Упраўленне адукацыі Мастоўскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Лунненская сярэдняя школа
імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета»
Праект шостага школьнага дня
Аўтары: Ларыса Уладзіміраўна Эйсмант,
Алена Міхайлаўна Чэрнік,
Алена Вячаславаўна Лука,
Жанна Мікалаеўна Гаспер
АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА:
У Год гістарычнай памяці ўступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа”, прыняцце якога абумоўлена неабходнасцю захавання гістарычнай памяці, процідзеяння фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, умацавання нацыянальнай бяспекі.
Праблема грамадзянскага і патрыятычнага станаўлення падрастаючага пакалення – адна з актуальных задач для ўстановы адукацыі. Праект «Нельга забыць! Нельга маўчаць!» накіраваны на вывучэнне гісторыі роднага краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МЭТА ПРАЕКТА
фарміраванне і развіццё якасцей грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў праз даследаванне гісторыі роднага краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА:
вывучэнне архіўных матэрыялаў
у народным музеі баявой славы дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”,
у гісторыка-краязнаўчым музеі дзяржаўнай установы адукацыі “Дубненская сярэдняя школа”,
у Мастоўскім ваенным камісарыяце, ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”, звязаных з генацыдам беларускага народа з мэтай фарміравання ў вучняў поглядаў і пераканняў, звязаных з грамадзянскасцю і патрыятызмам;
сістэматызацыя і абагульненне сабраных матэрыялаў для стварэння экспазіцый у музеі ўстановы адукацыі, для напісання кнігі і выдання альбома, прысвечаных генацыду беларускага народа;
выкарыстанне прадуктаў праектнай дзейнасці ў выхаваўчай рабоце.
МЭТАВЫЯ ГРУПЫ
група педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”.
вучні 8-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”.
законныя прадстаўнікі вучняў.
ПРЫНЦЫП СІСТЭМАТЫЗАЦЫІ
ПРЫНЦЫП НАВІЗНЫ І ЗМЕННАСЦІ
ПРЫНЦЫП МЭТАНАКІРАВАНАСЦІ
ПРЫНЦЫП НАВУКОВАСЦІ
ПРЫНЦЫП СТВАРЭННЯ СПРЫЯЛЬНАГА ПСІХАЛАГІЧНАГА КЛІМАТУ
ПРЫНЦЫПЫ РАБОТЫ
трагічны лёс 1549 жыхароў Лунна яўрэйскага паходжання;
трагічны лёс жыхароў спаленай вёскі Княжаводцы, якая знаходзіцца ў 5 кіламетрах ад аграгарадка Лунна;
успаміны малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць на тэрыторыі лунненскага краю.
ПРАЕКТ
па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі лунненскага краю ўключае:
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТА
Верасень – ”Моладзевыя ініцыятывы”.
Правядзенне апытання па тэме “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” .
Заданне. Распрацаваць план работы праекта “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі лунненскага краю”.
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТА
Кастрычнік– “Памяць кліча ў дарогу”.
Здзяйсняюцца экскурсіі ў народны музей баявой славы ўстановы адукацыі па тэме “Другая сусветная вайна”, па аг. Лунна “Помнік-камень жыхарам Лунна яўрэйскага паходжання”.
Заданне. Пошук матэрыялаў па даследаванні трагічнага лёсу жыхароў Лунна яўрэйскага паходжання. Кожная група атрымлівае заданне: ваенна-патрыятычны клуб “Патрыёт” працуе з Мастоўскім ваенным камісарыятам, настаўнікі – з установай “Гродзенскі дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТА
Снежань – “Генацыд вачыма маладых”. Прэзентацыя выставы “Трагічны лёс жыхароў Лунна яўрэйскага паходжання”.
Заданне. Удзельнікам праекта здзейсніць экскурсію ў в. Княжаводцы да помніка “Сумуючай маці”, у гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі “Дубненская сярэдняя школа”. Знайсці матэрыял па тэме “Сястра Хатыні – вёска Княжаводцы”, пазнаёміцца з кнігай А.Адамовіча, Я. Брыль, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі…”.
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТА
Сакавік - “Факты і падзеі” (абмеркаванне і сістэматызацыя сабранага матэрыялу па тэме “Сястра Хатыні – вёска Княжаводцы”).
Заданне. Падабраць матэрыялы для афармлення экспазіцыі “Нельга забыць. Нельга зразумець”. Кожная група атрымлівае заданне: ваенна-патрыятычны клуб “Патрыёт” афармляе частку экспазіцыі “Нельга забыць”, члены ГА “БРСМ” – “Нельга зразумець”
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТА
Сакавік – “Мінулых гадоў жывая памяць” (адкрыццё экспазіцыі “Нельга забыць. Нельга зразумець”, прысвечаная трагічнаму лёсу жыхароў Лунна яўрэйскага паходжання і спаленай вёскі Княжаводцы).
Заданне. Членам ваенна-патрыятычнага клуба “Памяць” падрыхтаваць адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні?” (22 сакавіка). Удзельнікам праекта наведаць вязняў і запісаць успаміны аб гадах ваеннага ліхалецця.
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТА
Красавік – “Ніколі не забыць мне гэтыя печы…”
Заданне. Членам ГА “БРСМ” падрыхтаваць дыялогавую пляцоўку “Повязь пакаленняў” (з удзелам вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць на тэрыторыі лунненскага краю, 11 красавіка). Членам ваенна-патрыятычнага клуба “Патрыёт” здзейсніць адбор матэрыялу для экспазіцыі “Нельга апраўдаць”. Настаўнікам, законным прадстаўнікам падрыхтаваць матэрыялы да выдання кнігі “Повязь часоў праз лёсы людзей”, альбома “Нельга зразумець. Нельга дапусціць. Нельга апраўдаць”).
РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТА
Май – інтэрактыўная віктарына
“Генацыд беларускага народа на тэрыторыі лунненскага краю”
ВЫНІКІ ПРАЕКТА
Кніга
Альбом аб генацыдзе беларускага народа лунненскага краю
Жнівеньская педагагічная канферэнцыя ў горадзе Масты
Базарскі Ілья, вучань 11 класа, прэзентуе праект шостага школьнага дня «Нельга забыць! Нельга маўчаць!» на пасяджэнні Маладзёжнага парламента пры Мастоўскім раённым Савеце дэпутатаў
КРЫТЭРЫІІ І ПАКАЗЧЫКІ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА