АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ �АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ �ПРЫ ВЫВУЧЭННІ �ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ «БЕЛАРУСКАЯ МОВА» І «БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА» �Ў 2026/2027 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ�
БЯРГОВІНА ТАЦЦЯНА МІКАЛАЕЎНА,
метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй,
спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці
�Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.01.2025 № 31 2025-2029 гады аб’яўлены пяцігодкай якасці, ад 01.01.2026 год № 1 – Годам беларускай жанчыны. � �Павышэнне якасці адукацыі – асноўная задача на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якая асабліва актуальная ў пяцігодку якасці. На рашэнне гэтай задачы, у тым ліку ў частцы ўдасканалення адукацыйнага працэсу, прыняцце мер па сацыялізацыі вучняў у дынамічных умовах лічбавага грамадства, падрыхтоўкі іх да ўсвядомленага выбару прафесіі накіраваны змены ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, карэкціроўка нарматыўных прававых актаў, абнаўленне вучэбных праграм па асобных вучэбных прадметах.�
�
Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу
�
Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу
9. Правилами проведения аттестации учащихся при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования, утвержденные Министерством образования Республики Беларусь (от 11.07.2022 № 184) (в редакции от 05.12.2025 № 207);
10. Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «Об организации образовательного процесса при изучении учебных предметов і проведении факультативных занятий при реализации образовательных программ общего среднего образования» на 2026/2027 учебный год (общее + Приложение 2);
11. Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2025 г. (у рэдакцыі ад 7 жніўня 2026 г.);
12. Методические указания по организации контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся по учебным предметам при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования, применению норм оценки результатов учебной деятельности учащихся по учебным предметам (от 15.09.2022) (в редакции от 30.08.2024);
13. ПРАВИЛА безопасности организации образовательного процесса, организации воспитательного процесса при реализации образовательных программ общего среднего образования, утвержденных постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 03.08.2022 № 227 (в редакции от 01.08.2025 № 136).
Вучэбныя праграмы
У 2026/2027 навучальным годзе выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы, зацверджаныя ў 2025 і 2026 гадах.
Вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс/ Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
Вучэбныя праграмы
Вучэбныя праграмы
Па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»:
Х клас (базавы ўзровень) – 51 гадзiна на год, з іх: на вывучэнне твораў – 46 гадзiн (замест 44); на кантрольнае сачыненне – 4 гадзiны; на ўрокi па творах для дадатковага чытання – 1 гадзiна («Кузьма Чорны» – 5 гадзін (замест 4); «Іван Мележ» – 5 гадзін (замест 4)).
ХІ клас (базавы ўзровень) – 51 гадзiна на год, з іх: на вывучэнне твораў – 46 гадзiн (замест 44); на кантрольнае сачыненне – 4 гадзiны; на ўрокi па творах для дадатковага чытання – 1 гадзiна («Іван Шамякін» – 5 гадзін (замест 4); «Сучасная проза» – 5 гадзін (замест 4)).
Х клас (павышаны ўзровень) – 102 гадзiны на год, з іх: на вывучэнне твораў – 91 гадзiна (замест 87); на кантрольнае сачыненне – 8 гадзiн; на ўрокi па творах для дадатковага чытання – 2 гадзiны; рэзерв вучэбнага часу – 1 гадзiна («Кузьма Чорны» – 7 гадзін (замест 5); «Іван Мележ» – 7 гадзін (замест 5)).
Вучэбныя праграмы
ХІ клас (павышаны ўзровень) – 102 гадзiны на год, з іх: на вывучэнне твораў – 91 гадзiна (замест 87); на кантрольнае сачыненне – 8 гадзiн; на ўрокi па творах для дадатковага чытання – 2 гадзiны; рэзерв вучэбнага часу – 1 гадзiна («Іван Шамякін» – 9 гадзін (замест 8); «Васіль Быкаў» – 11 гадзін (замест 10); «Уладзімір Караткевіч» – 8 гадзін (замест 7); «Сучасная проза» – 9 гадзін (замест 8)).
У ІХ класе па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» ў вучэбную праграму ўнесены наступныя змены:
ІХ клас – 51 гадзіна на год, з іх 42 гадзіны (замест 43) на вывучэнне твораў; на навучальныя сачыненнi – 3 гадзiны; на кантрольнае сачыненне – 2 гадзiны; рэзерв вучэбнага часу – 2 гадзіны (замест 1) ( «Ян Баршчэўскi» – 1 гадзіна (замест 2), 1 гадзіна перанесена ў рэзерв вучэбнага часу. У спіс для дадатковага чытання ўключана апавяданне Расціслава Бензерука «Бацькава скрыпка»).
