ГАЛОЎНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА
ПЫТАННІ:
1. Галоўныя члены сказа. Віды прэдыкатыўнай сувязі.
2. Дзейнік. Тыпы дзейнікаў.
3. Выказнік. Тыпы выказнікаў.
4. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
5. Каардынацыя выказніка да дзейніка.
ГАЛОЎНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА— асноўны структурны кампанент сказа, яны выражаюць прэдыкатыўнасць і складаюць граматычную аснову сказа. Да іх адносяцца дзейнік і выказнік: Нашы песні з краю ў край нясе лагодны майскі вецер.
У аднасастаўным сказе выдзяляюць адзін галоўны член:
Цішыня. Загадкавы ціхі спакой.
РАЗНАВІДНАСЦЮ ПРДЫКАТЫЎНАЙ СУВЯЗІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:
Каардынацыя – узаемазамяняльная сувязь, пры якой дзейнік гэтак жа вызначае форму выказніка, як і выказнік форму дзейніка: Ідзе снег.
Суразмяшчэнне – сінтаксічная сувязь, пры якой дзейнік і выказнік прыпадабняюцца і сувязь паміж імі фармальна не выражана: Дрэвы без лісця. Сястра ў камандзіроўцы.
Прыцягненне – сінтаксічная сувязь, пры якой прыпадабненне дзейніка і выказніка з’яўляецца апасродкаваным і ў шэрагу выпадкаў няпоўным: Надвор’е было цёплым.
�ВІДЫ СУВЯЗІ Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ:
Дэтэрмінацыя – сувязь свабодных словаформ са структурнай асновай сказа (развіццё сказа адбываецца шляхам уключэння ў склад сказа членаў, якія характарызуюць або паясняюць дзейнік і выказнік).
Прэдыкатыўная сувязь (з дапамогай яе уключаюцца ў сказ адасобленыя члены сказа): У пакоі застаўся толькі сын, школьнік.
Паясняльная сувязь (уключаюцца адасобленыя члены сказа, якія паясняюць, удакладняюць, тлумачаць не ўсю астатнюю частку сказа, а толькі яе асобныя кампаненты): Тут, у сажалках, вадзіліся ракі.
Параўнальная сувязь (для ўключэння ў сказ параўнальных зваротаў): Ноч, як чорная сажа, глядзела ў акно.
Далучальная сувязь (для прымацавання да астатняй часткі сказа далучальных канструкцый): На двары стаяў мароз, і даволі вялікі.
Інтрадуктыўная сувязь (суадносная) (для ўключэння ў сказ звароткаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, якія ўводзяцца ў сказ толькі па сэнсу): Міхась, казалі, учора вярнуўся з горада.
ДЗЕЙНІК – галоўны член сказа, які называе прадмет маўлення, суадносіцца з выказнікам і з’яўляецца граматычна незалежным ад іншых членаў сказа.
Дзейнік можа абазначаць:
ПАВОДЛЕ ВЫРАЖЭННЯ АДРОЗНІВАЮЦЬ:
3) сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі і спалучэннямі (са значэннем колькасці, сумеснасці, вылучальнасці і інш.) розных мадэляў: Камсамольская вуліца, як бы сама, апроч маёй волі, завяла мяне ў гарадскі парк (Р. Сабаленка); У гэтых мясцінах да ракі падступае запаведная Налібоцкая пушча (В. Ціхановіч); Двое жанок унізаліся позіркам ад калодзежа (І. Мележ); Лётала мноства прыгожых стракоз (Л. Дайнека); Мы з Колем шыбуем у бор чыгункай (І. Навуменка); І, мусіць, ніхто з іх не ўяўляў вось такім сённяшні дзень… (Я. Сіпакоў);
4) сказам або спалучэннем сказаў, калі яны выражаюць адно паняцце, якое характарызуецца выказнікам: “Сэрца аддаю дзецям” выйшла ў свет у 1969 годзе (В. Вітка).
ІНФІНІТЫЎНЫ ДЗЕЙНІК МОЖА ВЫРАЖАЦЦА:
ПАВОДЛЕ СТРУКТУРЫ ВЫЛУЧАЮЦЬ:
ПРОСТЫЯ ДЗЕЙНІКІ ВЫРАЖАЮЦЦА:
1) адным словам з прадметным значэннем, найчасцей — назоўнікам у форме назоўнага склону: Белымі крыламі сцюжа білася ноччу між хат.
2) Субстантываванымі часцінамі мовы (прыметнікамі, дзеепрымет-нікамі, лічэбнікамі), якія набываюць значэнне назоўніка: Абодва неслі ў хустках яблыкі.
3) Займеннікамі з абагульнена-прадметным значэннем: Нехта зноў грукнуў у дзверы.
4) Іменныя часціны мовы ў форме ўскосных склонаў: Гэтае “мне” кальнула Андрэя.
5) Асабовымі формамі дзеяслова: “Ідзі” было сказана лёгка і моцна.
6) Інфінітывам: Ісці лесам было прыемна і весела. (Пестр.)
7) Прыслоўем: Тое “тады” адразу адышло на другі план.
