Свет беларускай вёскі:
рэчы і сімвалы
Вёска ,
ад ст. слав. въсь,
роднасна ст.інд.
Viç – “пасяленне”
Вёска – асноўны
тып сельскага
паселішча на
Беларусі
Сяло – вялікая вёска,
часта – адміністрацыйны, гандлёвы
і прыхадскі цэнтр вясковай акругі
Хутар – адасобленая сялянская гаспадарка, у якой хата і ўсе гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся побач з ворнай зямлёй.
У выніку калектывізацыі 1930-1950-х гг. хутары былі практычна цалкам знішчаны
Сядзіба – дом і гаспадарчыя пабудовы разам з садам і агародам, якія складаюць гаспадарку вяскоўца
Плот, паркан, тын, штыкетнік –
агароджа сядзібы, якая вызначае ўладанні гаспадара ў вясковай прасторы.
У міфалагічным плане ўвасабляе мяжу паміж “сваім” і “чужым” светам
Калодзеж (студня) – заглыбленне ў зямлі для здабычы вады з ваданосных гарызонтаў. Умацоўвалася ствалом дрэва з выдзяўбленай сэрцавінай, камянямі ці зрубам. Паводле народных уяўленняў, падземная вільгаць злучалася з вільгаццю нябеснай, таму, каб выклікаць дождж у часе засухі, у калодзеж сыпалі мак.
Весніцы (вароты, брама) адчыняюць перад жаніхом з ягонай дружынай,
а гаспадар, вяртаючыся дадому, звыкла адчыніць веснічкі (брамку)
Сядзіба:
(абора, стайня)
(клуня, рыга)
(істопка)
(адрына)
(дрывотня) гародніна, прылады працы,
Лазня
“вясковы храм” фізічнай цысціні,
уладанне міфалагічнага лазніка
Вокны –
“вочы хаты”,
якія злучаюць яе
са знешнім светам і ўпісваюць у касмічны парадак быцця.
Паводле беларускай легенды, менавіта Бог навучае людзей прасякаць вокны ў хатах.
Ліштва – накладное драўлянае аздабленне ваконнага праёму, выконвала засцерагальна-магічныя і дэкаратыўна-мастацкія функцыі
Аканіцы (рус. ставни), “драўляныя павекі” вокнаў вясковай хаты, важны элемент дэкаратыўнага аздаблення, які меў і сімвалічныя функцыі. Наглуха зачыненыя аканіцы на ўсіх вокнах азначалі “смерць “ хаты, г.зн. яе нежылы статус.
Шчыт – франтон двусхільнага даху, разам з ліштвамі і аканіцамі фармуе
мастацкае аблічча вясковай хаты
Канцэпцыя дома, як мікрамадэлі Космасу , найбольш выразна ўвасоблена менавіта ў вясковай хаце
Покуць (кут) – самае святое і шанаванае месца ў хаце. Суадносіцца з ідэяй святла, чысціні, долі, з’яўляецца зонай камунікацыі са сферай багоў і продкаў. Важнейшая рытуальная прастора ўсіх значных сямейных рытуалаў. На покуці сядзелі кум з кумой (радзіны), маладыя (вяселле), толькі на куце клалі нябожчыка (пахаванне).
Бабін кут – месца ля печы, насупраць па дыяганалі ад покуці. Мае выразную жаночую сімволіку, з’яўляецца прасторай магічных практык народнай медыцыны.
Паводле народных уяўленняў, пад печчу жыве дамавік
Жорны, ручны млын – прылада для памолу збожжа ў хатніх умовах.
Паводле беларускай легенды, Пярун, грукаючы жорнамі, стварае свет.
“Круці жорны пільна – будзе і тут Вільна”
Дзяжа, дзежка, хлебніца – драўляны посуд для заквашвання цеста. Увасабляе ідэю долі, дастатку, урадлівасці і плоднасці. У выпадку пажару, разам з абразамі найперш выносілася з хаты.
Гарлач Гляк
Збан Спарыш
Макацёр Слой
Біклага Начоўкі
Жлукта Балея
Цэбар Бельчык
Калаўрот - самапрадка, прылада для механічнага прадзення лёну ў хатніх умовах.
Шырока распаўсюджаны ў Беларусі
з сярэдзіны ХІХ ст.
Кросны – ткацкі стан для ткання ў хатніх умовах
1)ставы; 2) бёрда; 3) набіліцы; 4) ніты; 5) аснова; 6) навоі; 7) панажы
“Павук”
Кош
Кораб
Кошык
Куфар - драўляная скрыня для захоўвання тканін, адзення
і каштоўнасцяў.
“Скарбніца” вясковай жанчыны
Кубел – папярэднік куфара
Вёска – гэта, найперш, людзі, без якіх немагчымая Беларусь