Савось-распуснік
Паводле твора
Якуба Коласа
Бібліятэка гімназіі №21
г. Мінск
�Вось што, дзеткі, мае краскі:�Што хадзіць за многа міль?�Можа лепей замест казкі�Расказаць вам адну быль?�
Зваўся хлопчык наш Савось.
Ой, і быў жа ён дураслівы!
У сад лазіў па грушы, па слівы,
Дзіркі ў градах рабіў —
Моркву вырваць любіў,
I маку ён скручваў галоўкі, —
Ну, на гэта быў страх які лоўкі!
А рукі ў яго не мыты,
А сам ён сярдзіты,
Такі задзірака,
Такі забіяка,
Буян,
Грубіян.
Зачэпіць старога,
Пакрыўдзіць малога, —
Такі ўжо нягоднік,
Ды гэтакі шкоднік!
Бегаў загуменнямі,
Кідаўся каменнямі,
Пападаў у шыбы, —
Хоць гані з сялібы!
У Савосева суседа
Быў пярэсценькі каток,
Выхаванец Паўла-дзеда,
Такі слаўны пестунок!
Нос чарнявы,
Хвост бялявы,
Задзірасценькі;
Кіпцік-шчыпчык
Заграбасценькі;
Лапкі-драпкі
Машастовыя,
А шарсціначкі
Шаўковыя;
казкі
Хадзіў коцік пад масток,�Лавіў рыбку за хвасток,�Потым дзеду ён на печы�Казкі-байкі варкаваў.�Белым хвосцікам дарэчы�Тахты спевам адбіваў.
…Шоў каток з паходу,
Разагнаўшы мышак,…
Зірк — Савось з будынку
Выскачыў без шапкі!
За Савосем — Рудзька.
— Кусі ката, цюцька!
Коцік бедны ўвесь жахнуўся,
Ды на шчасце быў тут плот,
А пры плоце дуб, — і кот
Толькі фыркнуў, мільгануўся
I на дубе апынуўся.
Сеў каток
На дубок,
Кажа забіякам:
– Эх, Савось, шалапай!
Ты мяне не чапай
I не цкуй сабакам!
Не ўдалося Савосю
Катка падкусіць
I прыйшлося Антося
На помач прасіць.
Вось Савось
I Антось
Сталіся дружакі.
Каля клуні стаяць,
На ліхое таяць, Закідаюць знакі,
Як злавіць ім катка
I аддаць з малатка Рудзьку на расправу.
Эх, пярэсценькі каток! Сцеражыся ты, браток!
Не хадзі ты па надворку,
Не хадзі гуляць на горку – Там бяда цябе чакае,
Сам не ведаеш якая. Асцярожненька хадзі,
За Савосем ты глядзі,
Бо Савось замысліў штось,
Нездарма з ім і Антось.
Яўкнуў коцік, выгнуў спінку,
Хвост падняў, як корбу,
Але ў тую жа хвілінку –
Шусь каток у торбу!..
Плача ў торбе коцік, плача: – Мяў, мне душна!
Мяў, мне цесна!
Б’ецца сэрцайка балесна,
Бо мне грозіць смерць,
няйнача!
А Савось хоць бы што – Цешыцца, смяецца. –
Ну, спыніся, Антось,
Падзяржы сабаку:
Толькі выпушчу ката,
Цкуй тады ў атаку.
Вось папаліся дзе змоўцы – Проста шкода малышоў:
На Савосевай галоўцы Коцік схованку знайшоў! Лямантуе бедны Саўка, Ашалелы, чуць жывы:
Кот упіўся, ну, як п’яўка,
I не знімеш з галавы!
Ой, нагараваліся,
Ой, бяды набраліся Хлопцы з тым катом!
З поля як вярталіся,
Людзі з іх смяяліся,
Ды дружна, гуртом.
Шоў Антось уперадзе, Рудзьку вёў на прывязі, Пазіраў уніз,
А Савось наводшыбе,
На галоўцы з коцікам, Шэпчучы: «Кіс-кіс!»
I хоць ён не піянер,
А чырвоны меў каўнер.
У вершы “Савось-распуснік” Якуб Колас намаляваў класічны вобраз коціка-прыгажуна, баюна, які мурлыча дзеду байкі-казкі, ходзіць у паходы на мышэй, сумленна выконвае свае каціныя абавязкі.
Грэх пакрыўдзіць такога коціка, грэх яго не любіць. А Савось пакрыўдзіў, нацкаваў на яго сабаку Рудзьку.
Чалавек нараджаецца дзеля прыгажосці, дабра, любові да ўсяго жывога. Да гэтай спрадвечнай ісціны і падводзіць маленькага чытача ў сваёй лірыцы мудры настаўнік і тонкі псіхолаг, знаўца дзіцячай душы Якуб Колас.
Чытайце кнігі Якуба Коласа!
Бібліятэка гімназіі №21
г. Мінск