СПРАВАЗДАЧА МЕТАДЫЧНАГА АБ’ЯДНАННЯ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Вучыць дзяцей вучыцца
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа № 16 г. Ліды»
2022/2023 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Не бойся спрабоваць!
Памятай, што каўчэг
пабудавалі аматары, а
«Тытанік» - прафесіяналы…
НАСТАЎНІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Царук Наталля
Вячаславаўна
Мацюта Анжэла
Аляксандраўна
Салаўян Наталля
Уладзіміраўна
Афоніна Тэрэса
Антонаўна
Хрышчановіч Алена
Пятроўна
Мэта работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры :
стварэнне ўмоў для прафесійнага росту настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры сродкамі метадычнай работы, удасканаленне прафесійных кампетэнцый праз авалоданне тэхналогіяй візуалізацыі вучэбнай інфармацыі для развіцця вучэбна-пазнавальных і інфармацыйных кампетэнцый у вучняў, развіццё творчага патэнцыялу праз удзел у конкурсах, канферэнцыях, фестывалях.
МЕТАДЫЧНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ
Адной з асноўных умоў эфектыўнай метадычнай работы, павышэння кваліфікацыі і прафесійнага развіцця педагогаў з’яўляецца іх узаемадзеянне і ўзаеманавучанне. Некаторыя даследчыкі лічаць, што павысіць якасць вучнёўскіх ведаў можна, стварыўшы ўмовы і асяроддзе для таго, каб настаўнікі вучыліся адно ў аднаго. Узаеманавучанне заснавана на сумесным пошуку рашэнняў прафесійных праблем і можа быць рэалізавана ў рамках творчай групы, добраахвотнага прафесійнага аб’яднання педагогаў, якія займаюцца пэўнымі праблемамі. Работа па іх вырашэнні не толькі паляпшае якасць адукацыі, але і развівае прадметна-метадычную кампетэнтнасць настаўнікаў, прыводзіць да стварэння метадычных прадуктаў (распрацовак урокаў, дапаможнікаў, дыдактычных матэрыялаў).
Дэкада па рабоце з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі «На шляху да Алімпу»
Адкрыты ўрок «Жыццё Рагнеды, яе прыгажосць і пачуццё годнасці» VII «Г» клас (Хрышчановіч А.П.)
Дэкада па абмену вопытам па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў і ЦЭ
Адкрыты ўрок у ІХ «Б» класе Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе» (Салаўян Н.У.)
Тыдзень педагагічнага майстарства: майстар-класы па тэме «Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на адукацыйных занятках»
Майстар-клас «Вывучэнне магчымасцей выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій на ўроку беларускай мовы і літаратуры» (Мацюта А.А.)
Тыдзень майстар-класаў па тэме «Тэхналогія стварэння і выкарыстання на вучэбным занятку кантрольна-вымяральных матэрыялаў»
Майстар-клас «Тэхналогія стварэння і выкарыстання на ўроках беларускай мовы кантрольна-вымяральных матэрыялаў» (Царук Н.В.)
Абмен вопытам
Тэарэтычны семінар «Тэхналогія візуалізацыі: ад тэорыі да практыкі»
«Візуалізацыя вучэбнага матэрыялу як сродак актывізацыі творчага падыходу да выкладання беларускай літаратуры» (Хрышчановіч А.П.)
Семінар-практыкум «Сучасны ўрок з выкарыстаннем тэхналогіі візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі вучэбна-пазнавальнага патэнцыялу навучальнага занятку»
Распрацоўка «Выкарыстанне стужкі часу на ўроках беларускай літаратуры для візуалізацыі біяграфіі пісьменнікаў» (Салаўян Н.У.)
Адкрытыя вучэбныя заняткі ў рамках пасяджэнняў ВМА па тэме «Выкарыстанне метада візуалізацыі вучэбнай інфармацыі як аднаго са спосабаў праверкі ведаў, уменняў і навыкаў»
Адкрыты ўрок у V «В» класе Уладзімір Караткевіч «Нямоглы бацька – «І так памёр Закон стары. І так стаў новы Закон» (Хрышчановіч А.П.)
Конкурс на лепшы дыдыктычны матэрыял па візуалізацыі вучэбнай інфармацыі
Распрацоўка «Візуалізацыя на ўроках беларускай мовы» (Царук Н.В.)
Тыдзень адкрытых заняткаў па трансляцыі вопыту работы па тэмах самаадукацыі «Самаадукацыя – шлях да поспеху»
Распрацоўка ўрока ў V «А» класе «Змякчальны мяккі знак»
(Мацюта А.А.)
Панарама творчых справаздач па самаадукацыйнай дзейнасці Выступленне «Выкарыстанне разнастайных форм і відаў работы на ўроках беларускай мовы як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў» (Мацюта А.А.)
Раённы педагагічны форум «Удасканаленне кампетэнтнасці педагога па фарміраванні прафесійнай арыентацыі навучэнцаў у сучасных эканамічных умовах»
Урок у ІХ «А» класе «Бяззлучнікавыя складаныя сказы: тэматычная праверка ўменняў і навыкаў» (Царук Н.В.)
Шлях да Алімпу
Саўрас Ангеліна, вучаніца V «А» класа, дыплом І ступені ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (настаўнік Мацюта А.А.).
Глінская Марыя, вучаніца Х «Б» класа, дыплом ІІІ ступені ў ІІ этапе раённай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (настаўнік Хрышчановіч А.П.).
Серафінка Паліна, вучаніцы VІІ «Б» класа, «Казка пра кропельку» ІІ месца ў раённым этапе абласнога конкурсу (настаўнік Царук Н.В.)
Санюк Кацярына, вучаніца VІІ «Б» класа, сачыненне «Вось дык навучылі!», раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Захоўваем законы дарог!» (настаўнік Царук Н.В.)
Серафінка Паліна, вучаніца VІІ «Б» класа, апавяданне «Падарожжа ў будучыню», раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Блізкі нам і дарагі наш любімы горад» (настаўнік Царук Н.В.)
Лункевіч Павел, вучань V «А» класа, сачыненне «Жыццёвы шлях Лідскага пратаіерэя Іосіфа Іосіфавіча Каяловіча» раённы этап абласнога конкурсу, прысвечанага беларускім святым (настаўнік Мацюта А.А.)
Папулярызацыя беларускай мовы
Пазакласная работа
Зборнік эсэ «Радзіму любім», прысвечаны Году міру і стварэння
Чылек Паліна, вучаніца ІХ «А» класа, эсэ «Бібліятэка графа Храптовіча ў Шчорсах» (настаўнік Царук Н.В.)
Ожыч Паліна, вучаніца VІІІ «Б» класа, эсэ «Пакалечаны лёс»
(настаўнік Хрышчановіч А.П.)
Раённы этап абласнога творчага конкурсу «Жывая класіка»
Вучаніца VІІ «В» класа Кедык Яна
Верш Дануты Бічэль «Роднае слова»
(настаўнік Мацюта А.А.)
Вучаніца ІХ «А» класа Дудзіч Маргарыта
Верш Янкі Сіпакова «Урок»(Сербская балада. ХХ стагоддзе)
(настаўнік Царук Н.В.)
Самае цудоўнае відовішча на свеце – дзіця, якое ўпэўнена ідзе па жыццёвай дарозе пасля таго, як вы паказалі яму шлях. �� Канфуцый(孔子)��