1 of 2

«Сваёй малой радзіме

прысвячаем…»

Турыстычны маршрут

Дэгустацыя «Хто п’е гарбату,

той здароўем багаты»

Сувенірная прадукцыя: «падушка пад вушка», цацкі, мыла, парфумерная вада, мяшэчкі

Майстар-клас па вырабу мыла

Праграма турыстычнага маршрута

“Водар Карабоўшчыны”

(зімовы час)

  1. Наведванне экалагічнай экспазіцыі “Бабульчына аптэка”

2. Віртуальнае падарожжа “Лекавыя і духмяныя расліны Карабоўшчыны”

  1. Гасцёўня “Лекар рэкамендуе”
  2. Майстар-класы (на выбар):

- “Прыгытаванне лекавай гарбаты”

-“Выраб мыла з натуральнымі экстрактамі”

- “Выраб духмянай падушачкі”

- “Чароўны мяшэчак”

- “Духмяная цацка”

  1. Дэгустацыя “Хто п’е гарбату, той здароўем багаты”
  2. Інтэрактыўныя праграмы: фітакрама “Водар Карабоўшчыны”, літаратурная гасцёўня ”Падарожжа ў краіну Духмяных зёлак”, гасцёўня “Гасцінцы ад Карабалінкі”, занятак-практыкум “Ферментацыя – гэта цікава”, гульнявая праграма “Карабоўскі кірмаш”, свята Лазневага веніка

2 of 2

«Водар

Карабоўшчыны»

Тут не нарадзілася,

Толькі тут узрошчана,

І паўсюль мне мроіцца

Водар Карабоўшчыны.

Травы сакавітыя

І бярозкі стройныя,

Песні жаўруковыя

Ды вятры няўмольныя.

Водар Карабоўшчыны-

Мёду пах гаючага, Яблыні вясновыя

Ды лугі пахучыя.

А палі – бяскрайнія!

Радасць у вачах...

Водар Карабоўшчыны-

Чабаровы пах.

Фёдарава Г.С.

2018 - 2020 гады ў Беларусі аб’яўлены гадамі малой радзімы. Сціплая Карабоўшына. Але гэта толькі нязвыкламу воку яна падасца такой. На самой справе ж гэта вельмі прыгожы край. Ужо на ўездзе падарожнага сустрэне бярозавая шасейка. А яшчэ гэта зямля здаўна славіцца майстрамі. Па адной з версій, вёску назвалі Карабамі таму, што славіліся мясцовасць майстрамі па пляценні берасцяных корабаў. Нашы землякі – гэта дойліды і ткачы, майстры па пляценню з лазы і гафтаванню, вышыўцы і вязанню.

Мэта праекта – стварэнне і прадзвіжэнне турыстычнага маршрута “Водар Карабоўшчыны”

Задачы праекта 1. Распрацаваць турыстычны маршрут “Водар Карабоўшчыны”

2. Арганізаваць рэкламную кампанію: распрацоўка і выданне буклета “Водар Карабоўшчыны”, удзел у Міжнародным мерапрыемстве “Вішнёвы фестываль” з прэзентацыяй турыстычнага маршрута, размяшчэнне рэкламы ў сродках масавай інфармацыі Глыбоцкага раёна, стварэнне старонкі ў сацыяльных сетках (“У Кантакце”, “Аднакласнікі”)

3. Стварыць і рэалізаваць вырабы з лекавых і духмяных раслін (удзел у мясцовых і рэгіянальных выставах, ярмарках)

Мерапрыемствы праекта

  1. Правядзенне работ па добраўпарадкаванню месц прарастання лекавых і духмяных раслін на тэрыторыі аграгарадка
  2. Вызначэнне і добраўпарадкаванне экалагічнай трапы, экалагічнай экспазіцыі
  3. Стварэнне “лекавага” і “духмянага” агародаў
  4. Распрацоўка пешаходнага маршрута
  5. Вызначэнне і правядзенне майстар-класаў па стварэнні аўтэнтычных вырабаў з лекавых і духмяных раслін
  6. Абсталяванне пляцовак для адпачынку гасцей, правядзення інтэрактыўных і дэгустацыйных праграм
  7. Рэалізацыя вырабаў з лекавых і духмяных раслін на мясцовых і рэгіяналіных ярмарках
  8. Арганізацыя рэкламнай кампаніі

Ацэнка эфектыўнасці і выніковасці праекта:

1. За 2018 – 2019 гады маршрут наведалі звыш 300 чалавек.

2. Састаўлена некалькі экскурсійных, інтэрактыўных і дэгустацыйных праграм, арыентаваныя на сезоннасць, узрост гасцей.

3. Створаны турпрадукт – турыстычны маршрут “Водар Карабоўшчыны”

4. Турмаршрут “Водар Карабоўшчыны” можа стаць асновай для развіцця сэрвіснай дзейнасці на тэрыторыі аграгарадка.