8) Выклічнікамі, гукапераймальнымі словамі, злучнікамі, прыназоўнікамі, адным гукам: Магутнае “ўра” скалыхнула паветра. “О” без націску вымаўляецца невыразна. Ку-ку пранеслася праз лес.
ПРОСТЫ ЎСКЛАДНЕНЫ ДЗЕЙНІК ВЫРАЖАЕЦЦА:
1) Спалучэннем аднолькавых ці сінанімічных назоўнікаў: Лістапад, лістапад абсыпае рабінавы горад. Гусі-лебедзі ляцелі над лесам.
2) Устойлівымі спалучэннямі слоў:
Складаныя дзейнікі выражаюцца разнастайнымі словазлучэннямі:
1) Назоўнікаў з дапасаванымі да іх прыметнікамі і лічэбнікамі: Млечны Шлях курыўся, як дым. (Дайн.) У хату завіталі тры гвардзейцы.
2) Лічэбнікаў з субстантываванымі прыметнікамі ў форме роднага склону без прыназоўнікаў: Шэсць жывых змагаюцца на славу.
3) Назоўнікаў з назоўнікамі роднага склону без прыназоўнікаў: Група рабочых увайшла ў дом.
4) Прыназоўнікавымі словазлучэннямі лічэбнікаў ці назоўнікаў у форме роднага ці вінавальнага склону з назоўнікамі роднага ці вінавальнага склону: Цяпер тут было людзей пад дзве тысячы.
5) Займеннікаў з назоўнікамі, займеннікамі, лічэбнікамі, субстантываванымі прыметнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам з: Многія з хворых ужо спалі.
6) Лічэбніка адзін (адна) з назоўнікамі, займеннікамі, субстантывыаванымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам: Адна з дзяўчат затрымалася ў бібліятэцы.
7) Назоўнікаў з назоўнікамі ці асабовымі займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам з: Бацька з зынам паехалі адпачываць.
8) Азначальных ці няпэўных займеннікаў з субстантываванымі прыметнікамі ці лічэбнікамі: У кожнай справе нехта першы праходзіць цяжкасці шукання.
9) Няпэўна-колькасных слоў з пытальным зйменнікам хто і назоўнікам, займеннікам, займеннікам ці субстантываваным прыметнікам роднага склону з прыназоўнікам з: Раней рэдка хто з вёскі канчаў пачатковую школу.
10) Асабовых займеннікаў 1, 2, 3-й асобы множнага ліку і зборных лічэбнікаў: Яны абодва тым летам трапілі сюды ўпершыню.
12) Няпэўна-колькасных слоў і назоўнікаў, субстантываваных прыметнікаў у форме роднага склону: Шмат людзей тут працавала.
13) Сказам, пры гэтым ён абазначае адно паняцце, якое характарызуецца выказнікам: “Што пасееш, тое і пажнеш” – мудрая прыказка. «Што яны зараз робяць?» — падумалася Федзю. (Гр.) «Дзе я чуў гэты выкрык?» — мільганула ў галаве. (Пестр.)
Выказнік — граматычна залежны ад дзейніка галоўны член сказа, які называе дзеянне, стан, прымету прадмета: Зімовая ноч была светлай і халоднай. (Ц. Г.)
У залежнасці ад структуры выказнікі падзяляюцца на:
1) простыя,
2)складаныя,
3) састаўныя.
Паводле свайго граматычнага выражэння выказнікі бываюць:
Просты дзеяслоўны выказнік выражаецца:
1) дзеясловамі розных формаў: Няхай родным словам загаворыць наш народ. (К-с)
2) Інфінітывам: Не абмераць постать жніва, не прайсці яе за дзень.
3) Усечанымі формамі дзеясловаў: Я, доўга не думаючы, бах на цягнік і сюды.
4) Дзеяслоўнымі фразеалагізмамі: Дзядзька набіў на косах сваё вока (напрактыкаваўся, набыў вопыт).
Ускладнены дзеяслоўны выказнік выражаецца:
Простыя іменныя выказнікі выражаюцца:
5) Дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, выклічнікамі, гукапераймальнымі словамі: Грыбы – о-го-го! Выдатных дат у нас багата.
6) Фразеалагізмамі, сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі: Палеткі ў бярэзніку – як вокам глянуць (усюды).
Звязка можа выражацца:
Выказальнае слова выражаецца:
1) назоўнікамі назоўнага і ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Зіма была на зыходзе.
2) Прыметнікамі ў форме назоўнага ці творнага склонаў: Снег непрыкметна неяк пасівеў і стаў наздраваты.
3) Займеннікамі і лічэбнікамі ў форме назоўнага або творнага склонаў: Дзяцей было двое.
4) Сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія значэннем суадносныя са словамі іменных часцін мовы: Мужчына быў год пад сорак.
Складаны выказнік складаецца з трох і больш кампанентаў.
- складаны дзеяслоўны выказнік (асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінітываў): У хаце ўжо збіраліся класціся спаць. 3 добрым настроем узялася памагаць Іры прыбіраць у кватэры.
