыхтоўкі і правядзення заліковага (творчага) урока.�І этап – папярэдняя падрыхтоўка. �
Падрыхтоўчая работа пачынаецца на першым уроку па раздзеле (тэме). Настаўнік аналізуе патрабаванні праграмы па тэме, вызначае канчатковы вынік. Вызначае мэты заліковага (творчага) урока, прадумвае яго форму, складае пытанні і заданні, улічваючы тры ўзроўні засваення.
Вызначэнне мэты заліковага (творчага) урока:
1. Разуменне, запамінанне, “прайграванне” матэрыялу.
2. Прымяненне ведаў і ўменняў у знаёмай сітуацыі.
3. Прымяненне ведаў і ўменняў у новай, нестандартнай сітуацыі (кампетэнтнасны падыход).
Настаўнік паведамляе тэму і дату правядзення заліковага (творчага) урока, знаёміць з патрабаваннямі, якія будуць прад’яўлены на заліковым уроку, прапануе індывідуальныя заданні, па магчымасці – знаёміць з матэрыяламі стэнда “Рыхтуйся да заліковага ўрока”, які вывешваецца ў кабінеце.
У ходзе падрыхтоўкі здзяйсняецца бягучая праверка ведаў, уменняў і навыкаў, арганізацыя работы кансультантаў.
Этапы падрыхтоўкі і правядзення (творчага) урока.�
II этап – правядзенне заліковага (творчага) урока.
Месца (актавая зала, кабінет мастацтва, музей ці інш.) і парадак правядзення заліковага (творчага) урока настаўнік вызначае самастойна.
Этапы падрыхтоўкі і правядзення (творчага) урока.�
III этап – падвядзенне вынікаў работы.
Ацэньванне работы вучняў.
Формы правядзення �заліковага (творчага) урока
Урок-вернісаж �(Творчы ўрок па тэме �“Свет прыроды ў мастацтве”, V клас)�
1. Справаздача мастакоў. Яны прадстаўляюць свае работы, расказваюць аб задуме і мастацкіх сродках. Гледачы задаюць пытанні:
- Да якога жанру ставіцца праца?
- Як вырашана кампазіцыя?
- Чым адрозніваецца гэтая праца ад выкананй па гэтай тэме, але ў іншых відах мастацтва?
- Чым мастаку больш падабаецца займацца ў мастацтве?
- Якімі сродкамі ўдалося стварыць цікавую кампазіцыю, знайсці графічнае ці жывапіснае рашэнне?
- У чым вы ўбачылі прыгажосць дэкаратыўных прадметаў і чым яны адрозніваюцца ад станковага мастацтва?
2. Справаздача пошукавых груп. Дзеці паказваюць альбомы, падборку рэпрадукцый, расказваюць пра творчасць аднаго мастака ці пра адну карціну, ці пра які-небудзь жанр мастацтва. Сваё апавяданне можна ілюстраваць слайдамі, відэазапісам.
3. Вясёлая віктарына. У заключэнні можна правесці вясёлую віктарыну, дзе пытанні могуць быць пастаўлены ў жартаўлівай, парадаксальнай форме (правесці конкурс на самае цікавае пытанне); можна прыдумаць жартаўлівыя крыжаванкі для гасцей.
Урок-вернісаж �(Творчы ўрок па тэме �“Свет прыроды ў мастацтве”, V клас)�
Урок-экскурсія �
Урок-экскурсія
Урок-прэзентацыя творчых праектаў �
Кросэнс – асацыятыўны ланцуг, замкнёны ў поле з дзевяці квадратаў, у якіх змешчаны выявы. Кожны малюнак звязаны па сэнсе з іншымі і абавязкова з цэнтральным.��Задача – растлумачыць кросэнс, склаўшы аповед па ўзаемазвязаных малюнках, выявах, фотаздымках.�
Стварэнне кросэнсу
Ментальныя карты
Ментальныя карты (інтэлект-карты, mind map) – метад арганізацыі ідэй, задач, канцэпцый і любой іншай інфармацыі. Ментальныя карты дапамагаюць візуальна структураваць, запамінаць і тлумачыць складаныя рэчы. Напрыклад, запісаць тэзісы выступу ці скласці навучальны план. У цэнтры ўсіх ментальных карт – галоўная ідэя. Ад яе адыходзяць ключавыя думкі, якія можна дзяліць на падпункты да таго часу, пакуль вы не структуруеце ўсю інфармацыю.
Ментальныя карты
Гульнявая форма правядзення заліковых (творчых) урокаў
Прыёмы інтэлектуальных гульняў:
«Дэтэктыў»
Адзін з вучняў (дэтэктыў) на некаторы час пакідае памяшканне. Тым часам настаўнік выбірае твор (не толькі літаратурны!) І прызначае яго героямі вучняў класа.
Задача дэтэктыва - вызначыць, дзе ён знаходзіцца, i кім з'яўляюцца людзі вакол, так бы мовіць, узнавіць «карціну здарэння».
І.Босх. Фокуснік
П.Брэйгель. Паляўнічыя на снезе
Літаратура