Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Навучальна-педагагічны комплекс
Жукоўшчынскі дзіцячы сад - базавая школа”
Каманда “Нашчадкі”
Прэзентацыя
“ГЭТА МАЯ РАДЗІМА”
Мая малая Радзіма
Мая – таму што тут мая сям’я, мой дом, мае сябры, мая вуліца, мая школа…
Малая – таму што гэта маленькая часцінка маёй неабдымнай краіны
Радзіма - таму што тут жывуць родныя майму сэрцу людзі…
Радзіма там, дзе цябе ўсе чакаюць, разумеюць і любяць…
Аграгарадок “Жукоўшчына”- наша малая радзіма
Цэнтр сельсавета і КСУП “Жукоўшчына”, за 7 км на поўнач ад Дзятлава, 133 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, каля шашы Слонім – Ліда (2 км). Назва ўтворана ад асновы жук. У 1886 в. Жукоўшчына – сядзіба Пацаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У той час тут быў панскі палац з паркам у англійскім стылі, воднай сістэмай з пяці азёр, вінакурны завод, вадзяны і ветраны млыны. У 1923 г. – 17 гаспадарак, 132 жыхары. У 1971 г. – 40 дамоў, 175 жыхароў, з 1982 г. вёска – цэнтр аднайменнага сельсавета. У вёсцы размешчаны магазіны, клуб, бібліятэка, школа-сад, ФАП, мехдвор. Вёска налічвае 6 вуліц: Першамайская, Савецкая, Маладзёжная, Палявая, Садовая, Дружбы, завулак Дружбы.
З 2004г. вёска набыла статус аграгарадка.
Не толькі сучаснае пакаленне з’яўляецца суддзёй гістарычнага культурнага мінулага. Гэта прыналежнасць і другіх пакаленняў – да нас і пасля нас. Апошняе слова застанецца за гісторыяй…
Палац Корсакавых, 19 стагоддзе. На жаль, быў узарваны ў 50-я гады мінулага стагоддзя. У сённяшні час засталіся толькі рэшткі палаца і комін ад вінакурнага завода
Каскад азёр у Жукоўшчыне
Паны Корсакі, уладальнікі маёнтка, зрабілі ў 19 стагоддзі
цэлую водную сістэму з 5 азёр, якія ідуць адно за адным на розных узроўнях, а пачатак бяруць з крыніцы
Гаючая вадзіца ў крыніцы на Дарашоўчыне
Легенда аб узнікненні крыніцы
Жылі ў гэтых мясцінах Дорашы. Багатыя былі людзі. Дастатак мелі вялікі, бо палі радзілі добра. Але у адно лета засуха здарылася. За ўсё лета ні кроплі дажджу не выпала. Павысыхалі нават калодзежы ў людзей. Толькі ў Дорашаў яшчэ вада была. Сабраліся людзі каля яго хаты параіцца як жыць. Спачатку мірна гаварылі, а затым сварыцца пачалі. А дзеці ў гэты час каля старых вербаў і грабаў у пяску гуляліся.
Раптам адзін з хлопчыкаў як закрычыць : “Вада, вада!” З пяску паказаліся два тонкія струменьчыкі, якія сталі павялічвацца. Людзі ўзрадаваліся, сталі на калені і пачалі дзякаваць Богу за выратаванне. З тых часоў і назва пайшла “Крынічка на Дарашоўшчыне”.
Сядзібна- паркавы комплекс аграгарадка
Уключае ў сябе рэшткі парку англійскай планіроўкі: Грабавая алея, Ліпавая алея, Яловая алея, водная сістэма каскаднага тыпу, комін ад вінакурнага завода
Родная хата бабулі.
А бусел вяртаецца толькі дахаты...
Сучасныя адміністрацыйныя будынкі аграгарадка
Новыя вуліцы. Сучасныя забудовы аграгарадка Жукоўшчына