Вучэбныя выданні
Да 2026/2027 навучальнага года перавыдадзены з улікам вынікаў вопытнай праверкі, дыялогавых пляцовак, грамадскай экспертызы вучэбны дапаможнік
Праскаловіч, В. У. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання / В. У. Праскаловіч [і інш.]; пад рэд. В. У. Праскаловіч, С. У. Калядка. – Мінск : Акадэмія адукацыі, 2026.
Вучэбныя выданні
На нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by/) размешчаны электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў.
Вывучэнне вучэбнага прадмета ў ліцэі
Інфармацыя пра размеркаванне вучэбных гадзін па раздзелах для вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2026/2027 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
Звяртаем увагу, што ў сувязі з выключэннем у Х–ХІ класах (базавы і павышаны ўзроўні) навучальных сачыненняў з пераліку абавязковых пісьмовых работ, на напісанне якіх адводзяцца асобныя ўрокі пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», вызвалены вучэбны час мэтазгодна размеркаваць на найбольш складаныя тэмы для паўтарэння, абагульнення і сістэматызацыі вывучанага матэрыялу.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу
Рэкамендуецца сістэматычна арганізоўваць навучанне вучняў напісанню падрабязнага пераказу ў V–IX класах і выкананню тэставых работ у VIII–XI класах на працягу ўсяго навучальнага года, а таксама выкарыстоўваць з гэтай мэтай рэзервовыя гадзіны.
Метадычныя рэкамендацыі па напісанні падрабязнага (навучальнага, кантрольнага) пераказу па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2026/2027 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Метадычныя рэкамендацыі, указанні.
Метадычныя рэкамендацыі па складанні і ацэньванні тэставых работ і спасылка на адкрыты банк тэставых матэрыялаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2026/2027 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Метадычныя рэкамендацыі, указанні.
Звяртаем увагу, што да 2026/2027 навучальнага года перавыдадзены «Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Тэксты для пераказу». З мэтай узмацнення выхаваўчага патэнцыялу змест зборніка абноўлены.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Згодна з пунктам 1 пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2017 г. № 164 «Аб устанаўленні пераліку дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі, і выключэння практыкі прыцягнення педагагічных работнікаў да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый» (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі ад 05.11.2024 № 143) настаўнік абавязаны весці каляндарна-тэматычнае планаванне, паўрочнае планаванне (настаўнік без кваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнік другой кваліфікацыйнай катэгорыі), апорную схему ўрока (настаўнік кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі), класны журнал, дзённікі вучняў.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Структурнымі элементамі паўрочнага планавання могуць быць: тэма ўрока; тып урока; арганізацыйная форма правядзення ўрока; мэты і задачы ўрока; абсталяванне, якое выкарыстоўваецца на ўроку; апісанне дзейнасці настаўніка і асноўных вучэбных дзеянняў вучняў; дамашняе заданне.
Пры пастаноўцы мэты вучэбных заняткаў варта арыентавацца на задачы вывучэння вучэбнага прадмета (адукацыйныя, развіваючыя, выхаваўчыя) і асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, устаноўленыя ў вучэбнай праграме.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу неабходна кіравацца патрабаваннямі вучэбных праграм па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», на аснове якіх настаўнік складае каляндарна-тэматычнае планаванне, распрацоўвае планы-канспекты вучэбных заняткаў для канкрэтнага класа.
Каляндарна-
тэматычнае плананванне
Паўрочнае планаванне
Вучэбная праграма
Вучэбная
праграма
Тэрміны, паняцці, якія неабходна засвоіць вучню
Спіс твораў для завучвання на памяць
Патрабаванні да адукацыйных вынікаў
Настаўнік распрацоўвае каляндарна-тэматычнае планаванне з улікам часу, адведзенага ў вучэбнай праграме на вывучэнне асобных тэм па адпаведным вучэбным прадмеце. Дадзенае КТП зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі да пачатку навучальнага года.
Планаванне па вучэбным прадмеце афармляецца настаўнікам па сваім меркаванні на электронным або папяровым носьбіце (у друкаваным або рукапісным выглядзе).