- складаныя змешаныя (тры і больш дзеяслоўныя і іменныя формы, якія размяшчаюцца ў розным парадку): Чалавек павінен умець не толькі стрымліваць свае пачуцці. Ён павінен умець і абурацца пратэставаць і лаяцца, калі гэта трэба. Пачаўся дзень, бо шэраю стала вызначацца зямля.
Працяжнік ставіцца:
1) калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Наша праца — наш узлёт, наша слава і багацце (К-с);
2) калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі — лічэбнікам у спалучэнні з назоўнікам: Тры і шэсць — дзевяць;
3) калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць: Пушчы звонкія, пералогі — гэта наша радзіма, наш дом;
4) калі абодва галоўныя члены сказа ці адзін з іх выражаны інфінітывам: Вучыцца ў народа — задача кожнага пісьменніка (К. Ч.);
5) калі выказнік выражаны ўстойлівым спалучэннем слоў: Рукі — хоць рэпу сей (К-с); Швы — вокам не абняць (А. Р.).
6) калі выказнік выражаны ўсечанымі формамі дзеясловаў тыпу хоп, цап, шмыг, шась: Бяжыць воўк на бабрыны душок берагам і – цап бабра.
7) калі дзейнік выражаны назоўнікам ці займеннікам, а выказнік – выклічнікам: Я яшчэ о-го-го!
Пры адсутнасці звязкі паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:
1) калі дзейнік або выказнік выражаны займеннікамі: Прырода любая мая! Я твой заступнік, абаронца... (Рус.) У сказах такога тыпу паміж галоўнымі членамі сказа можа ставіцца працяжнік, калі на займеннік прыпадае лагічны націск: Я — сын зямлі, нашчадак хлебаробаў (Р. Б.);
2) калі пры выказніку ёсць адмоўе не: Воўк не пастух, а свіння не агародніца (Прык.). Аднак працяжнік ставіцца перад адмоўем не, калі абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам: Дзетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць (Прык.);
3) калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць недапасаваны да выказніка даданы член сказа або часціца, злучнік, пабочнае слова): Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі (Я. С.);
4) калі ў склад выказніка ўваходзяць параўнальныя злучнікі як, нібы, быццам, што: Госць як госць, а валакіты дасць (Прык.);
5) калі выказнік, выражаны назоўнікам, стаіць перад дзейнікам, выражаным назоўнікам: Адвечнае дрэва дуб (Шам.). Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.
Асаблівасці каардынацыі выказніка да дзейніка
1) Выказнік мае форму толькі множнага ліку пры аднародных дзейніках, калі ён размяшчаецца пасля іх: Дзед і ўнучка маўчаць.
2) Выказнік, які стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, ужываецца або ў множным ліку (абавязкова, калі першы з аднародных дзейнікаў мае форму множнага ліку), або ў адзіночным ліку (тады ён дапасуецца да бліжэйшага дзейніка): Даўно павыгаралі кветкі, трава, дрэвы. Між іх жыла незвычайная лагода і добрая згоднасць.
3) Выказнік ставіцца толькі ў множным ліку, калі дзейнік выражаецца колькасна-іменным спалучэннем, у складзе якога ёсць азначэнні або словы ўсе, гэтыя: Гэтыя два гарэзы з’явіліся праз дзесяць хвілін.
4) Выказнік ставіцца толькі ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаецца:
а) колькасна-іменным спалучэннем, у складзе якога ёсць словы ўсяго, толькі: Усяго тры сустрэчы адбылося.
б) колькасна-іменным спалучэннем са словамі мінут, гадзін, тыдняў, месяцаў, зім, вёснаў і пад.: Мінула дзесяць год пасля школы.
в) спалучэннем назоўнікаў, адзін з якіх мае значэнне пэўнай колькасці (пара, дзесятак, сотня, пяцёрка і г.д.): Чацвёрка коней стаяла як укопаная.
г) спалучэннем адмоўнага або няпэўнага займенніка з назоўнікам або займеннікам у форме ўскоснага склону: Ніхто з нас не мог дадумацца да такога.
5) Выказнік мае форму адзіночнага ліку пры дзейніку, выражаным:
а) спалучэннем зборнага лічэбніка з назоўнікам або займеннікам: Шасцёра малых сядзела ў хаце.
б) спалучэннем назоўніка няпэўна-колькаснага значэння (рад, шэраг, мноства, большасць, меншасць і пад.) з назоўнікам роднага склону множнага ліку: Мноства чутак пайшло па свеце.
в) спалучэннем слоў шмат, няшмат, столькі, колькі, некалькі, многа, мала з назоўнікам або займеннікам роднага склону множнага ліку: У гэты час перад гуртам дзяўчат і хлопцаў зацямнела некалькі постацей.
6) Калі дзейнік выражаецца назоўнікам мужчынскага роду са знгачэннем прафесіі, пасады або звання, выказнік мае форму толькі мужчынскага роду незалежна ад таго, асобу якога полу называе дзейнік: Доктар рабіла абход.
7) Пры дзейніку, выражаным нескланяльнай абрэвіятурай, форма выказніка ўзгадняецца з яе апорным словам: БелТА распаўсюдзіла паведамленне.
Дзякую за ўвагу!