1 of 12

АЛЕСЬ ЗАЙКА

2 of 12

Амаль паўстагоддзя Алесь Зайка вывучаў і збіраў скарбы роднай мовы на Косаўшчыне, у тым кутку Беларусі, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.�

3 of 12

Поўная назва кнігі складаецца з 40 слоў — "Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклены  і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны".

​

4 of 12

У кнізе можна знайсці трапныя слоўцы для любой жыццёвай сітуацыі.

Напрыклад, лёс гаротнага чалавека характарызуецца так: 

«Жыццё пражыла — як на свінні праехала»,

«Харошая шкурка, ды ліхая натурка»,

«Кіем таго, хто не пільнуе свайго»,

«Ад злосці баляць косці».

5 of 12

Шмат трапных выразаў, якія характарызуюць любоў нашага народа да весялосці:

«Адзін скача, другі плача, трэці песенькі пяе», 

«Свату, свату, дай на лапату. Не дасі на лапату — развалю табе хату»,

«Як п'ян, то капітан, а праспіцца, то свінні баіцца».

6 of 12

Надзвычай цікавыя прыказкі і прымаўкі пра тое, як дасягаць сваёй мэты: 

«Як пойдзеш нацянькі, то праходзіш тры дзянькі» (пра тое, што не заўсёды прамая дарога прыводзіць да жаданага), 

«Як захочаш сабаку выцяць, то кія знойдзеш»,

«Сушыць не работа, а турбота» (пра тое, што не варта непакоіцца, а трэба дзейнічаць — тады адразу паспакайнееш), 

«Хлеба перапечка, а дроў поўна печка» 

(азначае, што нават да дробязнай справы трэба ставіцца сур'ёзна).

7 of 12

Зайка А. Дыялектны слоўнік Косаўшчыны

​

“Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” змяшчае лексіку насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна. У слоўніку падаецца каля 4000 слоў, запісаных за апошнія 35 гадоў.

​

Разлічаны на шырокія колы лінгвістаў. Карысны матэрыял знойдуць для сябе этнографы, фалькларысты, гісторыкі – усе, хто шануе жывое народнае слова.

​

8 of 12

Зайка А. Ф. Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны

​

У «Фразеалагічным слоўніку Косаўшчыны» прадстаўлена фразеалогія насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да кожнага фразеалагізма даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад з жывой гутарковай мовы, што дазваляе вызначыць сэнс кожнага выразу.�Кніга разлічана на самыя шырокія колы чытачоў, для ўсіх, хто любіць, шануе народную словатворчасць.

9 of 12

У кнізе разглядаецца гісторыя і сучаснасць кожнага населенага пункта Івацэвіцкага раёна, тлумачыцца яго назва.

Даследаванне змяшчае багаты фактычны, навукова – пазнавальны матэрыял, які будзе цікавы не толькі для спецыялістаў па гісторыі і культуры Беларусі, але і для шырокага чытача, неабыякавага да спадчыны роднага краю

10 of 12

​

Алесь Зайка «Дым з коміна» Кніга мініяцюраў, абразкоў, апавяданняў

11 of 12

Алесь Зайка атрымаў

Мядовую прэмію

за кнігу

«Дым з коміна»

12 of 12

Зайка А. Ф. Чысты чацвер

​

Творца не старонні назіральнік, яму блізкія чалавечыя памкненні, намеры, зрухі душы. Шчырасць, пранікнёнасць, непрытворная любоў да сваіх герояў вызначаюць творчую манеру аўтара.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.