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
У паўрочным планаванні неабходна ўлічваць, што дамашняе заданне з’яўляецца разнавіднасцю самастойнай вучэбнай дзейнасці вучня. Вызначаючы змест, аб’ём, форму выканання дамашняга задання, настаўнік павінен улічваць час на выкананне дамашняга задання па ўсіх вучэбных прадметах: для вучняў V–VI класаў – �не больш за 2 гадзіны; VII–VIII класаў – не больш за 2,5 гадзіны; IX–XI класаў – не больш за 3 гадзіны.
З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў настаўнік абавязаны сачыць за аб’ёмам дамашняга задання, тлумачыць на вучэбных занятках змест, парадак і прыёмы яго выканання.
У адпаведнасці з падпунктам 1.8 пункта 1 артыкула 1 Кодэкса аб адукацыі канікулы – гэта планавыя перапынкі для адпачынку пры атрыманні адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі. Дамашнія заданні на канікулы не задаюцца. Дамашнія заданні не задаюцца пасля кантрольнай работы (падстава – абзац трэці часткі трэцяй пункта 56 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 № 322, у рэдакцыі ад 15.04.2025 № 72).
Звяртаем увагу, што ў дзённіку дапускаюцца выпраўленні няправільнага запісу з дапамогай яго выкрэсліванняў і запісу зверху правільнага варыянта.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах абавязковым з’яўляецца выкананне Правілаў бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2022 № 227(у рэдакцыі ад 01.08.2025 № 136).
Навучанне і выхаванне ва УАСА павінна ажыццяўляцца з улікам асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 12 ад 09.04.2025 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы». Дырэктывай адукацыя вызначана адной з прыярытэтных сфер, у якіх ідэалагічная работа знаходзіцца пад асаблівым кантролем дзяржавы.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах (модулях) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах згодна з дадаткамі 1–25 да Правіл атэстацыі вучняў (далей – нормы ацэнкі). Не дапускаецца зніжэнне адзнакі, выстаўленне нездавальняльнай адзнакі вучню за дзеянні, не прадугледжаныя нормамі ацэнкі (адсутнасць пісьмовых прылад, дзённіка, паводзіны на ўроку, іншае).
Для правядзення бягучай атэстацыі вучняў праводзіцца паўрочны і тэматычны кантроль.
Паўрочны і тэматычны кантроль ажыццяўляецца ў вуснай, пісьмовай, практычнай формах і ў іх спалучэнні.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Колькасць і аб’ём навучальных і кантрольных работ на І, ІI і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі рэгламентаваны Метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (https://edu.gov.by/ Галоўная / Узроўні адукацыі / Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі / Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі / Інфармацыя / 2026/2027 навучальны год).
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Аб’ём тэкстаў кантрольных дыктантаў, пераказаў, сачыненняў, а таксама аб’ём слоўнікавых дыктантаў вызначаюцца згодна з дадаткам 5 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Колькасць відаў арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык», «Мова нацыянальнай меншасці» вызначаецца згодна з дадаткам 6 да Метадычных рэкамендацый.
Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Сшыткі для кантрольных работ на працягу навучальнага года выдаюцца вучням на вучэбных занятках для выканання адпаведных работ і работ над памылкамі і захоўваюцца ва ўстанове адукацыі да пачатку наступнага навучальнага года.
Колькасць і прызначэнне вучнёўскіх сшыткаў
па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык», «Мова нацыянальнай меншасці» – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);
па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура», «Русская литература» 1 сшытак для навучальных работ – у V–VIIІ класах; 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для кантрольных работ) – у ІХ–ХІ (XII) класах;
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Праверка навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і правядзенне работы над памылкамі
Навучальныя работы, вызначаныя ў дадатку 4 да Метадычных рэкамендацый, правяраюцца абавязкова ва ўсіх вучняў V–ХІ (XII) класаў; іншыя навучальныя работы – на выбар настаўніка;
не менш чым адзiн раз на тыдзень ва ўсiх вучняў V–VІІ класаў;
не менш чым адзiн раз на два тыдні ва ўсiх вучняў VІІІ–ІХ класаў;
не менш чым адзiн раз на месяц ва ўсiх вучняў Х–ХІ (XII) класаў пры вывучэнні прадмета на базавым узроўні;
не менш чым адзiн раз на два тыдні ва ўсiх вучняў Х–ХІ (XII) класаў пры вывучэнні прадмета на павышаным узроўні.
