1 of 14

Ужыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў

​

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

2023

2 of 14

Дзеепрыметнік�

​

​

​

​

Дзеепрыметнік — гэта форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

Прыклад:  

упрыгожаны, пабелены, вымыты, пасівелы

Звярніце ўвагу!

  • У сказе дзеепрыметнік выконвае ролю азначэння (як прыметнік) або выказніка (як кароткі прыметнік ці дзеяслоў).

Прыклад:

Скінулі лясы пажоўклае лісце.

Лёгка нажыта, лёгка пражыта.

​

  • Каб адрозніць дзеепрыметнік ад прыметніка, трэба ўзнавіць дзеяслоў, ад якога ён утвораны: зарослы бераг (які зарос), перавернутыя рэчы (якія перавярнулі), выпісаная цытата (якую выпісалі).

​

​

​

3 of 14

Прыметы дзеепрыметніка

1. Мае закончанае і незакончанае трыванне:

скошаны луг (закончанае трыванне)

вывучаемы твор (незакончанае трыванне)

​

2. Мае час  (часцей прошлы):

заселеная вуліца

гаворачая асоба (цяперашні час)

​

3. Мае стан:

зарослы сад (незалежны: сад, які сам зарос)

засеянае поле (залежны: поле, якое засеялі)

​

​

 

​

​

4. Змяняецца па родах, ліках, склонах:

 сабраны  ўраджай (м.р.)

сабраная  бульба (ж.р.)

сабранае  збожжа (н.р.)

сабраныя  грошы (мн.л.)

сабранага  ўраджаю (Р.скл.)

сабраным  ураджаем (Т.скл.)

​

5. Мае кароткую форму:

поле зжата

кнігі прачытаны

​

6. У множным ліку дзеепрыметнікаў род не вызначаецца.

​

​

​

4 of 14

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Час

Спосаб утварэння

Прыклады

Ужыванне

Незалежны стан

цяперашні час

аснова дзеясло- ва цяперашняга часу + суфіксы

-­уч-­, ­-юч­-,

­-ач-­, ­-яч-­

кіруючая роля, гаворачая асоба, вісячы замок

ужываюцца абмежавана; выкарыстоўваюцца ва ўстойлівых зваротах тыпу руха­ ючая сіла, кіруючая роля і інш.

прошлы час

аснова дзеясло- ва неазначальнай формы+суфікс -­л-­, суфіксы ­-ш-­, ­-ўш-­

пераспелыя ягады,

​

знікшы чалавек, парыжэўшыя стагі

пашыраны ў беларускай мове;

ужываюцца абмежавана; часта замяняюцца дзеепрыметнікамі з суфіксам ­л­: парыжэлыя стаг

5 of 14

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Залежны стан

цяперашні час

аснова дзеяслова цяперашняга часу + суфіксы

­-ем­-, ­-ім­-

чытаемы твор, вывучаемыя з’явы, прыводзімыя факты

​

не характэрны для беларускай мовы

прошлы час

аснова дзеяслова неазначальнай формы + суфіксы -­н­-, ­

-ен-­, ­-ан-­, -­т­-

пабудаваны дом, прывезеныя рэчы, вывучаны верш, вымыты посуд

шырока выкарыстоў- ваюцца ў маўленнші

​

6 of 14

Звярніце ўвагу!

У суфіксах дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу пішацца адна літара н: напісаны, зроблены, прынесены.

Дзеепрыметнікі мужчынскага роду маюць толькі поўную форму з канчаткам -ы: дом пабудаваны, раман напісаны.

У сістэме беларускіх дзеепрыметнікаў адсутнічаюць зваротныя формы.

7 of 14

Дзеепрыметнікавы зварот

Дзеепрыметнік разам з залежнымі ад яго словамі называецца дзеепрыметнікавым зваротам. Ён з’яўляецца адным членам сказа — развітым азначэннем.

Звярніце ўвагу!

У дзеепрыметнікавы зварот не ўваходзіць слова, якое ім паясняецца. Яно можа стаяць перад зваротам ці пасля яго, але не можа знаходзіцца ў межах самога звароту.

Схемы пастаноўкі знакаў прыпынку

8 of 14

Распаўсюджаныя памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых зваротаў

​

1. Выкарыстоўваюцца не ўласцівыя беларускай мове формы дзеепрыметнікаў цяперашняга часу або зваротныя дзеепрыметнікі: зацвітаючыя кветкі, разглядаемыя малюнкі; крадучыся воўк.

​

2. Назоўнік, які паясняецца дзеепрыметнікавым зваротам, аказваецца ўнутры яго: Абсаджаная алея ліпамі вяла да ракі (Правільна: Алея, абсаджаная ліпамі, вяла да ракі).

9 of 14

Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне, мае прыметы дзеяслова і прыслоўя і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?

Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: што зрабіўшы? – сказа-ўшы, прыбег-шы; што робячы? – ганя-ючы, бач-ачы.

​

Дзеепрыслоўі бываюць зваротныя і незваротныя: падхапіўшыся, смеючыся, сказаўшы.

​

10 of 14

Дзеепрыслоўны зварот

Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыслоўны зварот. Ён з’яўляецца адным членам сказа — развітай акалічнасцю.

Схемы пастаноўкі знакаў прыпынку

11 of 14

Звярніце ўвагу!

Асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, абавязкова павінна выконваць адна і тая асоба (ці прадмет): Стары ішоў, не зважаючы на тое, што рабілася вакол (стары ішоў і не зважаў). Нельга сказаць: Ідучы дадому, у мяне забалела галава (у сказе два ўтваральнікі дзеяння: я ішоў, галава забалела). Правільна: Калі я ішоў дадому, у мяне забалела галава або Ідучы дадому, я адчуў, што ў мяне забалела галава.

​

Дадатковае дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем, сэнсава і граматычна звязваецца з асноўным дзеяннем, выражаным дзеясловам выказнікам: Паліўшы кветкі, дзяўчынкі пайшлі дадому (Няправільна: Паліваючы кветкі, дзяўчынкі пайшлі дадому).

​

12 of 14

Звярніце ўвагу!

Заўсёды да месца дзеепрыслоўі ў безасабовых сказах з выказнікамі, выражанымі словамі трэба, варта, неабходна, добра, лёгка, проста з інфінітывам: Думаючы пра будучыню, варта паклапаціцца пра рацыянальныя адносіны да прыроды і яе багаццяў.

​

Нельга ўжываць дзеепрыслоўі пры выказніках відаць, чуваць або безасабовых дзеясловах тыпу вечарэе, днее, падмарожвае і інш.

​

13 of 14

Утварэнне дзеепрыслоўяў

Ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання, а ад дзеясловаў закончанага трывання — дзеепрыслоўі закончанага трывання: чытаць — чытаючы, убачыў — убачыўшы.

14 of 14

​

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мінска»

Дзякуй за ўвагу!