1 of 15

“З любоўю да роднай

краіны, да роднай мовы”

2013 г.

2 of 15

Кажуць, ёсць краіны-цуды,

Дзе зусім няма зімы.

Мы ж не рвёмся анікуды.

Любім свой куточак мы.

3 of 15

Радзіма наша – Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

Куды ні глянь – лясы шумяць,

Цвіце над полем гай,

А поле – вокам не абняць,

І гэта ўсё мой край!

Жыве, працуе наш народ

Ці ў снежань, ці ў май.

І харашэе з году ў год

Мой родны, вольны край.

4 of 15

На свеце шмат краін. Жыхары кожнай з іх гавораць на сваёй мове. У Польшчы размаўляюць на польскай мове, у Англіі – на англійскай, у Расіі – на рускай мове, у Беларусі – на …

5 of 15

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала.

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

6 of 15

Гучы, мова!

Мне матчына мова – як ласка,

Як самая лепшая казка.

Гучы, беларуская мова,

Купалы і Коласа слова.

Антон Бельскі, г.Мінск, гімназія №14

7 of 15

“Бог дзяліў між народамі землі. Адным – адно, другім – другое. Прыйшлі беларусы. Вельмі ж яны спадабаліся Богу. Ён і пачаў нас надзяляць:

- Рэкі вам даю поўныя, пушчы – нямераныя, азеры нялічаныя… Звяры і дзічына ў пушчах – чродамі, рыбы ў рэках – касякамі, пчол – мільёнамі, а травы – як чай. Жанчыны у вас будуць прыгожыя, дзеці – дужыя, сады – багатая, грыбоў ды ягад – заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку і вершы – здатныя…”

Ул.Караткевіч

8 of 15

Заданні-загадкі ад Васі Вясёлкіна

Вісіць – зялёны. Ляціць – жоўты. Ляжыць - чорны

Зімой і летам аднаго колеру

У чырвоных ботах ходзіць па балотах

Што за гаспадар лясны спіць пад снегам да вясны?

У ваду нырае смела, хатку ён будуе ўмела. Пад вадой і на вадзе будаўніцтва ён вядзе.

Зяленае, скача па балоце

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам

Не агонь, а пячэцца

На полі і ў лузе ходзіць у кажусе

9 of 15

Аб якой даведачнай кнізе ідзе

гаворка ў вершы?

Мовы ўсе на свеце знае,

Словы ён перакладае.

Памагчы заўсёды рад

Тым, хто робіць пераклад.

10 of 15

Перакладзём наступныя словы на

беларускую мову

  • Дерево - …

  • Работа - …

  • Друг - …

  • Цветок - …

  • Сахар - …

  • Учитель - …

  • Тетрадь - …

  • Родина - …

11 of 15

Дапоўніце прыказкі і прымаўкі

Не трэба салавейку залатая клетка, а трэба салавейку зялёная …

Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не ….

Хто працуе, той не …

І сам не гам, і другому …

У гасцях – добр, а дома …

Хочаш есці калачы, не сядзі на …

Лёгка пасварыцца, цяжэй …

12 of 15

Гульня “Назаві адным словам”

ПЧАЛА, ЖУК, ЧМЕЛЬ - ….

ВЕРАБЕЙ, САРОКА, ЛАСТАЎКА - …

ЗАЯЦ, ВОЎК, ЛІСА - …

РАМОНАК, ВАСІЛЁК, ЗВАНОЧАК - …

13 of 15

Гульня “Літара заблудзілася”

Малако дае карова,

Напісаў на кошцы Вова.

Ліза маці папрасіла:

Лізу вуха ўкусіла

Горка плача Лена:

Ой баліць палена.

Закрычаў Рагорка:

З неба ўпала горка

14 of 15

Гульня “Што да чаго адносіцца”

Ластаўка

Агурок

Авечка

Ружа

Бурак

Стол

Ручка

Жывёліна

Кветка

Птушка

Гародніна

Мэбля

Вучэбная прылада

15 of 15

Беларускі край

Над зямлёй крыляе бусел.

Скачуць конікі ў траве.

Дзед жыве ў Беларусі,

І бабуля тут жыве.

Тут жывуць і мама з татай,

Брацік мой, мая сястра.

Тут жыву і я таксама.

Беларусь – наш родны край.

Край лясоў, лугоў і рэчак,

Ён квітнее з году ў год,-

І на свеце будуць вечна

Край наш родны

І народ.