Па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура», «Русская литература» навучальныя работы, вызначаныя ў дадатку 4, правяраюцца абавязкова, іншыя навучальныя работы (на выбар настаўніка) правяраюцца ва ўсiх вучняў не радзей за адзін раз у месяц.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Праверка навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і правядзенне работы над памылкамі
Кантрольныя работы правяраюцца ва ўсiх вучняў I–ХІ (XII) класаў. Па выніках праверкі кантрольных работ вучням III–ХІ (XII) класаў выстаўляюцца адзнакі ў сшытках для кантрольных работ па адпаведных вучэбных прадметах. Адзнакі, выстаўленыя па выніках кантрольных работ, заносяцца ў класны журнал і дзённік вучня.
За кантрольныя пераказы і сачыненні па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык», «Мова нацыянальнай меншасці» вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: першая – за змест, другая – за пісьменнасць.
За кантрольныя сачыненні па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура», «Русская литература» вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: першая – за змест з улікам зместавых і маўленчых памылак, другая – за пісьменнасць. Адзнакі, выстаўленыя па выніках кантрольнага сачынення, заносяцца ў класны журнал (першая – на старонку журнала па літаратуры, другая – на старонку журнала па мове) і дзённік вучня.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Праверка навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і правядзенне работы над памылкамі
Вучнямі V–ХІ (XII) класаў работа над памылкамі выконваецца па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» пасля правядзення настаўнікам аналізу выканання кантрольнай або найбольш значнай (па меркаванні настаўніка) навучальнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася работа.
Па выніках праверкі работы над памылкамі па меркаванні настаўніка можа быць выстаўлена адзнака і занесена ў класны журнал і дзённік вучня.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Афармленне і вядзенне сшыткаў
Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай літаратуры, для кантрольных работ па беларускай мове), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочанае найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам гэтай установы адукацыі, прозвiшча і ўласнае iмя вучня ў родным склоне.
Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і найменні ўстановы адукацыі ў два радкі.
Прыкладныя правілы афармлення запісаў у сшытках прыведзены ў дадатку 9 да Метадычных рэкамендацый. Настаўнік мае права самастойна ўстанаўліваць правілы афармлення запісаў у сшытках.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу
З мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Беларуская мова» рэкамендуецца выкарыстоўваць:
лінгвакультуралагічны аналіз нацыянальна маркіраваных моўных адзінак, звязаны з выяўленнем іх сімвалічных значэнняў, высвятленнем этымалогіі і раскрыццём унутранай формы слоў, фразеалагізмаў, прыказак, прымавак, параўнанняў;
складанне асацыятыўных палёў са словам, фразеалагізмам, паходжанне якіх звязана з гісторыяй, культурай і менталітэтам беларускага народа;
экстралінгвістычны каментарый або лінгвакультуралагічны аналіз тэкстаў, у якіх раскрываюцца факты духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа: традыцыі, мараль, побыт, жыццёвая філасофія, каштоўнасці, дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы і інш.;
вусныя і пісьмовыя выказванні вучняў на грамадзянска-патрыятычныя, маральна-этычныя тэмы (выхаваўчы аспект рэалізуецца ў самавыяўленні вучняў у працэсе стварэння імі ўласных арыгінальных тэкстаў у вуснай і пісьмовай формах);
міжпрадметныя сувязі беларускай мовы з літаратурай і іншымі вучэбнымі прадметамі, пры гэтым акцэнтаваць увагу на ідэях, якія фарміруюць патрыятызм і грамадзянскасць.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу
Патрыятычнае выхаванне на ўроках беларускай мовы рэалізуецца праз прывіццё любові і павагі, свядомага стаўлення да мовы як духоўнай каштоўнасці, сродку зносін і атрымання ведаў у розных сферах чалавечай дзейнасці. Асаблівай увагі патрабуе фарміраванне ўсвядомленага ўспрымання вучнямі беларускай літаратурнай мовы як сродку замацавання традыцый, маральных ідэалаў грамадства, пачуцця прыгажосці, мілагучнасці, выразнасці, эстэтычнай вартасці беларускай мовы.
У змесце вучэбнага прадмета «Беларуская мова» ў найбольшай ступені на дасягненне асобасных адукацыйных вынікаў арыентаваны тэмы («Мова – найважнейшы сродак зносін», V клас; «Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа», VI клас; «Валоданне літаратурнай мовай – асноўны паказчык культуры чалавека», VII клас; «Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры», VIII клас і інш.), а таксама раздзелы «Маўленне», «Тэкст», «Стылі маўлення», «Культура вуснага і пісьмовага маўлення».
