Білет №22. Пытанне № 2. Практычнае заданне. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XIX-пачатку ХХ ст.
Матэрыялы для падрыхтоўкі да экзамена па гісторыі Беларусі 9 клас. Праект «Капілка гісторыка»
Асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі ў першай палове XIX ст.
Збор бульбы
Становішча сялян
П. Д. Кісялёў
Міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі
Асноўныя мерапрыемствы ў дзяржаўнай вёсцы
Асаблівасці інвентарнай рэформы
Маніфест ад 19 лютага 1861 г.
Аляксандр II Вызваліцель
Імператар Расійскай імперыі, які ажыццявіў сялянскую рэформу
Пётр Аркадзьевіч Сталыпін
Асаблівасці развіцця прамысловасці
Фабрыка Дзвіна
Запалкавая фабрыка ў Пінску
Асаблівасці развіцця транспарту
У другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі пачнецца актыўнае будаўніцтва чыгунак
Праз тэрыторыю Беларусі прайшлі найважнейшыя магістралі: Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская
Буйнымі чыгуначнымі цэнтрамі сталі Мінск, Віцебск, Гомель і Баранавічы
Актыўна будзе развівацца будаўніцтва шасэйных дарог
У 1898 г. у Віцебску ўпершыню ў Расійскай імперыі ў эксплуатацыю будзе ўведзены электрычны трамвай
Сетка чыгунак
Асаблівасці развіцця гарадоў
Практычнае заданне
Дэма-версія. Крыніца: adu.by
Білет №22. Пытанне № 2. Варыянт №2. Заданне склала: настаўнік-метадыст Матрусава Я. М., ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Віцебска імя В. з. Харужай»
Выкарыстоўваючы прадстаўленыя матэрыялы, адкажыце на пытанні:
Пытанне 1. Назавіце напрамкі спецыялізацыі прамысловасці ў Беларусі на пачатку XX ст.
Пытанне 2. Якіх сялян называлі часоваабавязанымі?
Пытанне 3. Растлумачце, як селянін з «вольнага вясковага абывацеля» мог перайсці ў стан «сяляніна-ўласніка»? У чым паміж імі розніца?
Пытанне 4. З адменай прыгоннага права ці было вырашана ў Беларусі аграрнае пытанне? Прывядзіце доказы свайго пункту гледжання.
Білет №22. Пытанне № 2. Варыянт № 3. Заданні склаў: Рудак Віталь Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Махнавіцкая сярэдняя школа Мазырскага раёна»
Пытанне 1. Калі і кім быў падпісаны дакумент, паводле якога на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянялася прыгоннае права?
Пытанне 2. Абапіраючыся на прадстаўленыя крыніцы, вызначыце прычыны адмены прыгоннага права і ўмовы, пры якіх прыгонныя сяляне станавіліся свабоднымі.
Пытанне 3. Якія галоўныя феадальныя перажыткі на вашу думку засталіся ў Расійскай імперыі ў апошняй трэці XIX - пачатку ХХ стст.?
Пытанне 4. У беларускай вуснай народнай творчасці захаваліся радкі, якія адлюстроўваюць рэакцыю сялян на ўмовы адмены прыгоннага права: "Адпусцілі сялян "на свабоду" / Дзевятнаццатага феўраля, / Толькі зямлі не далі народу - / Вось вам "міласць" цара і дваран”. Якія факты ў прыведзеных крыніцах пацвярджаюць гэтую думку?
Білет №22. Пытанне № 2. Варыянт № 4. Ч.1. Заданні: Дабраловіч Ларыса Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Шчучына»
Пытанне 1. Назавіце катэгорыі сялян, якія існавалі ў першай палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі.
Пытанне 2. Пералічыце ў храналагічнай паслядоўнасці пабудаваныя ў другой палове XIX - пачатку XX ст. чыгункі на тэрыторыі Беларусі. Пакажыце іх на картасхеме.
Пытанне 3. Пра якую падзею сведчаць радкі вуснай паэтычнай народнай творчасці? Канкрэтызуйце фактамі радка дадзенага твора.
Адпусцілі сялян «на свабоду»
Дзевятнаццатага феўраля,
Толькі землі не далі народу –
Вось вам «міласць» цара і дваран
�
Пытанне 4. Растлумачце, якім чынам чыгуначнае будаўніцтва садзейнічала развіццю гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Назавіце гарады (не менш за тры), якія атрымалі развіццё ў сувязі з чыгуначным будаўніцтвам.
Капілка гісторыка – усё неабходнае да экзамена
Не забудь подписаться!
vk.com/teacher_historikan
t.me/his38_bot