1 of 11

Камплектаванне фондаў � школьнага музея

Цімошына Вольга Браніславаўна,

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-метадычнай работы УК«Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей»

2 of 11

Праграма �камплектавання фондаў

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры”,

арт. 174 “Камплектаванне музейнага фонду”

Метадычныя рэкамендацыі

“Арганізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі”,

зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

12.09.2022 г.

3 of 11

Праграма �камплектавання фондаў

  • мэта і задачы камплектавання
  • шляхі і асноўныя накірункі камплектавання
  • крытэрыі адбору прадметаў музейнага значэння
  • характарыстыка музейнага збору

4 of 11

Мэта камплектавання фондаў музея – дакументаванне гістарычных, грамадскіх і прыродных працэсаў, якія вывучае музей у адпаведнасці са сваім профілем, праз аб’екты рэальнай рэчаіснасці шляхам іх набыцця ў музейны збор

5 of 11

Задачы камплектавання

  • папаўненне музейнага збору прадметамі, неабходнымі для стварэння экспазіцый і выставак
  • запаўненне лакун у камплектуемых музейных калекцыях
  • папаўненне музейных калекцый прадметамі, якія адлюстроўваюць бягучыя падзеі
  • стварэнне новых калекцый

6 of 11

Шляхі камплектавання

  • закупка прадметаў музейнага значэння
  • атрыманне прадметаў музейнага значэння ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў
  • абмен музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі матэрыяламі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры
  • выяўленне прадметаў музейнага значэння пры ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці
  • стварэнне страхавых копій музейных прадметаў
  • іншыя спосабы, якія не супярэчаць актам заканадаўства

7 of 11

Крытэрыі адбору прадметаў музейнага значэння

  • профільнасць прадмета
  • навуковая, гістарычная, мемарыяльная, мастацкая і (або) эстэтычная вартасць прадмета
  • рэпрэзентатыўнасць прадмета – яго здольнасць адлюстроўваць пэўнае кола падзей і з’яў
  • інфарматыўнасць прадмета (наяўнасць надпісаў, пячатак, клеймаў, знакаў і г.д.)
  • экспрэсіўнасць прадмета ў працэсе музейнай камунікацыі
  • аўтэнтычнасць і рэдкасць, унікальнасць прадмета
  • матэрыял, з якога выкананы прадмет, і здольнасць яго доўга захоўвацца
  • ступень захаванасці прадмета
  • адсутнасць падобнага прадмета ў зборы музея

8 of 11

9 of 11

№ п/п

Тэма ці калекцыя

Крыніца паступлення

Аб’екты камплектавання

Спосаб паступлення

Заўвагі

1

Вялікая Айчынная вайна і партызанскі рух.

Сваякі ўдзельнікаў вайны, райваенкамат, жыхары горада і раёна

Дакументы і асабістыя рэчы былых удзельнікаў абароны і вызвалення горада і раёна, фотаздымкі,

вайсковы рыштунак,

салдацкія медальёны, узнагароды, зброя

Бязвыплатная перадача, дарэнне

 

2

Гарадскі побыт, ХХ ст.

Жыхары горада і раёна

Прадметы побыту

ХХ ст., музычныя інструменты, мэбля гараджан

Бязвыплатная перадача, дарэнне

 

3

Фотадакументы

Мясцовыя жыхары, фотааматары, калекцыянеры

Фотаздымкі знакамітых асоб, краявіды Слоніма ХХ-ХІ стст.

Бязвыплатная перадача, дарэнне

 

4

Кінафонадакументы

Мясцовыя жыхары, школы

Грампласцінкі піянерскіх песен

Бязвыплатная перадача, дарэнне

 

5

Гісторыя школы

Мясцовыя жыхары, школы

Школьныя прыналежнасці часоў СССР.

Бязвыплатная перадача, дарэнне

 

6

Папяровыя грошы і каштоўныя паперы СССР і Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны банк РБ

Прыватныя асобы

Папяровы грошы РБ выпуску 2003-2010г.

Аблігацыі займаў, чэкі "Жыллё", "Маёмасць"

Набыццё

Дарэнне

 

7

Прадметы побыту. Цацкі і лялькі

Прыватныя асобы

Найбольш пашыраныя цацкі ХХ ст. (мяккія, канструктары, гульні)

Бязвыплатная перадача, дарэнне

 

10 of 11

Прадметамі камплектавання могуць быць:

  • рэчы побыту, адзенне і абутак,
  • сельскагаспадарчыя прылады працы, прылады працы і прадукцыя рамеснікаў і прамысловых прадпрыемстваў,
  • дакументы, фатаграфіі, паштоўкі,
  • асабістыя рэчы знакамітых асоб,
  • манеты, банкноты, узнагароды,
  • карты, чарцяжы, планы, клеймы, штампы, пячаткі,
  • музычныя інструменты,
  • прыборы, апараты, бытавая тэхніка,
  • прадметы народнага (самадзейнага) і прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
  • ліставыя выданні, падручнікі, рукапісы, рэдкія кнігі і перыядычныя выданні, творы пісьменнікаў, вучоных, кнігі з экслібрысамі, аўтографамі аўтараў або вядомых асоб,
  • прадметы культу і вераванняў,
  • зброя і вайсковы рыштунак,
  • біялагічныя і геолага-мінералагічныя калекцыі

Храналагічныя і тэрытарыяльныя межы камплектавання вызначаюцца

тэматыкай музея, спецыфікай фондавых калекцый

11 of 11

Дзякуй за ўвагу!