1 of 20

Аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама�Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Канюхоўская сярэдняя школа”��Конкурс “У каждого времени свои герои”��Намінацыя “Ими гордимся и помним о них”��“МОЙ ГЕРОЙ”

Аўтар: Салама Максім Сяргеевіч, 14 гадоў, вучань IX класа Канюхоўскай сярэдняй школы

Кіраўнік: Шчука Вольга Леанідаўна, настаўнік гісторыі Канюхоўскай сярэдняй школы

2 of 20

Афганская вайна доўжылася �з 25 снежня 1979 г. па 15 лютага 1989 г. -� гэта 2238 дзён, што складае амаль 9 гадоў. �

За гэты час Савецкая Армія страціла 14 тысяч 427 чалавек, Камітэт дзяржаўнай бяспекі - 576 чалавек, а Міністэрства ўнутраных спраў - 28 лавек загінуўшых і прапаўшых без вестак.

Раненні і кантузіі атрымалі больш за 53 тысячы чалавек. �

3 of 20

Нашым хлопцам і іх матулям пашчасціла:� ні адна “пахаронка” не прыйшла на Бераставіччыну ў час Афганскай вайны.�Але гэту вайну трэба памятаць у імя таго, каб такое больш ніколі не паўтаралася. �

4 of 20

Я хачу расказаць Вам пра чалавека, які прайшоў Афганскую вайну. Чалавека, які для мяне застанецца героем назаўжды. Гэта Раманчук Казімір Лявонцьевіч.

Нарадзіўся Казімір Лявонцьевіч у вёсцы Пятрашэўцы Ваўкавыскага раёна, адтуль і быў прызваны ў армію 15 мая 1985 года.

Першыя паўгода праслужыў у вучэбнай часці у Вышнім Валачку Калінінскай вобласці РСФСР, дзе пачаў праходзіць падрыхтоўку як стралок-радзіст.

5 of 20

Сяржант Казімір Раманчук праходзіў службу на тэрыторыі Афганістана ў перыяд з 4 лютага 1986 г. па 18 сакавіка1987 г.

Быў узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”.

6 of 20

З успамінаў Раманчука К.Л.:

“Калі “вучэбка” ужо практычна завяршылася, нам сталі рабіць прышчэпкі ад розных хвароб - малярыі, брушнога тыфу, халеры і іншых. Таму мы здагадаліся, што пойдзем служыць «за рэчку», як тады казалі пра Афган. Адразу нас адправілі ў Ташкент на нейкі час, каб мы адаптаваліся да новага клімату, правялі дадатковую падрыхтоўку. А потым на самалёце перакінулі ў Афганістан, высадзілі ў Кандагары. Бацькі доўга не ведалі, што мяне адправілі ў Афганістан, я ім пісаў, што служу ў Ташкенце, мы ж паведамлялі толькі палявую пошту, але потым бацька сам здагадаўся, што я ўжо ў Афганістане, ну і я не стаў больш хаваць. Вядома, бацькі вельмі перажывалі, бо яны ведалі, што там ідзе вайна”.

7 of 20

З успамінаў Раманчука К.Л.:

“Першае ўражанне ад Афганістана ў мяне засталося непрыемнае: мясцовасць - горы або чыстае поле, практычна пустыня, на якой расце адна калючка. Ды затое неймаверная жара: да +50 у цені. Ноччу было немагчыма спаць: накрываемся мокрай прасцінай, хвілін 10 спіш, а потым яна высыхае і зноў трэба змочваць. Вядома, складана было прызвычаіцца да афганскага клімату, але чалавек з часам да ўсяго прывыкае”.

8 of 20

Казіміру Лявонцьевічу давялося служыць у розных кропках Афганістана: Кандагар, Шынданд, Лашкаргах, Фарах, Фарахруд. Большую частку службы ён правёў бліжэй да межаў Ірана і Пакістана.

9 of 20

З успамінаў Раманчука К.Л.:

“Асноўная наша задача была - не дапусціць трапляння зброі з Ірана і Пакістана на тэрыторыю Афганістана. Прыкладна раз у тыдзень мы даглядалі караваны, якія ішлі з гэтых краін, і вельмі часта яны везлі і зброю, і наркотыкі. Мірныя караваны мы адпускалі, а тыя, якія везлі зброю, знішчалі. Ну а калі мы возьмем караван са зброяй, то душманы нам за гэта помсцяць, абстрэльваюць наш гарнізон.

Памятаю, як першы раз нас абстралялі: маджахеды запусцілі шэсць «Рэсовіяй» (рэактыўных фосфарна-запальных снарадаў), ад якіх нават браня гарыць, каб адзначыць пункты, куды яны ўпадуць. А калі мы ўзялі наступны караван, яны ўжо выставілі 76 такіх снарадаў у цяснінах гор, але наша разведка выявіла іх раней, і яны не паспелі іх запусціць”.