.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу
Для рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» ў працэсе работы з мастацкім творам прапануецца выкарыстоўваць:
заданні, арыентаваныя на практычную дзейнасць і сувязь са штодзённым жыццём (параўнальны аналіз пейзажных карцін у мастацкім творы і навакольнай прыроды; ліст ветэрану, заснаваны на ўражанні аб вывучаным творы пра Вялікую Айчынную вайну; дыспут пра маральны выбар герояў твораў; стварэнне інтэрнэт-старонак, прысвечаных памятным падзеям, апісаным у літаратурных творах);
заданні, якія дазваляюць звязаць матэрыял, што вывучаецца, з асабістым сацыяльным вопытам і ўяўленнямі пра паводзіны людзей у грамадстве (інсцэніраванне фрагментаў мастацкіх твораў з наступным абмеркаваннем; стварэнне альтэрнатыўных сюжэтных ліній, фіналаў твораў з улікам змен у характары герояў, іх учынках; літаратурныя віктарыны, эстафеты, конкурсы; падрыхтоўка літаратурнай экскурсіі);
заданні, накіраваныя на выяўленне асобасных адносін вучняў да мастацкага твора, яго герояў (маляванне героя, падбор ілюстрацый, стварэнне вокладкі для кнігі, дзённікавых запісаў героя, падрыхтоўка эмацыянальнай партытуры настрою героя, складанне дыягнастычнай карты паводзін героя і інш.);
інтэрактыўныя формы работы: дыскусіі, ролевыя гульні, іншыя.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу
Пры вывучэнні мастацкіх твораў, у якіх расказваецца пра пакуты людзей на вайне («Васількі» Міхася Лынькова, «Над спаленай вёскай…» Аркадзя Куляшова і інш.), а таксама пры правядзенні пазакласнай работы па вучэбным прадмеце неабходна звяртаць увагу на праблему генацыду беларускага народа з апорай на гісторыі ўласных сем’яў вучняў, дакументальныя факты (напрыклад, «Хатынскі спіс», кнігі серыі «Памяць»).
Улічваючы вялікі выхаваўчы патэнцыял экскурсій, значную колькасць экскурсійных аб’ектаў і турыстычных маршрутаў мясцовага значэння, пры арганізацыі адукацыйнага працэсу рэкамендуецца выкарыстоўваць гэту форму работы (зыходзячы з прынцыпу тэрытарыяльнай даступнасці).
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Фарміраванне ў вучняў функцыянальнай адукаванасці
З мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці мэтазгодна ўключаць у адукацыйны працэс заданні, накіраваныя:
на трактоўку вучнямі інфармацыі аб аб’екце, прыведзенай у тэкставай або графічнай форме;
выяўленне падобных і адрозных уласцівасцей аб’екта ці з’явы;
устанаўленне падабенства (аналогіі) малавывучанага аб’екта з добра вядомым аб’ектам у форме гіпотэзы;
фарміраванне ўменняў фармуляваць вывады на аснове прыведзеных звестак;
знаходжанне шляхоў вырашэння праблемных жыццёвых сітуацый;
пошук, атрыманне, інтэрпрэтацыю, пераўтварэнне, ацэнку і крытычнае асэнсаванне інфармацыі і іншае.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Для правядзення факультатыўных заняткаў неабходна выкарыстоўваць вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2026/2027 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
Выпускныя экзамены �ў 2026/2027 навучальным годзе
па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі
у форме пераказу
па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (праводзіцца ў тэрмін, устаноўлены Міністэрствам адукацыі)
у форме цэнтралізаванага экзамену** (далей – ЦЭ)
**Парадак арганізацыі і правядзення ЦЭ,
рэгламентуюцца Інструкцыяй па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага экзамену, зацверджанай Міністэрствам адукацыі.
Арганізацыя метадычнай работы
У 2026/2027 навучальным годзе дзейнасць вучэбна-метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуецца арганізаваць па тэме:
«Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах абноўленага зместу адукацыйных стандартаў»
Арганізацыя метадычнай работы
На абласным узроўні ў 2026/2027 навучальным годзе прапануем разгледзець наступныя пытанні, якія мэтазгодна ўключыць у праграмы павышэння кваліфікацыі, навучальных курсаў, семінараў, іншых метадычных мерапрыемстваў:
�
Арганізацыя метадычнай работы
Раённы ўзровень метадычнай работы
На раённым узроўні метадычная работа па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» накіравана на вырашэнне наступных ключавых задач:
Арганізацыя метадычнай работы
Раённы ўзровень метадычнай работы
�
Арганізацыя метадычнай работы
Раённы ўзровень метадычнай работы
Пасяджэнні раённых метадычных аб'яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуем праводзіць у разнастайных формах:
Пры неабходнасці могуць быць выкарыстаны дыстанцыйныя формы работы.
�
Арганізацыя метадычнай работы
У рамках школы маладога настаўніка на працягу навучальнага года рэкамендуецца разгледзець наступныя пытанні:
Арганізацыя метадычнай работы
Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на абласным, раённым (гарадскім) узроўнях ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі
�Тэма:«Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка і вучняў як адно з асноўных умоў павышэння якасці навучання беларускай мовы і літаратуры»
Форма правядзення: навучальны семінар
Мэта пасяджэння: удасканаленне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў галіне арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці як сродку кіравання якасцю моўнай і літаратурнай адукацыі.
Тэма: «Сучасны вучэбны занятак па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці як умова павышэння якасці адукацыйнага працэсу»
Форма правядзення: тэарэтычна-практычны семінар
Мэта пасяджэння: удасканаленне прафесійных кампетэнцый настаўнікаў па выкарыстанні на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры эфектыўных метадаў і прыёмаў, накіраваных на фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў.
Арганізацыя метадычнай работы
Тэма: «Вучэбная матывацыя як адзін з вядучых фактараў паспяховасці навучання»
Форма правядзення: семінар-практыкум
Мэта пасяджэння: удасканаленне прафесійных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў галіне развіцця вучэбнай матывацыі вучняў як аднаго з вядучых фактараў паспяховасці навучання.
Тэма: «Цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі як паказчык сфарміраванасці прадметных кампетэнцый вучняў»
Форма правядзення: семінар-практыкум
Мэта пасяджэння: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і павышэнне эфектыўнасці падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове.
Дадатковыя рэсурсы
АІАР (ЕИОР) – адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс.
Адукацыйныя задачы
Тэставыя заданні для вучняў
Дадатковыя рэсурсы
http://edu.gov.by – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
https://adu.by – нацыянальны адукацыйны партал;
http://www.belarus.by/ru/travel/heritage – афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь;
https://www.belstat.gov.by – афіцыйны сайт Нацыянальнага статыстычнага
камітэта Рэспублікі Беларусь;
https://www.nlb.by – Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
http://www.kupalauski.by – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы;
http://bellit.museum.by/be – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры;
http://bagdanovich.museum.by – Літаратурны музей Максіма Багдановіча;
http://www.yakubkolas.by – Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа;
http://www.kupala-museum.by – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы;
https://zviazda.by – рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“».
http://boxapps.adu.by – інтэрактыўныя дыдактычныя матэрыялы па вучэбных прадметах.
Навукова-інфармацыйная і арганізацыйна-метадычная дапамога
Часопіс «Беларуская мова і літаратура» (дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”»)
Часопіс знаёміць з новымі тэхналогіямі правядзення ўрокаў, публікуе лепшыя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, надае ўвагу пытанням кантролю ведаў, уменняў навучэнцаў і падрыхтоўкі да прадметных алімпіяд, пазакласнай работы.
«Роднае слова»– сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратурна-крытычныя матэрыялы пра творчасць знакамітых айчынных і замежных пісьменнікаў; мовазнаўчыя даследаванні па гісторыі беларускай мовы, функцыянаванні яе ў сучасным грамадстве; адлюстроўваюцца вопыт і дасягненні педагогаў краіны; друкуюцца матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, цэнтралізаванага тэсціравання.
Навукова-інфармацыйная і арганізацыйна-метадычная дапамога
Навукова-практычны часопіс «Веснік ВАІРА»
Навукова-практычны часопіс «Веснік ВАІРА» створаны для публікацыі матэрыялаў, якія адлюстроўваюць вынікі дзейнасці супрацоўнікаў інстытута, педагагічных работнікаў устаноў адукацыі і іншых зацікаўленых асоб з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа. У часопісе публікуюцца матэрыялы даследаванняў у сферы педагогікі, а таксама іншых галін, звязаных з адукацыйнай дзейнасцю, якія маюць тэарэтычную або практычную значымасць.
БЯРГОВІНА ТАЦЦЯНА МІКАЛАЕЎНА,
метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй,
спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці
+375 29 213 04 42