10 of 20

З успамінаў Раманчука К.Л.:

“А наогул, баявыя дзеянні вяліся там практычна з першага дня. Сур'ёзных баявых аперацый было каля пяці, але кожны вылет нёс небяспеку, бо ніколі не ведаеш, дзе цябе могуць «зняць». Вядома, у нас былі карты, на якіх пазначаны асноўныя кропкі размяшчэння афганскіх баевікоў, але яны маглі з'явіцца ў самым нечаканым месцы і страляць на паразу. Мы займаліся суправаджэннем караванаў, аховай тэрыторыі, выляталі на баявыя заданні.

Часта хадзілі ў кішлак, мелі зносіны з мясцовым насельніцтвам. І ведаеце, афганцы ў вочы днём усміхаюцца, а вечарам у спіну могуць стрэліць”.

11 of 20

Я пацікавіўся ў Казіміра Лявонцьевіча, за што ён атрымаў медаль «За баявыя заслугі».

- “Гэта быў вельмі кароткі бой, - неахвотна ўспамінае мой суразмоўца. - На дарозе душманы заціснулі нашу групу суправаджэння, з гор пачалі іх абстрэльваць. Вось мы і прыйшлі на падмогу на верталётах, знішчылі ворага. Цяжка губляць сяброў, тады і сам становішся агрэсіўным, ужо ні на што не глядзіш, страляеш на паразу. Абвыкаеш нават да смерці. Мы маладыя былі, першы час пра смерць не задумваліся, а вось перад самым дэмбелем ўжо стала страшна, хацелася дажыць да яго, з'ехаць на радзіму. У нас было шмат такіх выпадкаў, калі салдаты гінулі перад самай дэмабілізацыяй з войска”.

12 of 20

З успамінаў Раманчука К.Л.:

“Гэты верталёт душманы збілі перад самай пасадкай, у ім былі тры афіцэры, згарэлі разам з «круцёлкай», толькі вось гэты хвост застаўся, дадому пустыя труны адправілі ... А вось гэта аэрадром у Кандагары, вось мой верталёт, а вось у такіх модулях мы жылі ...”

13 of 20

У армейскім альбоме Казіміра Лявонцьевіча ёсць фотаздымак помніка, які быў усталяваны на месцы збітай «круцёлкі».

14 of 20

Мы перагортваем пажоўклыя старонкі, трывожачы памяць воіна-інтэрнацыяналіста і вяртаючы яго ў тыя страшныя гады.

З успамінаў Раманчука К.Л.:

“Першы час пасля вяртання з Афганістана зусім спаць не мог, увесь час снілася Афганская вайна, раздражненне вельмі моцнае ва мне было, нават і цяпер яно засталося”.

15 of 20

Вядома, афганскія гады пакінулі свой след, які ніколі не забудзецца.

- “Калі б савецкія войскі тады не ўвайшлі ў Афганістан, магчыма, маджахеды ўжо былі б у Ташкенце, - разважае воін-інтэрнацыяналіст. - Час выбраў нас, і мы сталі ім заслонай. Дай Бог, каб цяперашняму маладому пакаленню не давялося выпрабаваць таго, што выпрабавалі мы”.

16 of 20

Пасля дэмабілізацыі Казімір Лявонцьевіч з'ехаў у Гродна, тры гады працаваў на КСМ. На вяселлі ў сябра пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, якая апынулася з вёскі Трахімы Бераставіцкага раёна. Паколькі чэргі на жыллё ў горадзе трэба было чакаць доўга, вырашылі з'ехаць на яе радзіму, аселі ў Канюхах, дзе маладой сям'і гаспадарка выдзяліла дом.

Казімір Раманчук уладкаваўся на працу механізатарам, працаваў практычна на ўсёй тэхніцы, якая ёсць у гаспадарцы - і на КЗР, і на Амкадоры, і МТЗ-83, 14 гадоў прыбіраў збожжавыя культуры на камбайне.

17 of 20

“У стале вось цэлая скрыня грамат ляжыць, столькі ўзнагароджвалі за тое, што і сеяў, і прыбіраў”, - усміхаецца Раманчук К.Л.

Разам з жонкай Ірынай, якая зараз працуе ў паштовым аддзяленні ў аграгарадку Канюхі, выгадавалі сына і дачку, ужо ёсць восемь унукаў.

Можна сказаць, што ў мірным жыцці Казімір Раманчук знайшоў і рэалізаваў сябе.

18 of 20

Раманчук Казімір Лявонцьевіч з’яўляецца частым госцем у нашай установе адукацыі. Ён прымае актыўны ўдзел у правядзенні Урокаў Мужнасці, класных і інфармацыйных гадзін, прысвечаных падзеям Афганскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

  • В

19 of 20

20 of 20

Хочацца пажадаць Казіміру Лявонцьевічу і яго родным мірнага неба над галавою, поспехаў у плённай працы і моцнага здароўя!